Дзяржава Само: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 11 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q149427 на Wikidata
Радок 44: Радок 44:
* Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.
* Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.
* The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. ''Глядзіце'': [http://www.vostlit.info/Texts/rus4/Fredegar/frametext.htm аматарскі рускі пераклад] — Эл.рэсурс vostlit.info; [http://students.gf.nsu.ru/medieval/latin/chron-f.html урывак з хронікі на арыгінальнай лаціне] пра стасункі франкаў з вендамі.
* The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. ''Глядзіце'': [http://www.vostlit.info/Texts/rus4/Fredegar/frametext.htm аматарскі рускі пераклад] — Эл.рэсурс vostlit.info; [http://students.gf.nsu.ru/medieval/latin/chron-f.html урывак з хронікі на арыгінальнай лаціне] пра стасункі франкаў з вендамі.

== Спасылкі ==

{{Commonscat|Samo}}

{{DEFAULTSORT:Само}}

[[Катэгорыя:Дзяржава Само]]



{{Normdaten
{{Normdaten
Радок 54: Радок 63:
|WP=
|WP=
}}
}}

{{DEFAULTSORT:Сама}}

{{Commonscat|Samo}}
[[Катэгорыя:Дзяржава Само]]

[[de:Samo#Das Reich des Samo]]

Версія ад 20:19, 29 ліпеня 2013

Прыкладная карта дзяржавы Само

Дзяржава Само́ (славенск.: Samova ríša, славацк.: Samova država, Samova plemenska zveza, польск.: Państwo Samona, чэшск.: Sámova říše; 623658) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне славян, звесткі пра яго стварэнне і гісторыю бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка — франкскага купца Само. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных Чэхіі, Славакіі, часткова Германіі (землі лужыцкіх сербаў), Польшчы, Славеніі і Харватыі. Неўзабаве пасля смерці Само яго дзяржава распалася.

Крыніцы

Адзінымі крыніцамі пра Само і яго дзяржаву з'яўляюцца Хроніка Фрэдэгара (Gesta Dagoberti I regnis Francorum) і пазнейшая Зальцбургская хроніка (Conversio Bagoariorum et Carantanorum). Хроніка Фрэдэгара лічыцца больш надзейнай, Зальцбургская хроніка змяшчае значную колькасць паўлегендарных звестак, але, бо звесткі вельмі раннія, таксама лічыцца неабходнай крыніцай пра Самову дзяржаву.

Асоба Само

Само — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (10191034)
Здымак ва ўльтрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.

Само́ (славацк. і славенск.: Samo, польск.: Samon, чэшск.: Sámo; кан. 6 ст. — 658) — гандляр з Франкскай імперыі, першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У 623 г. заснаваў у Цэнтральнай Еўропе першае вядомае палітычнае ўтварэнне славян.

У Хроніцы Фрэдэгара ён завецца «homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago» («чалавек на імя Само, франк з вёскі Сенонскай»). Senonago верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сас (Sens) дэпартамента Ён на паўднёвы ўсход ад Парыжа або Суанье (Soignies) у Бельгіі, але natione Francos магчыма разумець па рознаму — «франк па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».

Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Само. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар Галіі — былой правінцыі Рымскай имперыі, а імя Само кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова само трэба разглядаць у якасці старажытнаславянскага тытулу. У такім разе Само значыць самаўладзец. Таксама, у славянскіх мовах слова само мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць Само скарачэннем ад Самаслаў. Аднак большасць даследчыкаў аддае перавагу першай гіпотэзе.

Славяне ў гэты час

Славянскія землі на якіх утварылася дзяржава Само ў кан. 6 ст. нахадзіліся пад уладаю Аварскага каганата. Вядомыя паўстанні славянаў супраць авараў. У 603 г. пасля смерці аварскага кагана Баяна ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як 50-гадовай залежнасці.

Дзейнасць Само

Каля 620 г. Само з гандлёвым караванам адправіўся на ўсход. Дасягнуўшы месца дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з Бурштынавым шляхам — Мараўскага поля, сутокі Маравы і Дунаю, Само спыніўся лагерам. Планы Само змяніліся, ён вырашыў накіравацца ў Італію і, каб падарожжа стала выгоднейшым, пачаў купляць у славянаў аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Само ўмацаваў лагер, побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў. Само не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было патрэбы, карыстаўся паслугамі тлумачоў.

Праз нейкі час да лагера, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі пра які стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка і часу на пераправу авары страцілі шмат, таму Само паспеў дамовіцца з славянамі пра супольную абарону і наступны падзел здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Само паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з атрадам Само, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. Калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Само падзяліў багатую здабычу, а пагалоска пра яго поспех разнеслася па навакольных землях, да Само пацягнуліся людзі і яго войска пачала расці.

Само перастаў спяшацца ў Італію, стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі. Месца і справа Само спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз перамог аварскае войска ў баі, слава пра Само разнеслася па ўсёй Еўропе. Само стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, пачаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя наводзіла на авараў жах. Пасля паражэнняў авараў ад Само з-пад іх улады вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.

Кароль Аўстразіі Дагаберт I сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцерагаўся іх і хацеў нанесці папераджальны ўдар. Пагатоў знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Само пасла Сіхарыя, які валодаў славянскай мовай.

Сіхарый прыбыў да Само і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы хто такі Само, ён размаўляў і быў апрануты па-франкску. Само, які ўжо вывучыў славянскую мову і трымаўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. Само прыняў Сыхарыя, але той паставіўся гаспадара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Само пагадзіўся са справядлівасцю патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Само з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразы ў адрас Само. Гаспадар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што тыя і зрабілі.

Дазнаўшыся пра няўдачу пасольства, Дагаберт каля 630 г. сабраў войска і вясною трыма калонамі рушыў на дзяржаву Само. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды ўзялі перамогу над славянамі. Але на шляху калоны на чале з Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, дзе засеў Само са сваёй дружынай. Дагаберт аблажыў крэпасць, але Само са сваімі людзьмі выйшаў за валы і навязаў франкам бой. Паводле падання бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харч і здабычу. Само не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Само настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Само.

Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых абставінах, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Само і праз землі якіх славяне праходзілі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян і інш. ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат выйграў, славяне па-ранейшаму праходзілі ў яго зямлі і рабавалі іх.

Дагаберт не мог зладзіць са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Само. Радульф здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але хутка Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным уладаром свайго герцагства і яму сталі патрэбныя саюзнікі, славяне ж былі ці не лепшым саюзнікам супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.

Спадчына

У апошнія гады жыцця Само не вёў буйных войнаў, ворагі баяліся яго войска і вайсковага шчасця. Памёр Само ў 658 г., вартага пераемніка ў яго не было і дзяржава распалася. У Само было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Паводле паданняў, нашчадкамі Само з'яўляюцца Майміравічы — гаспадары Вялікамараўскай дзяржавы і Пржэмыславічы — гаспадары Чэшскай дзяржавы. Пацверджанняў гэтаму няма, але гледзячы на шматлікасць сыноў і дачок падобнае можна дапусціць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля распаду Дзяржавы Само.

Літаратура

  • Грацианский Н. П. Славянское царство Само (К критике известий «Хроники Фредегара») // ИЖ. 1943. № 5-6.
  • Пичета В. Н. П. Грацианский и его труды по истории славянских народов // Вопросы истории. 1946. № 7. С. 96—99;
  • Mikkola J.J. Samo und sein Reich // ASPh. 1928, Bd. 42.
  • Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.
  • The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. Глядзіце: аматарскі рускі пераклад — Эл.рэсурс vostlit.info; урывак з хронікі на арыгінальнай лаціне пра стасункі франкаў з вендамі.

Спасылкі