Мікалай Іванавіч Каспяровіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: (1925)| → , 1925|, ньн → нн using AWB
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 51: Радок 51:


{{DEFAULTSORT:Каспяровіч Мікалай}}
{{DEFAULTSORT:Каспяровіч Мікалай}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай лексікаграфіі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай лексікаграфіі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці лексікаграфіі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці лексікаграфіі‎]]

Версія ад 09:55, 31 жніўня 2013

Мікалай Іванавіч Каспяровіч
Дата нараджэння 9 (22) мая 1900(1900-05-22)
Месца нараджэння в. Ізабалёва, Пухавіцкі раён
Дата смерці 26 снежня 1937(1937-12-26) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладчык
Навуковая сфера гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, літаратуразнавец, перакладчык
Месца працы
Альма-матар Мінскі інстытут народнай асветы
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Віцебскі краёвы слоўнік
Экслібрыс М. Каспяровіча мастака Я. Мініна

Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937) — беларускі краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут народнай асветы (1921). У 1915-17 знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917-21 настаўнічаў у Ігуменскім павеце, у 1919-20 інструктар Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі. У 1918-20 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце, у 1921-22 — у БДУ, быў выключаны. Член арганізацыі «Маладая Беларусь». Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, БПС-Р у 1918-24. 3 1921 інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Выйшаў «Беларуска-расійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» і «Слоўнічак уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19.9.1960, па другім — 14.2.1958.

Памяць

21 мая 2013 года ў Віцебску на доме №4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія

Літаратура

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мікалай Іванавіч Каспяровіч
  • Германовіч І. К. Жыццё праляцела знічкай // ЛіМ. 1980, 22 жн.
  • Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мн., 1985. С. 141—162.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. Мн., 1994. Т. 3. С. 208—211.
  • Лісаў А. Г., Падліпскі А. М. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. Віцебск, 2000.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.