Эмілі Дзікінсан: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 60 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4441 (translate me) |
superior image |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
| Імя = Эмілі Дзікінсан |
| Імя = Эмілі Дзікінсан |
||
| Арыгінал імя = Emily Elizabeth Dickinson |
| Арыгінал імя = Emily Elizabeth Dickinson |
||
| Фота = |
| Фота = Emily Dickinson daguerreotype (Restored).jpg |
||
| Шырыня = 250px |
| Шырыня = 250px |
||
| Подпіс = Эмілі Дзікінсан |
| Подпіс = Эмілі Дзікінсан |
Версія ад 12:44, 4 жніўня 2013
Эмілі Дзікінсан | |
---|---|
Emily Elizabeth Dickinson | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Emily Elizabeth Dickinson[1] |
Дата нараджэння | 10 снежня 1830 |
Месца нараджэння | Амхерст, Масачусетс, ЗША |
Дата смерці | 15 мая 1886 (55 гадоў) |
Месца смерці | Амхерст, Масачусетс, ЗША |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Edward Dickinson[d][1] |
Маці | Emily Norcross Dickinson[d][2][1] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Паэтэса |
Жанр | паэзія[1] |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | Poems by Emily Dickinson |
Узнагароды | |
emilydickinson.org (англ.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Эмілі Элізабет Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 году ў Амхерстце, штат Масачусетс, пам. 15 мая 1886 года там жа) — амерыканская паэтэса.
Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[3]. Родны горад Амхерт Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябправалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.
У гады жыцця Эмілі Дыкінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.
Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мабель Люміса Тода, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкай і сяброўкай Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, не гледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы[3]. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытацыйную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса[4].
Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.
Крыніцы
Зноскі
- ↑ а б в г д е https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190 Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
- ↑ а б http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org №530
- ↑ Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
Вонкавыя спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмілі Дзікінсан