Лівонія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 42 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q183464 (translate me) |
др →Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558-1772): clean up, replaced: Вялікае княства Літоўскае → Вялікае Княства Літоўскае, Г using AWB |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
===Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558-1772)=== |
===Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558-1772)=== |
||
[[Інфлянцкая вайна]] ([[1558]]-1582) і захоп [[Швецыя]]й поўначы Эстоніі схілілі вялікага магістра Інфлянцкага ордэна [[Готвальд Кетлер|Готвальда Кетлера]] да падпісання [[5 сакавіка]] [[1562]] года Дамовы аб падпарадкаванні [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікаму Княству Літоўскаму]]. У выніку Готвальд Кетлер |
[[Інфлянцкая вайна]] ([[1558]]-1582) і захоп [[Швецыя]]й поўначы Эстоніі схілілі вялікага магістра Інфлянцкага ордэна [[Готвальд Кетлер|Готвальда Кетлера]] да падпісання [[5 сакавіка]] [[1562]] года Дамовы аб падпарадкаванні [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікаму Княству Літоўскаму]]. У выніку Готвальд Кетлер стаў ленным [[Курляндыя|курляндскім]] і [[Земгалія|земгальскім]] князем, а таксама часовым кіраўніком правабярэжнага Задзвінскага княства. [[26 снежня]] [[1566]] года [[Горад Гродна|Гарадзенскі]] [[сойм]] ВКЛ улучыў у склад дзяржавы землі былога ордэна пад назвай [[Інфлянцкае княства]] з наданнем яму герба. [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскі сойм]] абвясціў княства сумесным уладаннем з Польскім каралеўствам. У [[1582]] годзе [[Сцяпан Батура]] выдаў "Інфлянцкую канстытуцыю", якою падзяліў княства на Вендэнскі, Дорпацкі і Парнаўскі прэзідыяты. У [[1589]] годзе [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонт IV Ваза]] перайменаваў "ардынацыяй" прэзідыяты ў [[ваяводства|ваяводствы]]. У выніку [[Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, 1600-1629|вайны]] 1600-[[1629]] гадоў Швецыя захапіла поўдзень Эстоніі і захад Латвіі (Відземе). Рэч Паспалітая прызнала заваёву паводле [[Аліўскі мір, 1660|Аліўскага міру]] [[1660]] года. [[Варшава|Варшаўскі]] сойм [[1667]] года ператварыў астатнюю частку Інфлянцкага княства ў [[Інфлянцкае ваяводства|ваяводства]] з цэнтрам у [[Дзвінск|Дынабургу]] без падзелу на [[павет]]ы<ref name="Шэлюта"/>. |
||
===Расійская імперыя (1721-1918)=== |
===Расійская імперыя (1721-1918)=== |
||
Па [[Ніштадскі мір|Ніштадскай мірнай дамове]] [[1721]] былая шведская Ліфляндыя ўвайшла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] як [[Ліфляндская губерня]]. У [[1772]] годзе Расійская імперыя захапіла Інфлянцкае ваяводства [[Рэч Паспалітая#Першы падзел|Рэчы Паспалітай]]<ref name="Шэлюта"/>. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі паўднёвая частка Ліфляндскай губерні была аб'яднаная з Латвіяй, а паўночная частка — з Эстоніяй. Насельніцтва — латышы, эстонцы. |
Па [[Ніштадскі мір|Ніштадскай мірнай дамове]] [[1721]] былая шведская Ліфляндыя ўвайшла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] як [[Ліфляндская губерня]]. У [[1772]] годзе Расійская імперыя захапіла Інфлянцкае ваяводства [[Рэч Паспалітая#Першы падзел|Рэчы Паспалітай]]<ref name="Шэлюта"/>. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі паўднёвая частка Ліфляндскай губерні была аб'яднаная з Латвіяй, а паўночная частка — з Эстоніяй. Насельніцтва — латышы, эстонцы. |
Версія ад 21:47, 30 чэрвеня 2013
Лівонія (лац.: Livonia ням.: Livland) — «Зямля ліваў», гістарычная назва земляў усходняй Прыбалтыкі (сучасных Латвіі і Эстоніі). Назву далі нямецкія рыцары-крыжакі ад наймення фіна-вугорскіх плямёнаў — ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва ў вусці Дзвіны і Гаўі. Беларускі назвы Ліфлянты, Інфлянты і Ліфлянцкая (Інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд[1].
Азначэнне
На мяжы XII і XIII стст. пад Лівоніяй разумеецца выключна вобласць рассялення ліваў: землі па паўночным баку Дзвіны, прыбярэжныя тэрыторыі Рыжскага заліва, на поўдні — землі куршаў (Курляндыя); з 2-й чвэрці XIII ст. па 1461 маецца на ўвазе ўжо ўся тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі, заваяваная нямецкімі рыцарамі-крыжакамі. У сучаснай Латвіі ўжываецца для абазначэння часткі выключна яе ўласнай тэрыторыі[1].
Мінуўшчына
X-XIII стст.
У выніку нямецкага каланізавання ў 13-ым стагоддзі ў Лівоніі ўтварылася канфедэрацыя 5 духоўна-феадальных дзяржаў (Інфлянцкі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Эзель-Вікскае і Курляндскае біскупствы), якія ўмоўна знаходзіліся пад уладаю рымскага папы і Свяшчэннай Рымскай імперыі[1].
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558-1772)
Інфлянцкая вайна (1558-1582) і захоп Швецыяй поўначы Эстоніі схілілі вялікага магістра Інфлянцкага ордэна Готвальда Кетлера да падпісання 5 сакавіка 1562 года Дамовы аб падпарадкаванні Вялікаму Княству Літоўскаму. У выніку Готвальд Кетлер стаў ленным курляндскім і земгальскім князем, а таксама часовым кіраўніком правабярэжнага Задзвінскага княства. 26 снежня 1566 года Гарадзенскі сойм ВКЛ улучыў у склад дзяржавы землі былога ордэна пад назвай Інфлянцкае княства з наданнем яму герба. Люблінскі сойм абвясціў княства сумесным уладаннем з Польскім каралеўствам. У 1582 годзе Сцяпан Батура выдаў "Інфлянцкую канстытуцыю", якою падзяліў княства на Вендэнскі, Дорпацкі і Парнаўскі прэзідыяты. У 1589 годзе Жыгімонт IV Ваза перайменаваў "ардынацыяй" прэзідыяты ў ваяводствы. У выніку вайны 1600-1629 гадоў Швецыя захапіла поўдзень Эстоніі і захад Латвіі (Відземе). Рэч Паспалітая прызнала заваёву паводле Аліўскага міру 1660 года. Варшаўскі сойм 1667 года ператварыў астатнюю частку Інфлянцкага княства ў ваяводства з цэнтрам у Дынабургу без падзелу на паветы[1].
Расійская імперыя (1721-1918)
Па Ніштадскай мірнай дамове 1721 былая шведская Ліфляндыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як Ліфляндская губерня. У 1772 годзе Расійская імперыя захапіла Інфлянцкае ваяводства Рэчы Паспалітай[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі паўднёвая частка Ліфляндскай губерні была аб'яднаная з Латвіяй, а паўночная частка — з Эстоніяй. Насельніцтва — латышы, эстонцы.