Віктар Анатольевіч Раманцоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Спасылкі: clean up using AWB
Радок 51: Радок 51:
* [http://budzma.org/budzma/litaraturnyya-dazhynki-2011-pershy-uradzhaj.html «Літаратурныя Дажынкі – 2011»: першы ўраджай.]
* [http://budzma.org/budzma/litaraturnyya-dazhynki-2011-pershy-uradzhaj.html «Літаратурныя Дажынкі – 2011»: першы ўраджай.]
* [http://www.svaboda.org/content/article/24395166.html Скобла М. Крэўская унія паэтаў.]
* [http://www.svaboda.org/content/article/24395166.html Скобла М. Крэўская унія паэтаў.]



{{DEFAULTSORT:Раманцоў}}
{{DEFAULTSORT:Раманцоў}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Горад Светлагорск]]
[[Катэгорыя:Горад Светлагорск]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта]]

Версія ад 22:53, 12 жніўня 2013

Віктар Анатольевіч Раманцоў
Імя пры нараджэнні Раманцоў Віктар Анатольевіч
Род дзейнасці журналіст, публіцыст, краязнаўца
Дата нараджэння 20 верасня
Месца нараджэння Сцяг Светлагорска г. Светлагорск,
Сцяг Гомельскай вобл. Гомельская вобласць
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Бацька Анатоль Раманцоў
Альма-матар

Віктар Анатольевіч РАМАНЦОЎ (нар. 20 верасня 1970, г. Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Член Саюзу журналістаў Беларусі (2000). Жыве і працуе ў Светлагорску.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 6 г. Светлагорска, Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіяла Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газетах «Химики» (працуе і ў апошні час) і «Ранак-плюс», Светлагорск. Аўтар некалькіх сотняў артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эсэ. Жанаты, мае трох дзяцей[1].

Творчасць

Удзельнічаў у грамадскім гісторыка-культурным аб'яднанні «Поўня», у выяўленні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалагічных раскопак на месцы колішняга горада Казімір. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні» 2010 г.[3], склаў DVD-дыск аб канферэнцыі[4]. Напісаў кнігу «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах»[5].

Узнагароды і прэміі

  • 1998 — III месца ў светлагорскім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[6].
  • 2011 — І месца ў конкурсе «Літаратурныя дажынкі-2011» (ініцыятыва «Твой Фест», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і беларускага ПЭН-цэнтра)[7].

Публікацыі

Зноскі

Спасылкі