Розніца паміж версіямі "Уладзіслаў Галубок"

Jump to navigation Jump to search
др
 
=== Драматургічная творчасць ===
Уладзіслаў Галубок не забыўся пра сваё дзіцячае захапленне тэатрам. У 1911 г. у Мінск завітала [[першая беларуская трупа]] на чале з [[Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі|Ігнатам Буніцкім]], якая паказала спектаклі «Модны шляхцюк» [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]] і «[[Па рэвізіі]]» [[Марка Лукіч Крапіўніцкі|Марка Крапіўніцкага]], дзе шчодра гучалі беларускія песні, а заканчваўся паказ дэкламацыяй вершаў [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]] і [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Уладзіслаў Галубок упершыню пабачыў спектаклі на беларускай мове і потым шмат у чым пераняў спосаб арганізацыі падобных відовішчаў для сваёй практыкі.
 
У 1917 г. адроджана «[[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі]]», раней забароненае царызмам. Галубок уступае ў таварыства разам з жонкай і дзецьмі і робіць першыя спробы ў драматургіі<ref name="БС"/>. За адну толькі восень 1917 г. Галубок піша тры п'есы, якія адразу ставіць яго трупа.

Навігацыя