Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
==Спасылкі==
==Спасылкі==
* [http://starbel.narod.ru/metrika/metrika_gal.htm Пералік кніг Літоўскай метрыкі з апісаннем зместу некаторых тамоў і з інфармацыяй пра выданні]
* [http://starbel.narod.ru/metrika/metrika_gal.htm Пералік кніг Літоўскай метрыкі з апісаннем зместу некаторых тамоў і з інфармацыяй пра выданні]

{{Няма катэгорый}}


[[Катэгорыя:Літоўская метрыка]]
[[Катэгорыя:Літоўская метрыка]]
[[Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Еўропы]]

Версія ад 19:47, 19 ліпеня 2013

Разварот адной з кніг метрыкі з запісамі за 1511—1518 гады

Літоўская метрыка (лац.: matricula канцылярская кніга) — збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) вялікакняжацкай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага XVXVIII стст. з копіямі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Рады ВКЛ, соймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. У склад Метрыкі ўваходзілі таксама некаторыя важныя пабочныя матэрыялы (пераклады ярлыкоў крымскіх ханаў, спісы з маскоўскіх дыпламатычных дакументаў і інш.), справаводныя матэрыялы (рэестры актаў, інвентары Метрыкі і інш.).

Метрыка стала асновай велікакняжацкага, а пазней галоўнага дзяржаўнага архіва ВКЛ і выконвала нотафікацыйныя (юрыдычна-рэгістрацыйныя) функцыі. Выкарыстоўваліся ў юрыдычных і даведасных мэтах усімі суб'ектамі права, найперш вярхоўнай уладай, дзяржаўнымі ўстановамі, прывілеяванымі саслоўямі, мяшчанамі, магістратамі, царквой, этнарэлігійнымі абшчынамі. На аснове матэрыялаў Метрыкі па адпаведных запытах выдаваліся юрыдычна завераныя дакументы (копіі з копій).

Большая частка кніг Літоўскай метрыкі захоўваецца сёння ў Расійскім Дзяржаўным Архіве Старажытных Актаў у Маскве, асобныя кнігі ёсць таксама ў AGAD у Варшаве і іншых месцах.

У цяперашні час вядзецца сістэматычная праца па выданні кніг метрыкі.

Спасылкі