Плошча Перамогі (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{арфаграфія}}
{{Вуліца Мінска
{{Вуліца Мінска
|назва = Плошча Перамогі
|назва = Плошча Перамогі

Версія ад 17:08, 10 чэрвеня 2013

Плошча Перамогі
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Перамогі
Ранейшыя назвы Круглая плошча
Назва ў гонар Вялікая Айчынная вайна
Паштовы індэкс 220005
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Плошча Перамогi

Плошча Перамогi — плошча ў цэнтры Мiнску, знаходзiцца на скрыжаваннi прaспекту Незалежнасцi з i вуліцамі Захарава і Кісялёва. Плошча знаходзiцца ў гiстарычным цэнтры Мiнску насупраць дома-музея I-га з'езда РСДРП побач з будынкамi Галоўнай Рэдакцыi Беларускага Радыё i Тэлебачання, i Дома Вяселляў. Ад плошчы пачынаецца сквер, якi цягнецца да ракi Свiслач i уваходу у Цэнтральны Парк Культуры i Адпачынку iмя М. Горкага.

Плошча з'яўляецца вiзiтнай карткай горада Мiнска. Праз яе праходзяць парады i святочныя шэсцi. Маладыя робяць на ёй здымак на сваё вяселле.

Транспарт: Мятро Плошча Перамогi, трамваi 1,3,4,6,8,10,11.

Гiсторыя

Як архітэктурны ансамбль пачала фарміравацца ў 1939 г. ў адпаведнасці з генпланам Мінска 1932—1936 гг. (арх. Ю. Кілаватаў, кансультант В. Вітман).

Да 1958 года плошча называлася Круглая. У 1939 г. пачалi будаваць два дугпадобных дома па проекту арх. Р. Столера. У час вайны iх часткова разбамбiлi. У 1947 годзе архiтэктар прыехаў у Мiнск i дапамог iх адбудаваць. Да вайны па праспекце Ленiна праз плошчу хадзiў трамвай. Да ўмацавання манументу Перамогi на плошчы знаходзiўся сiмвалiчны камень абгароджаны цэпам.

У 1946 годзе быў аб'яўлены конкурс на манумент Перамогi. Пачаткова планавалася размясцiць помнiк каля цяперашняй Кастрычнiцкай плошчы. Магчыма гэтым тлумачыцца доўгае пуставанне месца Кастрычнiцкай плошчы да часу калi збудавалi Палац Рэспублiкi. Выбраны праект прадугледжваў 48-мятровы помнiк з белага мармуру з ружовым адценкам. Каб паспець адкрыць помнiк да 10-годдзя вызвалення Беларусi, вырашылi зрабiць яго з серага гранiту i на 10 метраў карацей.

Плошча Перамогі на паштовай марцы 1958 года

Гранiт быў прывезены з-пад Днепрапятроўска i Жытомiра. Мазаiку для ордэна Перамогi прыслалi з Акадэмii мастацтваў Ленiнграда. Разьбу па гранiту зрабiлi украiнскiя муляры. Бронзавыя гарэльефы, меч i вянкi адлiвалi ленiнградскiя спецыялiсты завода «Манументскульптура».

Ля падножжа помнiка 3 ліпеня 1961 года, ў дзень 17-й гадавiны вызвалення горада Мiнска, ганаровы грамадзянiн города Мiнска, Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнiк А. С. Бурдзейны запалiў вечны агонь.

Каб змясцiць станцыю метро i выхады, у 1984-м архітэктары Б. Ларчанка, Б. Школьнiкаў i К. Вязгiн перапланавалi плошчу з круглай у авальную. 1 лiпеня 1984 года на плошчы умацавалi гранiтныя блокi з капсуламi з зямлёй гарадоў-герояў: Масквы, Ленiнграда, Валгаграда, Кiева, Адэсы, Севастопаля, Керчы, Новарасiйска, Тулы, Бресцскай крэпасцi. У 1985 годзе — капсулы з зямлёй гарадоў-герояў Смаленска i Мурманска.

Манумент у падземным пераходзе станцыi

8 мая 1985 года ў знаменаванне 40-годдзя Перамогi ў падземным пераходзе на плошчы Перамогi адчынiлася Мемарыяльная зала ў гонар загiнуўшых Герояў Савецкага Саюза за вызваленне Беларусi. Пад плошчай была пабудавана кальцавая галерэя, якая пераходзiць у мемарыяльную залу. У цэнтры залы вянок з мастацкага шкла з падсветкай (мастак У. Пазняк). На сцяне залы замацаваныя бронзавая Зорка Героя Савецкага Саюза i аркушы з iмянами 566 нараджэнцаў Беларусi i iншых рэспублiк, якiя прымалi ўдзел у вазваленнi беларускай зямлi, i за свае подзвiгi былi ўзнагароджаныя званнем Героя Савецкага Союза.

У 2003 г. адбылася чарговая рэканструкцыя плошчы.

Планіроўка плошчы Перамогі

Архітэктурны ансамбль плошчы пачаў фарміравацца ў канцы 1930-х гг. з пабудовы дзвюх дугападобных дамоў, звернутых да цэнтра горада (1939, скончаны ў 1947, архітэктар Р. Столер), у аснове планіроўкі якіх ляжыць тыпавая 4-кватэрная секцыя. Забудова вялася па генпланах 1932—1938 гг., 1946 і праекту плошчы 1950 (арх. М. Баршч, Л. і Г. Аранаўскасы, карэктоўка Г. Заборскага і Л. Мацкевіча, 1954).

Плошча мае ў плане прамавугольнік (225х175 м), які завяршаецца з аднаго боку паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на дзве часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца размешчаны пасярод круглай часткі плошчы манумент Перамогі, замыкальны перспектыву праспекта Незалежнасці і вуліцы Захарава. Гэты 38-мятровы гранітны абеліск, увянчаны трохмятровай выявай ордэны Перамогі. На пастаменце ля падножжа абеліска — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік быў збудаваны ў 1954 годзе ў гонар воінаў Савецкай арміі і партызан Беларусі, загінулых у баях за вызваленне Беларусі.

Па абодва бакі праспекта значна ніжэй яго ўзроўня паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ разбіты сквер партэрнага тыпу, уздоўж яго пастаўлены жылыя дамы, па тры з кожнага боку (1950—1956). Па вуглах дамы ўвянчаны вежкамі, а з паўднёвага боку злучаны паміж сабой каланадай. Тарцовую частку плошчы замыкаюць з боку Камуністычнай вуліцы (былая Захар'еўская) Дом-музей I з'езда РСДРП (будынак адноўлены ў 1948, арх. І. Валодзька), мост праз раку Свіслач (1951—1953), а з боку вуліцы Фрунзэ манументальныя вароты — уваход у Цэнтральны дзіцячы парк.

Помнiк Перамогi

Помнік Перамогі на паштовай марцы Беларусі

На плошчы ўмацаваны трыццацiвасьмiмятровы гранiтны помнiк, увянчаны трохмятровым выяўленнем ордэна Перамогi. На пастаменце ў згрунтаваннi помнiку — свяшчэнны меч Перамогi. Помнiк збудаваны ў 1954 годзе у гонар воiнаў Савецкай армii i партызанаў Беларусi, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Скульптары: З. Азгур, А. А. Бембель, С. Селiханаў. Архiтэктары: У. А. Кароль, Г. Загорскi.

На чатырох гранях пастаменту помнiка закладзены бронзавыя тэматычныя гарэльефы: «9 мая 1945 года», «Савецкая Армiя ў гады Вялiкай Айчыннай вайны», «Партызаны Беларусi», «Слава паўшым героям».

Чатыры бронзовых вянка вакол абелiска вызначаюць чатыры франты, воiны якiх прамлi ўдзел у вызваленнi Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў.


Спасылкi