Салары: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
| image = [[Выява:ChinaSalarNovruz.JPG|300px]]
| image = [[Выява:ChinaSalarNovruz.JPG|300px]]
| caption = <div style="background-color:#fee8ab"><small>
| caption = <div style="background-color:#fee8ab"><small>
| poptime = 136000
| poptime = 142000
| popplace = [[Кітай]]
| popplace = [[Кітай]]
| langs = саларская
| langs = саларская
Радок 10: Радок 10:
}}
}}


'''Салары''' (саманазва ''Salar'er'') — [[Цюркскія народы|цюркскі]] народ, насельнікі памежжа правінцый [[Правінцыя Цынхай|Цынхай]] і [[Ганьсу]] [[Кітай|КНР]]. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2011 г.) - 136 тыс. чал.
'''Салары''' (саманазва ''Salar'er'') — [[Цюркскія народы|цюркскі]] народ, насельнікі памежжа правінцый [[Правінцыя Цынхай|Цынхай]] і [[Ганьсу]] [[Кітай|КНР]]. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2013 г.) - 142 тыс. чал.


==Гісторыя==
==Гісторыя==

Версія ад 16:32, 29 верасня 2013

Салары
(Salar'er)
Агульная колькасць 142000
Рэгіёны пражывання Кітай
Мова саларская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы узбекі, уйгуры

Салары (саманазва Salar'er) — цюркскі народ, насельнікі памежжа правінцый Цынхай і Ганьсу КНР. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2013 г.) - 142 тыс. чал.

Гісторыя

Салары паходзяць ад групы цюркаў-мусульман, якія пакінулі ў XIII ст. Самарканд і пасяліліся не далёка ад паўночнай мяжы Тыбета. У 1370 г. яны трапілі ў залежнасць ад Кітая. Сярод вярхушкі салараў распаўсюдзіліся кітайскія тытулы і прозвішчы.

У XVIII ст. сярод мясцовых вернікаў распаўсюдзіліся суфійскія вучэнні. Пад іх уплывам у 1781 г. успыхнула саларскае паўстанне, задушанае кітайскім войскам. У 1895 г. паўстанне паўтарылася, прычым суправаджалася крывавымі сутычкамі з мусульманамі-хуэй.

У 1930-ых гг. салары падтрымалі кітайцаў у барацьбе з Японіяй, служылі ў кітайскай арміі генерала Ма Буфанга, паказалі сябе як адважныя і даволі жорсткія салдаты, што асабліва выявілася ў баях у верасні 1940 г. Пасля вайны частка салараў перайшла на бок кітайскіх камуністаў, але былі і тыя, хто вёў барацьбу да канца 1950-ых гг.

У нашы дні салары прызнаюцца як афіцыйная нацыянальная меншасць, маюць адпаведныя правы і прывілегіі.

Асаблівасці культуры

Галоўным заняткам здаўна з'яўляецца ірыгацыйнае земляробства. Вырошчваюць проса, жыта, кукурузу, грэчку, садавіну, гародніну і г. д. Развядзенне жывёлы мае дапаможны характар. Распаўсюджаны цяслярнае, кавальскае, шавецкае рамёствы.

Звычайная ежа складаецца з густога супу куджа, лапшы з кавалкамі мяса (бараніны і кураціны), рысу, саланаватага чая з малаком, які ўжываюць разам з хлебам. На святы робяць салодкія піражкі баацзы, аладкі куймак, паравыя пампушкі мома. Ядуць палачкамі.

Салары селяцца буйнымі родамі ў невялікіх вёсках. Хаціны будуюць з гліны і сырой цэглы. Замест фундаменту выкарыстоўваюць камяні. Бліз жытлаў узводзяцца гаспадарчыя пабудовы.

Ад суседзяў салары адрозніваюцца толькі некаторымі элементамі вопраткі. Мужчыны апранаюць невялікі капялюш з тканіны. Жанчыны раней насілі кейту, галаўны ўбор, які прыкрываў валасы, вушы, шыю і частку спіны.

У мінулым хлопцы ўступалі ў шлюб ва ўзросце 16 - 17 гадоў, дзяўчыны яшчэ раней. Сем'і патрылакальныя малыя нуклеарныя і пашыраныя. Пашыраныя сустракаліся радзей. Звычайна гэта былі братэрскія сем'і агней. Была распаўсюджана палігінія.

Ужо ў кан. XVII ст. кітайскія ўлады перадалі зямлю ў карыстанне сем'ям, што садзейнічала знікненню традыцыйных абшчын. Аднак да нашых дзён захоўваюцца сваяцкія саюзы камсен.

Мова

Мова салараў належыць да цюркскай моўнай сям'і, вельмі блізкая да уйгурскай і ўзбекскай моў. Адзінай пісьмовасці не мае.

Рэлігія

Асноўная рэлігія — іслам.

Спасылкі