Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Біяграфія: ілюстрацыя |
→Біяграфія: дапаўненне |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
Пасля Маскоўскага ліцэя ў [[1875]] годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У [[1876]] перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі [[народнікі|народнікаў]] «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У [[1879]] увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні [[1879]] «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «[[Чорны перадзел]]»<ref name="БС"/>. |
Пасля Маскоўскага ліцэя ў [[1875]] годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У [[1876]] перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі [[народнікі|народнікаў]] «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У [[1879]] увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні [[1879]] «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «[[Чорны перадзел]]»<ref name="БС"/>. |
||
У лістападзе [[1879]] арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак [[Блонь]] Ігуменскага павета (цяпер [[Пухавіцкі раён]]). У [[1880]] садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку [[1882]], зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай [[Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская|Варварай]] і пры ўдзеле [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіча]] арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі. |
У лістападзе [[1879]] арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак [[Блонь]] Ігуменскага павета (цяпер [[Пухавіцкі раён]]). У [[1880]] садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку [[1882]], зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай [[Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская|Варварай]] і пры ўдзеле [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіча]] арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі<ref>[http://www.sb.by/?area=content&articleID=24342 Чёрный передел в Блони.]</ref>. |
||
Арыштаваны ў красавіку [[1886]] у [[Горад Канатоп|Канатопе]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]], дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усходнюю Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку [[1908]] арыштаваны, у лютым [[1910]] аддадзены пад суд. У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення. |
Арыштаваны ў красавіку [[1886]] у [[Горад Канатоп|Канатопе]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]], дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усходнюю Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку [[1908]] арыштаваны, у лютым [[1910]] аддадзены пад суд. У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення. |
Версія ад 21:45, 3 чэрвеня 2013
Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1857 |
Месца нараджэння | Віцебск |
Дата смерці | 23 верасня 1930 (73 гады) |
Месца смерці | Масква |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя→ |
Адукацыя | Пецярбургскі ўніверсітэт |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | Зямля і воля, Чорны перадзел, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў |
Член у | |
Асноўныя ідэі | народніцтва, дэмакратычны сацыялізм |
Род дзейнасці | прафесійны рэвалюцыянер |
Бацька | Іосіф Аляксандравіч Бонч-Асмалоўскі[d] |
Дзеці | Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі і Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі (10 ліпеня 1857, Віцебск — 23 верасня 1930, Масква) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст, рэвалюцыянер-народнік, член арганізацый «Зямля і воля» і «Чорны перадзел», член ЦК партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча»[1].
Біяграфія
Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні 1879 «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел»[1].
У лістападзе 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён). У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку 1882, зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А. Я. Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі[2].
Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопе Чарнігаўскай губерні, дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Іванам і сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым 1910 аддадзены пад суд. У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.
У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (1917). З 1918 у Мінску, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны.
Бацька Радзівона Бонч-Асмалоўскага.
Зноскі
- ↑ а б Бонч-Осмоловский Анатолий Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
- ↑ Чёрный передел в Блони.
Літаратура
- Бонч-Асмалоўскi А. В. Эпоха 1905 г. Мае ўспамiны //Полымя. 1925, № 6-7
- Зiмiонка А. Сацыялiстычны рух на Беларусi. II. Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў// Беларусь: Нарысы гiсторыi, эканомiкi, культуры i рэвалюцыйнага руху. Мн., 1924. С. 152, 156.
- Попов И. А. О. Бонч-Осмоловский // Каторга и ссылка. 1931, № 4
- Савіцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, № 5
- Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
- ЭГБ, т. 2
- АЗБ.
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1930 годзе
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Род Бонч-Асмалоўскіх
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Народнікі
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Каткоўскага ліцэя
- Мемуарысты Расійскай імперыі
- Мемуарысты Расіі