Лукомскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др катэгорыя
Радок 8: Радок 8:
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Віцебскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Віцебскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Лепельскі раён]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Лепельскага раёна]]
[[Катэгорыя:Чашніцкі раён]]
[[Катэгорыя:Геаграфія Чашніцкага раёна]]
{{Рэльеф Беларусі}}
{{Рэльеф Беларусі}}

Версія ад 21:02, 3 жніўня 2013

Лукомскае ўзвышша размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй частцы Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Займае частку Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. 3 поўначы на поўдзень працягнулася на 20 км, з захаду на ўсход — ад 6 да 24 км. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора (за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Новыя Валосавічы Лепельскага раёна).

У фарміраванні паўднёвай часткі ўзвышша асноўную ролю адыграў сожскі ледавік, на паўночную частку ўзвышша ўплываў і паазерскі ледавік. Марэнны матэрыял узвышша па схілах укрыты маламагутным (0,5 м) покрывам лёсападобных суглінкаў. Рэльеф у цэнтры і на ўсходзе сярэдняўзгорысты і буйнаўзгорысты, у заходняй частцы дробнаўзгорысты, месцамі платопадобны з ваганнямі адносных вышынь да 5—10 м. Па ўзвышшы цякуць невялікія рэкі, якія належаць да басейна Заходняй Дзвіны. Азёры Турыцкае, Сарочынскае, Слідзец. Пад лесам каля 20 % тэрыторыі вобласці.

Літаратура

  • Лукомскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 60.