Размовы з удзельнікам:Mikalai Udodau: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вычытка: новы падраздзел
Радок 80: Радок 80:


Спадар Мікалай, можаце вычытаць [[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Шведская літаратура|перакладны артыкул]]? --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:05, 2 чэрвеня 2013 (UTC)
Спадар Мікалай, можаце вычытаць [[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Шведская літаратура|перакладны артыкул]]? --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:05, 2 чэрвеня 2013 (UTC)
: Тое-сёе зрабіў, але ж я "спецыялізуюся" на арфаграфічных памылках, там яшчэ засталося над чым працаваць. --[[Удзельнік:Mikalai Udodau|Mikalai Udodau]] ([[Размовы з удзельнікам:Mikalai Udodau|размовы]]) 10:08, 3 чэрвеня 2013 (UTC)

Версія ад 13:08, 3 чэрвеня 2013

Памер старонкі: 21 230

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Рады бачыць, Мікалай. Таксама, калі ласка, зірніце на [1], памяркуйце, ці зможаце паўдзельнічаць. Yury Tarasievich 16:54, 2 Снежань 2007 (UTC)

Please, could you translate this article onto the language of this Wikipedia? Thanks for your help. If you wanna translate your city onto Aragonese, Spanish, Catalonian, Galician o Asturian language, tell it to me, please. I'm Chabi on these wikies. --85.54.141.142 12:06, 16 Снежань 2007 (UTC)

Даглядальніцтва

Ці не згодны пан атрымаць статус "даглядчыка" (рабочая назва)? Даглядаць не абавязкова, але калі будзеце, трэба, каб дагледжанае адпавядала ўмовам Вікіпедыя:Догляд. Прапаную, бо праблемаў з праўкамі пана ніколі не было і няма патрэбы перадаглядаць пасля яго ўжо дагледжанае. Дзякуй. --Максім Л. 10:49, 5 лютага 2011 (UTC)

Прабачце затрымку адказу. Я згодзен. --Mikalai Udodau 05:40, 10 лютага 2011 (UTC)
Зроблена---Хамелка / разм. 07:53, 10 лютага 2011 (UTC)
Дзякуй. --Mikalai Udodau 11:36, 10 лютага 2011 (UTC)

Жалезная лэдзі

Сп. Мікалай, дзякуй за вычытку артыкула. :) Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:37, 6 ліпеня 2012 (UTC)

Калі ласка! Аднак, я яшчэ не дайшоў да канца артыкула, ды і там, дзе праглядаў, засталіся праблемы --Mikalai Udodau (размовы) 19:36, 6 ліпеня 2012 (UTC)

Беларускія суфіксы

Паважаны спадар, прапаную да прагляду некаторыя карысныя відэа, каб надалей Вы не абмяжоўвалі штучна выкарстанне беларускіх слоў, якія наадварот, трэба старана ўводзіць у шырокі ўжытак.

Заўвагі, якія павінен праглядзець кожны удзельнік Беларускай Вікі (распаўсюд вітаецца!):
1) http://www.youtube.com/watch?v=XKRY8GcQ00g
2) http://www.youtube.com/watch?v=EUQKNgnHs-c&feature=relmfu --Zmicier P. (размовы) 19:48, 10 верасня 2012 (UTC)

Ці ўзгоднена мэта "старана ўводзіць у шырокі ўжытак" з мэтаю ўласна Вікіпедыі? Акрамя таго, у маёй праўцы былі выпраўленні рэчаў, якія па-англійску называюцца typos --Mikalai Udodau (размовы) 20:37, 10 верасня 2012 (UTC)

Можа мы не разумеем адзін аднаго. Спасылкі на "Моўнік" даў, каб паказаць што, па беларску расейскія формы дзеепрыметнікаў кшалту желаемый, подготавливаемый, ожидаемый,/ строящиеся, искомые, происходящие; правільна - ўжывальныя як: жаданы, рыхтаваны, чаканы, будаваныя, шуканыя, адбывалыя. Калі слова ўжыта аўтарам менавіта так, няма ніякай патрэбы замяняць адно адмысловае слова, на два (які+дзеяслоў). --Zmicier P. (размовы) 20:49, 10 верасня 2012 (UTC)

Моўнік - не адзіная крыніца ведаў па беларускай мове. На гэтым раздзеле прыярытэт маюць акадэмічныя крыніцы, якія лічаць, што дзеепрыметнік адбывалы не адносіцца да літаратурнай беларускай мовы. Але ж вам, здаецца, настолькі важна данесці "адбывалы" да шырокай публікі, што вы нават не сталі глядзець на астатнія змены ў той праўцы. --Mikalai Udodau (размовы) 21:41, 10 верасня 2012 (UTC)

Вядома, бачыў і астатнія праўкі. Рабіць праўкі дзеля правак (а яны ўсе аднатыпныя), навошта? У гэтым сэнсу мала, тым больш з большасцю з іх пагадзіцца нельга. Тое, што было ніякім чынам не супярэчыць акадэмічным крыніцам. І не трэба ўсё ўспрымаць ў штыкі. Канструктыўныя змяненні толькі вітаюцца - напрыклад праставіць рэчывы і хімічныя элементы ў апошняй табліцы ў алфавітным парадку, калі Вашы мэты сапраўды палягаюць у тым, каб дапамагчы артыкулу.--Zmicier P. (размовы) 07:48, 11 верасня 2012 (UTC)

Возьмем у рукі руска-беларускі слоўнік і слоўнік беларускай мовы 2012 года выдання: адбывалы — няма; працэс ў родным склоне — працэсу; названы, а не называльны (руск.: назывательный); выкарыстальны — няма; тэмпература ў мн. л. роднага склону — тэмператур, а не тэмператураў (гэта памылковае пашырэнне флексіі -оў роднага склону множнага ліку ўласціва для тарашкевіцы). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:35, 11 верасня 2012 (UTC)

Добра! Пагаджуся, хай будзе так. Зроблены адкат. Але я таксама не са столі бяру дадзеныя

  • http://belazar.info/belazar/index.php?page=online&lng=by&txt=%EF%F0%EE%E8%F1%F5%EE%E4%FF%F9%E8%E9/ Белазар са мною згодны, калі напісаць происходящий - перакладзе адбывалы], вядома прыярытэт за афіцыйнымі друкаванымі выданнямі,хай яны і збядняюць ужыванне беларускіх слоў. Але, хай так. --Zmicier P. (размовы) 09:08, 11 верасня 2012 (UTC)
    • Слоўнік Белазара напаўняўся добраахвотнікамі, таму хто што і адкуль туды браў выявіць немагчыма, ужо сёмы год чышчу гэты слоўнік у сабе, а падазроныя варыянту ўсё трапляюцца. Верагодна, гэта была прынцыповая памылка стваральнікаў, дазволіць усім напаўняць агульны слоўнік. --Максім Л. (размовы) 09:36, 11 верасня 2012 (UTC)
    • І яшчэ, там можна адзначыць "паказваць варыянты". --Максім Л. (размовы) 09:41, 11 верасня 2012 (UTC)

Hello

Hello man, I'll be here in this wiki. I'll try to participate. --Travelour Размовы Электронная пошта 00:25, 12 студзеня 2013 (UTC)

Hi! You are welcome! --Mikalai Udodau (размовы) 12:50, 12 студзеня 2013 (UTC)

Памылкі

Сп. Мікалай, паведамляйце мне, калі ласка, пра заўважаныя Вамі аднатыпныя арфаграфічны памылкі - дадам іх у свайго бота. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:02, 16 студзеня 2013 (UTC)

А лепей у typos---Хамелка/ разм. 11:40, 16 студзеня 2013 (UTC)
Калі казаць пра http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F:AutoWikiBrowser/Typos , то я не ведаю, як ім карыстацца. Калі б я бачыў карысць ад гэтай прылады, хутчэй за ўсё я б імкнуўся яе ўдасканаліць. Што да непасрэдна памылак, то я не звяртаю ўвагі, аднатыпныя яны ці не. Каб заўважыць аднатыпныя, мне трэба праглядаць праўкі, што я ўносіў. Я, вядома, трохі паглядзеў апошнія. Там ёсць слова "ансамбАль", якое мусіць быць ансамблем (памылку сустракаў толькі ў пачатковай форме, ва ўскосных, здаецца, не) і "касцЁльны", для якога ўнармаваны варыянт касцельны (праўда, мне і самому памылковы варыянт здаецца лагічным). Ну і каб быць пэўным, сп. Уладзіслаў, куды паведамляць - вам на старонку размоў? --Mikalai Udodau (размовы) 15:49, 16 студзеня 2013 (UTC)
Так, на старонку размоў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:50, 17 студзеня 2013 (UTC)

Сп. Мікалай, адкажыце, калі ласка, як правільна «у Гродна/Маладзечна» або «у Гродне/Маладзечне»? Чаму? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:13, 15 красавіка 2013 (UTC)

Гродна, Маладзечна - гэта асабовыя назоўнікі ніякага роду, і скланяюцца яны адпаведна: паехаў у Маладзечна, быў у Маладзечне.
Цытата:
"Назоўнікі ніякага роду ў залежнасці ад характару асновы ўжываюцца з канчаткамі:
...
у месным склоне:
-е - з асновай на цвёрды зычны, калі гэты зычны чаргуецца з мяккім; дрэв-а - на дрэв-е, золат-а - у золац-е;
...
Заўвагі. 1. Уласныя назоўнікі мужчынскага роду, якія з'яўляюцца геаграфічнымі ці астранамічнымі назвамі, а таксама назвы гарадоў, вёсак, рэк ніякага роду скланяюцца так, як і агульныя назоўнікі ...: ... у Крычав-е, у Жлобін-е."
Крыніца: Беларуская мова : поўны школьны курс : тэорыя : дапаможнік для вучняў старшых класаў агульнаадукацыйных устаноў / В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль. - Мінск : Аверсэв, 2007. старонка 82. --Mikalai Udodau (размовы) 17:54, 15 красавіка 2013 (UTC)
Дзякуй, прыбавілася працы для ботаў :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:19, 15 красавіка 2013 (UTC)
Калі ласка! Але ж цікава, як бот разбярэцца, што куды мяняць? --Mikalai Udodau (размовы) 18:25, 15 красавіка 2013 (UTC)
З катэгорыямі кшталту Нарадзіліся ў Гродна ўсё проста, а вось у саміх артыкулах, канечне, прыйдзецца адсочваць усе замены. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:31, 15 красавіка 2013 (UTC)

Унікод ці Юнікод

Спадару Мікалаю, я тут абдумаў варыянты Унікод/Юнікод і вашы прыклады ўнісон, універсітэт і прыйшоў да высновы, што ваш варыянт Унікод, мабыць, лепшы, бо ягонае паходжанне лёгка выводзіцца ад "Універсальны код", тады як "Юнікод" - гэта проста варварызм. Акрамя таго слова "Унікод" адразу ўліваецца ў сямейства роднасных слоў, звязаных са ўсеагульнасцю, універсальнасцю. Напэўна, вы сам так і думалі, але мне б хацелася пачуць ваша меркаванне яўна. Калі што, можна дадаткова абмеркаваць варыянт "Унікод" з супольнасцю. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:51, 1 мая 2013 (UTC)

Дапушчэнне, што варыянт "Унікод" - мой, для мяне прыемнае, дзякуй. Але папраўдзе я яго не прыдумваў. Адразу, калі пачаў цікавіцца рэчамі такога кшталту, я пісаў Юнікод, бо нічога не меў супраць варварызмаў. Крыху пазней звярнуў увагу, што адзін паважаны чалавек (прынамсі, для мяне) спрэс піша Унікод. Здаецца, тады я пацікавіўся, чаму, і даведаўся, што "універсальны код", што аналогія з унісон, універсітэт і ўніфікаваны. Вашу ўвагу хацеў звярнуць толькі на тое, што замена Унікод на Юнікод не мае сэнсу, бо пакуль не выйшлі слоўнікі з гэтым словам, немагчыма сказаць, як правільна. Сам я, вядома ж, лічу Унікод лепшым варыянтам, але хутчэй таму, што тады аргументы мяне пераканалі. --Mikalai Udodau (размовы) 18:59, 1 мая 2013 (UTC)
Тады прапаную наступнае:
  • дадаць у пачатак артыкула Юнікод што-небудзь падобнае да:
Уніко́д (па-англійску: Unicode, вымаўляецца як Юніко́д; скарачэнне ад Універса́льны код) — ...
  • перанесці артыкул Юнікод пад назву "Унікод"
  • на старонцы Размовы:Унікод прывесці довады на карысць варыянта "Унікод": а іменна, паходжанне ад "Універсальны код" і натуральнае ўключэнне ў сямейства слоў узору "ўнісон", "універсітэт", "універсальны".
Як мяркуеце?
Дарэчы, знайшоў крыніцу (хоць, мабыць, крыніца не ахці якая) на "Унікод": гл. [2]. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:34, 2 мая 2013 (UTC)
Не ў размовах, а ў самім артыкуле гэта напісаць, калі не будзе згоды на раздзел у асноўным тэксце, то ў зносцы. --Максім Л. (размовы) 19:34, 2 мая 2013 (UTC)
Карацей, я ўнёс змены ў артыкул Унікод. Калі што, папраўце. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:08, 3 мая 2013 (UTC)
Цудоўна, дзякуй! --Mikalai Udodau (размовы) 18:36, 7 мая 2013 (UTC)

Вычытка

Спадар Мікалай, можаце вычытаць перакладны артыкул? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:05, 2 чэрвеня 2013 (UTC)

Тое-сёе зрабіў, але ж я "спецыялізуюся" на арфаграфічных памылках, там яшчэ засталося над чым працаваць. --Mikalai Udodau (размовы) 10:08, 3 чэрвеня 2013 (UTC)