Розніца паміж версіямі "Кірыл Генік"

Jump to navigation Jump to search
391 байт дададзены ,  7 гадоў таму
internal links
(Новая старонка: 'thumb|upright| Кірыл Генік (1857-1925) Кірыл Генік (1857 - 12 лютага 1925 года), украінска-кан...')
 
(internal links)
[[Image:Cyril Genik.jpg|thumb|upright| Кірыл Генік (1857-1925)]]
 
Кірыл Генік (1857 - 12 лютага 1925 года), [[Украінцы| украінска]]-канадскі эміграцыйны дзеяч, асоба нацыянальнай гістарычнай значнасці.
Біяграфія
 
Кірыл Генік нарадзіўся ў 1857 годзе ў сяле Ніжні Бярозаў ў [[Галічына| Галіччыне]] ў сям'і Івана Геніка, сельскага старасты, і Ганны Перцович. Генік атрымаў пачатковую адукацыю ў Каламыі, а затым з'ехаў у Станіслаў (цяпер [[Горад Івана-Франкоўск|Івана-Франкоўск]]), дзе атрымаў сваю педагагічную адукацыю. Ступень [[Бакалаўр|бакалаўра]] атрымаў ў Львове[[Бакалаўр|бакалаўра]] і ў 1879 годзе быў прызначаны настаўнікам ў раёне горада Надворная. У 1882 годзе Генік вярнуўся ў сваё роднае сяло і там адкрыў школу. У 1880-х гадах Генік заснаваў ..... прадпрыемства і вытворчы кааператыў, які назваў Карпацкай крамай. У 1890 годзе абраны ў гарадскі савет у Каломыі, горадзе, дзе пачынаў вучобу. <ref name=biographica>{{cite web | url =http://www.biographi.ca/009004-119.01-e.php?&id_nbr=8154 | title =Cyril Genik | author =[[Stella Hryniuk|Hryniuk, Stella]] | date = | work = | publisher =[[Dictionary of Canadian Biography]] | accessdate = January 25, 2011}}</ref>
 
Пазней Генік пазнаёміўся з Восіпам Олеськовим чалавекам, які заахвочваў эміграцыю украінцаў у [[Канада|Канаду]]. Олеська папрасіў Геніка суправаджаць групу ўкраінцаў у Канаду і дапамагчы ім там пасяліцца. Генік з жонкай і чатырма дзецьмі далучыўся да групы з 64 украінцаў і прыбыў у [[Горад Квебек|Квебек]] 22 чэрвеня 1896 года. Першапачаткова група спынілася ў [[Горад Вініпег|Вініпегу]], а адтуль скіравалася на пасяленне ўглыб правінцыі Манітоба і заснавала пасяленне, што стала вядомым як Сцюартбёрн і сёння лічыцца першай украінскай суполкай у Заходняй Канадзе. У жніўні Генік падаў заяву на атрыманне гомстэда (фермерскага ўчастка) у Сцюартбёрне, але хутка перадумаў і перасяліўся ў Вініпег. У тым жа месяцы Олеська парэкамендаваў Геніка Міністэрству ўнутраных спраў Канады на пасаду эміграцыйнага агента. У верасні Генік стаў супрацоўнікам міністэрства і выконваў пераклады. У сваёй працы эміграцыйнага агента Генік сустракаў новых украінскіх эмігрантаў у Квебеку, заахвочваў іх карыстацца англійскай мовай, адмовіцца ад традыцыйных звычаяў і, калі патрабавалася, граў ролю дарадцы. <ref name=biographica/> У сувязі з ростам эміграцыі ўкраінцаў ў Канаду яго праца павялічылася да той ступені, што ў 1898 годзе Генік быў прыняты працаваць ва ўрадзе Канады на ўмовах поўнай занятасці, прычым ён стаў першым украінцам- канадскім дзяржаўным служачым на пастаяннай аснове. <ref name=forging>{{cite web | url =http://www.cic.gc.ca/english/resources/publications/legacy/chap-2c.asp | title =Forging Our Legacy: Canadian Citizenship and Immigration, 1900–1977 | author = | year =2000 | work = | publisher =Citizenship and Immigration Canada | accessdate = January 25, 2011}}</ref>
 
У 1899 годзе Генік заснаваў чытальную залу імя [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]<ref>Martynowych, Orest T., The Taras Shevchenko Reading Club/Educational Society For ...
umanitoba.ca/faculties/.../04_The_Taras_Shevchenko_Reading_Club.pdf -
</ref> ў сваім доме і першую [[Украінская мова|ўкраінскамоўную]] газету ў Канадзе “Канадскі Фармер” ў 1903 годзе. Хаця Генік не быў рэлігійным, ён верыў, што хрысціянства павінна існаваць незалежна ад грэка-праваслаўных і [[Руская праваслаўная царква|руска-праваслаўных ]]нормаў. У 1903-1904 гг. у супрацоўніцтве з [[Прэсвітарыянства|прэсвітарыянскімі]] пастарамі ён заснаваў “НезалежнуюПраваслаўную Царкву ".<ref>Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/...canadian.../05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf -</ref> У 1911 годзе пасля таго, як любімая ліберальная партыя Геніка прайграла выбары, ён страціў працу і скончыў сваё жыццё на грамадскай працы. Ён жыў некаторы час у Злучаных Штатах Амерыкі, але пазней вярнуўся ў Вініпег, дзе памёр 12 лютага 1925 года. <ref name=biographica/>
 
На момант смерці Генік быў настолькі папулярным, што ва ўкраінскай суполцы Канады ён стаў вядомым як "[[Цар]] Канады".<ref name=forging/><ref>{{cite web | url =http://www.passagesmb.com/obituary_details.cfm?ObitID=168999 | title =Obituary for C. C. T. (Con) Genik| author =Family of C. C. T. (Con) Genik | year =2010 | work = | publisher =Passages MB | accessdate = January 25, 2011}}</ref>
 
==Cпасылкі==
50

правак

Навігацыя