Аляксандр Акінчыц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: міні| → thumb|, Файл: → Выява: using AWB
др →‎Спасылкі: clean up using AWB
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці паўстання 1863-1864]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]]

Версія ад 14:21, 30 верасня 2013

Аляксандр Акінчыц

Аляксандр АКІНЧЫЦ (9 лютага 1839, в. Сялец Пружанскага павета, цяпер Бярозаўскі раён (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.1839, Гродна) — 20 красавіка 1886, Парыж) — медык, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія

У 1856-61 вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У 1861 распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863. Атрымаў 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі. Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 разам з З. Мінейкам даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 паспяхова здаў іспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі людзям, якія пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія не былі апублікаваны і захоўваюцца ў архіве сям'і.

Шаблон:Літ

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Спасылкі