Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

Jump to navigation Jump to search
др (Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q172240 (translate me))
 
== Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню ==
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі = 351}}</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама ўрад[[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад]] і [[Рада Народных Міністраў БНР]] на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>{{Кніга|частка = Porozumienie Białoruskiej Rady Wileńskiej i Taryby|загаловак = Białoruska Republika…|старонкі = 348–358}}</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1 Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2 Беларускага полку пяхоты<ref name=e>{{Кніга|частка = Stosunki białorusko-litewskie w latach 1915–1918|загаловак = Białoruskie formacje…|старонкі = 94}}</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым [[27 снежня]] беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай<ref name=b/>.
 
[[3 студзеня]] прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.

Навігацыя

Асабістыя прылады

Прасторы назваў

Варыянты