Іштван V: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Іншыя значэнні|тып=імя|Іштван}} {{Дзяржаўны дзеяч | імя = Іштван V | арыгінал імя = V. István...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
| выява = V Istvan koronazasa.jpg
| выява = V Istvan koronazasa.jpg
| шырыня = 200 px
| шырыня = 200 px
| подпіс = Каранацыя Іштвана V<br />[[Выява:Coa Hungary Country History István V (1239-1272).svg|100px]][[Выява:Stepan5 1.jpg|100px]]<br />Герб з пячаткі Іштвана V Друк Іштвана V
| подпіс = Каранацыя Іштвана V<br />[[Выява:Coa Hungary Country History István V (1239-1272).svg|100px]][[Выява:Stepan5 1.jpg|100px]]<br />Герб з пячаткі Іштвана V. Пячатка Іштвана V
| пасада = Кароль [[Каралеўства Венгрыя|Венгрыі]]
| пасада = Кароль [[Каралеўства Венгрыя|Венгрыі]]
| сцяг =
| сцяг =

Версія ад 15:58, 15 жніўня 2013

Іштван V
V. István
Каранацыя Іштвана V Герб з пячаткі Іштвана V. Пячатка Іштвана V
Каранацыя Іштвана V

Герб з пячаткі Іштвана V. Пячатка Іштвана V
Кароль Венгрыі
1246 — 1272
Папярэднік Бела IV
Пераемнік Ласла IV Кун
Герцаг Штырыі
1258 — 1260
Папярэднік Бела IV
Пераемнік Пржэмысл Отакар II

Нараджэнне каля 18 кастрычніка 1239
Буда, Каралеўства Венгрыя
Смерць 6 жніўня 1272(1272-08-06)
Востраў Кшэпель, Венгрыя
Месца пахавання
Род Арпады
Бацька Бела IV
Маці Марыя Ласкарына
Жонка Элізабет
Дзеці 1. Елізавета
2. Кацярына
3. Марыя
4. Ганна
5. Ласла IV Кун
6. Андраш (герцаг Славоніі)
Партыя
Дзейнасць палітык, манарх
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера гісторыя[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іштван (Стэфан) V (венг.: V. István, харв.: Stjepan V, славацк.: Štefan V) (каля 18 кастрычніка 1239, Буда, Венгрыя — 6 жніўня 1272, Востраў Кшэпель, Венгрыя) — кароль Венгрыі ў 12461272 гг.

Першыя гады

Ён быў старэйшым сынам венгерскага караля Белы IV і каралевы, Марыі Ласкарыны, дачкі Імператара Нікеі Феадора I Ласкарыса. На другім годзе пасля яго нараджэння, 11 красавіка 1241, мангольскія войскі разбілі армію яго бацькі ў бітве рацэ Шаё. Пасля прайгранай бітвы каралеўская сям'я вымушана была бегчы да Трау, добра ўмацаванага горада ў Далмацыі. Яны змаглі вярнуцца ў Венгрыю толькі пасля нечаканага сыходу сіл манголаў з Еўропы.

Малодшы Кароль Венгрыі

У 1246 годзе Іштван быў каранаваны як малодшы Кароль Венгрыі, і яго бацька даручыў яму кіраванне Харватыяй, Славоніяй і Далмацыяй, але гэтымі трыма абласцямі дэ-факта кіраваў Бан Стэфан Гут-Келед. Бацька Іштвана, спрабуючы ўціхамірыць моцнае племя язычнікаў полаўцаў-куманаў, арганізваў шлюб Іштвана (прыблізна ў 1253 годзе), з Элізабет, дачкой хана куманаў Кётэна.

У 1257 годзе Іштван запатрабаваў ад свайго бацькі, каб ён падзяліў каралеўства паміж імі, пасля чаго сабраў армію для барацьбы супраць старэйшага караля. Нарэшце, у 1258 годзе кароль Бела IV быў вымушаны саступіць яму кіраванне Трансільваніяй.

Герцаг Штырыі

Іштван прыняў удзел у ваеннай кампаніі свайго бацькі супраць штырыйцаў, якія паўсталі супраць кіравання венгерскага караля ў 1258 годзе. Пасля паспяховай кампаніі Кароль Бела IV прызначыў яго герцагам Штырыі.

Яго кіраванне, аднак, было непапулярна сярод яго новых падданых, і яны паўсталі супраць яго пры падтрымцы Караля Багеміі Отакара II. Іштван і яго бацька пачалі напад на землі Отакара II, але іх войскі былі разбіты 12 ліпеня 1260 года ў бітве пры Кроісенбруне. Пасля бітвы два караля Венгрыі саступілі герцагства Штырыя Каралю Багеміі, падпісаўшы мір у Пожані (славац. Браціслава).

Гл. таксама

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.