В’еты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60: Радок 60:


[[горад|Гарады]] на поўначы [[В'етнам]]а пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У [[Горад Ханой|Ханоі]], [[Горад Хюэ|Хюэ]] і [[востраў Кат-Ба|востраве Кат-Ба]] захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з [[Кітай|Кітая]]. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння [[палац]]аў, [[парк]]аў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і [[крэпасць|крэпасцяў]] сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы [[чамы|чамаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. У каланіяльную пару гараджане-[[французы]] звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні [[інтэрнат]]нага тыпу.
[[горад|Гарады]] на поўначы [[В'етнам]]а пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У [[Горад Ханой|Ханоі]], [[Горад Хюэ|Хюэ]] і [[востраў Кат-Ба|востраве Кат-Ба]] захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з [[Кітай|Кітая]]. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння [[палац]]аў, [[парк]]аў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і [[крэпасць|крэпасцяў]] сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы [[чамы|чамаў]] і [[кхмеры|кхмераў]]. У каланіяльную пару гараджане-[[французы]] звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні [[інтэрнат]]нага тыпу.

===Вопратка===
Традыцыйная паўседзённая [[вопратка]] вельмі простая, шыецца з [[бавоўна|баваўнянай]] тканіны цёмных тонаў. У мінулым [[шоўк]]авую вопратку мелі толькі манархі, вяльможы і вучоныя.

Жаночае адзенне складаецца з враспахнутай курткі, шырокіх [[штаны|штаноў]], ліфу-камізэлькі, які завязваецца на спіне, і хусткі. Падчас спякоты і дажджоў карыстаюцца канічнымі [[капялюш]]амі. Для іх вытворчасці выкарыстоўваюць [[бамбук]]авы [[каркас]], які абцягваецца [[пальма|пальмавым]] [[ліст|лісцем]] або [[салома]]й. Капялюш падвязваюць пад падбародкам тасьмой. Дарослыя жанчыны маюць косы, заплеценыя вакол тканага шнура. Звычайна іх укладваюць вакол галовы справа налева. У мінулым былі распаўсюджаны драўляныя сандалі, якія мацаваліся з дапамогай шнуроў, прапушчаных вакол вялікага і другога пальца нагі. У нашы дні аддаюць перавагу гумавым сандалям. Сярод гараджанак да сённешняга часу распаўсюджаны розныя спосабы адбельвання скуры. Для абароны ад сонца носяць парасон.

Мужчынская традыцыйная вопратка таксама складаецца з шырокіх штаноў і курткі.


===Кулінарыя===
===Кулінарыя===

Версія ад 17:25, 18 жніўня 2013

В'еты
(người Việt)
Агульная колькасць 80069 тыс. чал. (2013 г.)
Рэгіёны пражывання  В’етнам — 76605 тыс.

 Камбоджа — 78 тыс.
 Тайланд — 124 тыс.
 Тайвань — 119 тыс.
 Малайзія — 95 тыс.
 ЗША — 1639 тыс.
 Францыя — 661 тыс.
 Канада — 180 тыс.
 Аўстралія — 231 тыс.
 Беларусь — 588

Мова в'етнамская
Рэлігія будызм, хрысціянства, каадай, хоахаа, канфуцыянства
Блізкія этнічныя групы мыонгі, тхо, тыыт

В'еты (в’етн.: người Việt, сустракаецца таксама người Kinh) — народ, найбуйшнейшая этнічная група В'етнама. Жывуць таксама ў іншых краінах свету. Найбольшая в'ецкая абшчына па-за межамі В'етнама знаходзіцца ў ЗША. Агульная колькасць - 80069 тыс. чал. (2013 г.)[1]

В'етамі таксама называюць усе старажытныя в'ецкія народы, якія ў мінулым насялялі тэрыторыю сучаснага паўднёвага Кітая і паўночнага В'етнама.

Паходжанне

Продкі в'етаў першапачаткова фарміраваліся на тэрыторыі сучаснага паўднёвага Кітая на поўдзень ад ракі Янцзы. В'еты насялялі гэтыя землі да канца 1 тысячагоддзя да н. э. На тэрыторыі правінцыі Чжэцзян існавала в'ецкая дзяржава Юэ. Згодна кітайскаму гісторыку Сыме Цаню, яна была заснована нашчадкамі легендарнага Юя. Барацьба з паўночнымі в'етамі баць-в'ет і іх заваяванне адлюстравана ў шматлікіх кітайскіх крыніцах.

Сучасныя в'еты з'яўляюцца нашчадкамі паўднёвых в'етаў лак-в'ет, якія пачалі прасоўвацца на поўнач В'етнама ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Тут яны асімілявалі сваіх папярэднікаў, цемнаскурых аўстралоідаў, што з'явіліся ў В'етнаме яшчэ ў эпоху неаліту, і аўстранезійцаў. Самі в'еты апавядаюць легенду, паводле якой яны паходзяць ад мужчыны-цмока (сімвал ракі Хонгха) і жанчыны-птушкі (сімвал гор). Генетычныя даследаванні[2] паказалі, што в'еты блізкія па паходжанню да тайскіх народаў, а таксама кітайцаў, якія жывуць на самым поўдні Кітая і ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.

Само слова в'ет паходзіць ад в'етнамскага прачытання кітайскага іерогліфа 越 (yuè, літаральна "чалавек, што крочыць з сякерай"), які вядомы з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.[3]

Традыцыйная культура

Заняткі

Асноўным заняткам в'етаў здаўна была сельская гаспадарка, прычым галоўнай сельскагаспадарчай културай з'яўляўся рыс. У В'етнаме распаўсюджаны самыя розныя сарты і спосабы вырошчвання гэтай расліны. Апрацоўкай зямлі і ірыгацый звычайна займаюцца мужчыны, севам і барацьбой з пустазеллем — жанчыны. Збор ураджая пачынаецца, калі палеткі яшчэ затопленыя. Спачатку зразаюць верхавіны з каласамі. Затым ваду спускаюць і прыбіраюць салому. Сабраны рыс перамолваюць у крупы. Для гэтага выкарыстаюць цяжкі драўляны брус на жалезнай загваздцы, з дапамогай якога на збожжа абвальваюць мяла.

Кукурузу і клубневыя культуры саджаюць уздоўж рэк з разлікам атрымаць ураджай, калі запасы рысу скончацца. На поўначы В'етнама шырока распаўсюджаны бабовыя. Акрамя таго, важнае месца ў гаспадарчым жыцці займаюць тэхнічныя культуры, самыя розныя віды садавіны і гародніны.

Развіццё жывёлагадоўлі часткова абмежавана наўнасцю кармавой базы. Кароў і асабліва буйвалаў выкарыстоўваюць пераважна як цяглавых жывёл[4]. На падворках трымаюць свінняў і хатнюю птушку, у тым ліку курэй, качак, галубоў і інш. На затопленых палетках і каналах разводзяць рыбу. Рыбалоўства адыгрывае важнае значэнне ўздоўж рэк і ля марскога ўзбярэжжа. У мінулым жыхары лясістай мясцовасці займаліся паляваннем.

Рамёствы з даўніх часоў звязаны з сельскай гаспадаркай — вытворчасць керамікі, паперы, апрацоўка металаў, драўніны, бамбуку, ткацтва і г. д. У В'етнаме існуюць цэлыя вёскі, што спецыялізуюцца на пэўным рамястве. Ужо ў XVII ст. з'явіліся дзяржаўныя мануфактуры. У канцы XIX ст. французскія прадпрымальнікі заснавалі буйную прамысловасць. У наш час прамысловая вытворчасць пераважае, аднак рамесныя майстэрні ўсё яшчэ адыгрываюць значную ролю.

Паселішчы

Дынь

Найбольш распаўсюджаны тып сельскага паселішча — вёска. Вёскі в'етаў даволі кампактныя, хаця і шматлюдныя. Яны звычайна месцяцца ўздоўж рэк і дарог, каля схілаў лясістых пагоркаў. Вёскі падзяляюцца на кварталы. Жыллёвыя пабудовы імкнуцца ўзводзіць адна каля іншай, з разлікам пакінуць досыць прасторы для вядзення гаспадаркі. Сядзібы часцяком адзелены зараснікамі калючых хмызнякоў і бамбуку, што ў мінулым спрыяла абароне. У цэнтры паселішча ладзіцца вялікая абшчынная пабудова дынь, дзе збіраюцца старэйшыны, праводзяцца рэлігійныя рытуалы шанавання продкаў, навучаецца моладзь і г. д. У некаторых вёсках захаваліся ўваходныя брамы. Калісьці яны мелі не столькі абарончыя, колькі рытуальныя і адміністрацыйныя мэты.

Сядзібы маюць форму чатырохкутніка, адзін з бакоў якога адкрыты. Насупраць уваходу месцяць жытло, а па баках ад яго — гаспадарчыя пабудовы. Невялікі двор таксама выкарыстоўваецца для гаспадарчых патрэб. Каля сядзібы знаходзяцца сад і агарод.

Канструкцыя сельскіх будынкаў пераважна слупавая. Пры іх пабудове ўздоўж перыметра будучага жылля ў зямлю ўкопваюць драўляныя апоры. Іх абносяць бамбукавымі рашоткамі, паміж якімі прастору напаўняюць сумессю гліны з саломай. Пасля высыхання сцен, бамбукавыя рашоткі здымаюць і тынкуюць сцены дадатковым пластом гліны. Дах ладзяць з бамбукавага каркасу, які насцілаюць цыноўкамі, а зверху крыюць чарапіцай, рысавай саломай, пальмавым галлём або бляхай. Падлога з насыпанай і ўтрамбаванай зямлі заўсёды крыху вышэй за ўзровень цэнтральнай пляцоўкі.

Большасць сельскіх будынкаў маюць адзін уваход і адно акенца. У мінулым у халодную пару яго заклейвалі насычанай алеем паперай. У нашы дні распаўсюджана шкло. Жыллё можа падзяляцца на дзве часткі, адна з якіх перадаецца ў карыстанне жанчынам. Насупраць уваходу месцяць алтар для шанавання продкаў сям'і. Кухню будуюць асобна ад жытла, часцяком сумяшчаюць з хлявом.

Гарады на поўначы В'етнама пачалі будаваць каля 2 тысячы гадоў таму. Яны пераважна выконвалі абарончыя функцыі. У Ханоі, Хюэ і востраве Кат-Ба захаваліся некаторыя старажытныя абарончыя пабудовы. У некаторых гарадах існавалі буйныя рэзідэнцыі дзяржаўных кіраўнікоў і вяльмож. Практыка іх планавання і будаўніцтва была запазычана з Кітая. Але паступова склаўся асабісты в'етнамскі стыль размяшчэння палацаў, паркаў і садоў, прыдатны для мясцовых умоў. Каля рэзідэнцый і крэпасцяў сяліліся гандляры, рамеснікі і сем'і тых, хто абслугоўваў палацы. Толькі к XVII - XVIII стст. сталі ўзнікаць в'ецкія гарады на поўдні В'етнама, хаця дагэтуль там існавалі буйныя гарадскія паселішчы чамаў і кхмераў. У каланіяльную пару гараджане-французы звычайна адасабляліся ад в'етнамцаў, таму ўзводзілі часткі горада з тыповай еўрапейскай каланіяльнай забудовай. У другой палове XX ст. в'етнамскія гарады набылі тыповы сучасны выгляд, хаця на поўначы В'етнама захавалася мясцовая асаблівасць — рабочыя кварталы. Іх будавалі пераважна на ўскраінах у першыя дзесяцігоддзі сацыялістычных змен. Рабочыя кварталы складаліся са шматпавярховых будынкаў, знутры якіх ладзіліся памяшканні інтэрнатнага тыпу.

Вопратка

Традыцыйная паўседзённая вопратка вельмі простая, шыецца з баваўнянай тканіны цёмных тонаў. У мінулым шоўкавую вопратку мелі толькі манархі, вяльможы і вучоныя.

Жаночае адзенне складаецца з враспахнутай курткі, шырокіх штаноў, ліфу-камізэлькі, які завязваецца на спіне, і хусткі. Падчас спякоты і дажджоў карыстаюцца канічнымі капялюшамі. Для іх вытворчасці выкарыстоўваюць бамбукавы каркас, які абцягваецца пальмавым лісцем або саломай. Капялюш падвязваюць пад падбародкам тасьмой. Дарослыя жанчыны маюць косы, заплеценыя вакол тканага шнура. Звычайна іх укладваюць вакол галовы справа налева. У мінулым былі распаўсюджаны драўляныя сандалі, якія мацаваліся з дапамогай шнуроў, прапушчаных вакол вялікага і другога пальца нагі. У нашы дні аддаюць перавагу гумавым сандалям. Сярод гараджанак да сённешняга часу распаўсюджаны розныя спосабы адбельвання скуры. Для абароны ад сонца носяць парасон.

Мужчынская традыцыйная вопратка таксама складаецца з шырокіх штаноў і курткі.

Кулінарыя

В'еты звычайна ядуць два разы надзень — апоўдні і ўвечар. Аснову традыцыйнага харчавання складае рыс. Звычайны вараны рыс ядуць з гарнірам з гародніны, мяса або рыбы. Да яго падаюць падлівы. Асабліва папулярна рыбная падліва з вострым смакам і вельмі спецыфічным пахам. У яе мачаюць гарнір. Вельмі папулярны рысавы пірог бань чунг і рысавая лапша фо.

Супы даволі распаўсюджаны, хаця іх гатуюць далёка не кожны дзень. На паўднёвым захадзе В'етнама распаўсюджаны суп лаў мам з марынаванай рыбы, лапшы і мяса. У дэльце Меконга таксама ядуць так званыя кіслыя супы. Мяса і марскія далікатэсы пераважна падаюць печанымі або варанымі. Рыбу пякуць і марынуюць. Свініну гатуюць крыху салодкай. Смажанае свіное сала запраўляюць падлівай і гароднінай, падаюць ў бананавым лісці або, у нашы дні, знутры хлебных лустоў. Шырока ўжываюць ялавічыну, мяса сабак і птушак. Сырое мяса рэжуць тонкімі лустамі, прыпраўляюць кіслымі падлівамі. Садавіна з'яўляецца асновай для салодкіх і кіслых падліў, некаторых гарніраў і напояў, але найчасцей яе ядуць у сырым выглядзе.

В'еты амаль не ўжываюць у ежу малочныя прадукты. Затое далікатэсамі лічацца шаўкавічныя вусень, жабы, яшчаркі, смажаныя казуркі, дзякуючы ўплыву кітайскай і кхмерскай кулінарыізмеі. Вараныя перапёлчыныя і курыныя яйкі найчасцей сустракаюцца як самастойная ежа хуткага прыгатавання. Смажанымі яйкамі запраўляюць рыс. Любімая страва — яйкі гусакоў і качак з ужо сфарміраванымі знутры зародкамі птушанят. Іх вараць і падаюць з духмянай травой і перцам.

Самы распаўсюджаны напой — гарачы зялёны чай. Таксама сустракаюцца напоі з сокаў садавіны, цукровага трыснёгу, салодкія крупяныя супы. Кава была распаўсюджана ў В'етнаме толькі ў XIX ст. Звычайна яе п'юць з малаком, падсалоджаную. У рэстаранах над шклянымі кубкамі кавы ставяць металічны фільтр для працаджвання. Алкагольныя напоі ўжываюць з глыбокай старажытнасці, у тым ліку ў рытуальных мэтах. Шырока распаўсюджана гарэлка з рысу або клубневых культур. Для наданні лячэбных уласцівасцяў у яе могуць апускаць кавалкі цела змяі. Пад уздзеяннем еўрапейскай культуры в'еты спажываюць піва, салодкае фруктовае і вінаграднве віно, ром і інш.

В'еты на Беларусі

У 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь жыло 588 чал., які вызнавалі сваю тоеснасць як в'етнамцы[5]. З іх 526 чал. назвалі сваёй роднай мовай в'етнамскую, 3 - беларускую.

Знакамітыя в'еты

Зноскі

Спасылкі