Роберт Уільямс Вуд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Роберт Уільямс Вуд '''Роберт Уільямс Вуд''' ({{ДН|2|5|1868}}, Канкорд - {{ДС|...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{цёзкі|Вуд}}
[[Файл:Robert Williams Wood.png|thumb|Роберт Уільямс Вуд]]
[[Файл:Robert Williams Wood.png|thumb|Роберт Уільямс Вуд]]
'''Роберт Уільямс Вуд''' ({{ДН|2|5|1868}}, Канкорд - {{ДС|11|8|1955}} Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі [[фізік]]-эксперыментатар.
'''Роберт Уільямс Вуд''' ({{ДН|2|5|1868}}, Канкорд - {{ДС|11|8|1955}} Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі [[фізік]]-эксперыментатар.

Версія ад 10:03, 28 чэрвеня 2013

Роберт Уільямс Вуд

Роберт Уільямс Вуд (2 мая 1868, Канкорд - 11 жніўня 1955 Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.

Біяграфія

У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901-38 прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтыморы. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ва ўльтрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ва ўльтрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ўльтрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.