Дуброўнік: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 65 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1722 (translate me) |
|||
Радок 70: | Радок 70: | ||
== Вядомыя асобы == |
== Вядомыя асобы == |
||
* [[Мілаван Глішыч]] |
|||
* [[Марын Држыч]] |
* [[Марын Држыч]] |
||
Версія ад 10:19, 10 верасня 2013
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Дуброўнік (харв.: Dubrovnik, гістарычная назва лац.: Ragusa — Рагуза) — горад у Далмаціі, у паўднёвай частцы Харватыі, на адрыятычным узбярэжжы. Дуброўнік — адміністрацыйны цэнтр жупаніі Дуброўнік-Нерэтва, знакаміты міжнародны курорт, буйны марскі порт.
Дуброўнік — старажытны горад з багатай гісторыяй. Пачынальна са Сярэдніх стагоддзяў росквіт горада засноўваўся на марскім гандлі, што дазволіла Дуброўніцкай рэспубліцы стаць адзіным горадам-дзяржавай ва ўсходняй Адрыятыцы, здольным супернічаць з Венецыяй. Дзякуючы свайму багаццю і ўмелай дыпламатыі, горад уражліва развіваўся на працягу XV і XVI стагоддзяў. У Дуброўніку квітнелі мастацтва і навука, горад стаў адным з цэнтраў развіцця харвацкай мовы і культуры, доўгі час у Дуброўніку актыўна выкарыстоўвалася цяпер вымерлая далмацінская мова. Пакаленні мінулага пакінулі ў Дуброўніку вялікую архітэктурную спадчыну, што ў спалучэнні з прыгажосцямі мясцовай прыроды прывяло да таго, што горад завуць «Жамчужынай Адрыятыкі».