Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
др interwiki
Радок 17: Радок 17:


[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]

[[be-x-old:Менскае ўзвышша]]
[[et:Minski kõrgustik]]
[[ru:Минская возвышенность]]

Версія ад 21:30, 12 чэрвеня 2008

МІНСКАЕ ЎЗВЫШША займае найбольш высокую частку Беларускай грады і ўсёй Беларусі. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. Мінск, большыя або меншыя часткі Барысаўскага, Валожынскга, Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы са Свянцянскімі градамі, на Захадзе з Ашмянскім узвышшам і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — Дзяржынская гара (345 м над узроўнем мора), Лысая гара (342 м) і Маяк (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.

На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча — Лагойскае ўзвышша, Івянецкае, Радашковіцкае і Плешчаніцкае ўзвышшы. Паводле новых даследаванняў да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць яго як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.

Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і жвір) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі ледавік падступаў да Мінскага ўзвышша.

На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.

Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай водападзелу паміж басейнамі рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна НёманаВілія і яе левыя прытокі Сэрвач, Дзвінаса, Ілія; Заходняя Бярэзіна з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна Дняпра — дняпроўская Бярэзіна і яе прытокі Поня, Гайна, Пліса, Свіслач, Пціч. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы (Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды), на р.Вяча (Вяча), на р. Пціч (Воўчкавіцкае). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Найбольшая разаранасць (каля 50%) на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы да 40-50% (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20%. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.

Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка", спартыўны комплекс "Раўбічы", курорты, зоны адпачынку.

Зноскі

Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 62-63.