Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі''' (англ. ICAO - International Civil Aviation Organization) — сп...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:08, 21 чэрвеня 2013

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (англ. ICAO - International Civil Aviation Organization) — спецыялізаваная ўстанова ААН, якая ўстанаўлівае міжнародныя нормы грамадзянскай авіяцыі і каардынуе яе развіццё з мэтай павышэння бяспекі і эфектыўнасці.

ІКАО заснавана «Канвенцыяй аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі». Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) не з'яўляецца ІКАО. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі заснавана на палажэннях часткі ІІ Чыкагскай канвенцыі 1944 года. Існуе з 1947 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Манрэалі, Канада.

Статутнай мэтай ІКАО з'яўляецца забеспячэнне бяспечнага, спарадкаванага развіцця міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ва ўсім свеце і іншыя аспекты арганізацыі і каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях грамадзянскай авіяцыі, у тым ліку міжнародных перавозак. У адпаведнасці з правіламі ІКАО мiжнародная паветраныя прастора падзелена на раёны палётнай інфармацыі - паветраную прастору, межы якой ўсталёўваюцца з улікам магчымасцяў сродкаў навігацыі і кантролю за паветраным рухам. Адной з функцый ІКАО з'яўляецца прысваенне аэрапортам свету чатырохлітарных індывідуальных кодаў - ідэнтыфікатараў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння грамадзянскіх аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах і г. д.

У 1992 годзе (Рэзалюцыя A29-1) ІКАО абвясціла 7 снежня Днём грамадзянскай авіяцыі. У далейшым гэта рашэнне падтрымала ААН.