Жыве Беларусь (фільм): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: — 19 красавіка 2013 → — {{ДС|19|4|2013}}, сэнт → сент (2) using AWB |
|||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Узнагароды == |
== Узнагароды == |
||
* «''Найлепшы сцэнар''» на Брусельскім кінафестывалі (2013)<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/25030710.html «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнар» на Брусельскім кінафестывалі] [[Радыё Свабода]]</ref>. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі. |
* «''Найлепшы сцэнар''» на Брусельскім кінафестывалі (2013)<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/25030710.html «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнар» на Брусельскім кінафестывалі] [[Радыё Свабода]]</ref>. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі. |
||
* Перамога ў секцыі «Панарама» на 38-ы Міжнародны кінафестывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаванне)<ref>[http://www.svaboda.org/content/zyvie-bielarus-uznaharoda-gdynia/25105910.html «Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафэстывалі] [[Радыё Свабода]], 14 верасьня 2013</ref>. |
|||
* Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле <ref>[http://www.svaboda.org/content/viva-belarus-istanbul-icapff-award/25111252.html «Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафэстывалі ў Стамбуле] [[Радыё Свабода]], 19 верасьня 2013</ref> |
|||
* «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафестываль гістарычных і вайсковых фільмаў у Варшаве(2013)<ref>{{cite news|url=https://charter97.org/ru/news/2013/9/22/76133/|title=«Жыве Беларусь!» получил золотую саблю на фестивале в Варшаве|date=2013-09-22}}</ref> |
|||
* «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сымпатыяў»— Міжнародны кінафестываль GAFFA ў Вене (2013)<ref>{{cite news|url=http://www.svaboda.org/content/article/25128347.html|title=У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэклямуюць цытатамі Гётэ|date=2013-10-6}}</ref> |
|||
* Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013) |
* Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013) |
||
* Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013) |
* Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013) |
Версія ад 00:45, 9 кастрычніка 2013
Жыве Беларусь — мастацкі фільм пра сучасную Беларусь, зняты ў 2011—2012 годзе ў Польшчы. Прэм'ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 года[1][2].
Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+.
Сюжэт
Па словам творцаў, фільм прысвечаны рэчаісным падзеям у сучаснай Беларусі, у прыватнасці, палітычнаму рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка.
Галоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе натоўп на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт разганяюць, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дзедаўшчыну, дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае аб рэаліях беларускага войска. У той жа час Мірон і салдаты, якія яго падтрымліваюць, дапякаюць камандаванню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Мірон апыняецца ў цэнтры супрацьстаяння з дзеючым палітычным рэжымам[3].
Здымачная група
- Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысёр «Лінч», другі рэжысёр «Бітва Варшаўская 1920», асістэнт рэжысёра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнарыя «Генерал Ніл» і інш.).
- Другі рэжысёр — Агнешка Кік і Франак Вячорка
- Асістэнты рэжысёра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка.
- Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).
- Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мёрфі», «As if», «The Match»).
- Сцэнарый — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
- Мантаж — Кшыштаф Шпэтманьскі.
Акцёрскі склад
- Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»),
- Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», серыял «Салдаты» і г.д.),
- Зміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»),
- Аляксандр Малчанаў (Купалаўскі тэатр, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.),
- Раман Падаляка (Купалаўскі тэатр, а таксама «Сляпое шчасце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»),
- Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатр, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Вогненны крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.),
- Аляксандр Памідораў (шоўмен),
- Павел Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павел Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і інш.
Прэм'ерны паказ адбыўся на 65-м Канскім кінафестывалі ў межах кінакірмашу 22 мая 2012 года.
Уплыў фільма
На пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатоліям Котам, які адыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов», нягледзячы на тое, што да пачатка работ усё ўжо было падрыхтавана. Сам акцёр распавядаў аб гэтым, пацвердзіўшы таксама тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»[4].
У красавіку 2013 года Vinsent, які адыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словам Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу. У сапраўдны час Vinsent знаходзіцца па-за Беларуссю і асцерагаецца вяртацца ў краіну. Згодна беларускім апазіцыйным СМІ, на радзіме яму пагражае альбо турма, альбо служба ў арміі.[5][6][7].
Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ні адзін з паказаных у стужке фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а наўпрост дэманструе бальную фантазію аўтара сцэнарыя». Выява Беларусі, паданая ў фільме, была названа «фальшывай», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу. Тым не меньш пазней Гайсёнак прагаварыўся, што фільм яшчэ не глядзеў. Гайсёнак прызваў польскага дыстрыб'ютара адмовіцца ад распаўсюджвання фільма і паказу яго ў кінатэатрах[8].
Узнагароды
- «Найлепшы сцэнар» на Брусельскім кінафестывалі (2013)[9]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі.
- Перамога ў секцыі «Панарама» на 38-ы Міжнародны кінафестывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай сэкцыі вызначаюць гледачы праз галасаванне)[10].
- Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле [11]
- «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафестываль гістарычных і вайсковых фільмаў у Варшаве(2013)[12]
- «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сымпатыяў»— Міжнародны кінафестываль GAFFA ў Вене (2013)[13]
- Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
- Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)
Зноскі
- ↑ http://www.filmweb.pl/film/%C5%BBywie+Bie%C5%82aru%C5%9B-2012-651604
- ↑ http://www.polskieradio.pl/75/921/Artykul/777457,W-kwietniu-film-Zywie-Bialorus-w-polskich-kinach
- ↑ Ася ПАПЛАЎСКАЯ (2013-04-04). "У Мінску паказалі, як "Жыве Беларусь!"". Naviny.by. Праверана 2013-04-11.
- ↑ "«Чорны спіс» нядобранадзейных акцёраў". Радыё Свабода. 2012-08-03. Праверана 2013-03-13.
- ↑ "Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?". Наша Ніва. 2013-04-11. Праверана 2013-04-21.
- ↑ "Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнар «Жыве Беларусі!»?". БелСат. 2013-04-16. Праверана 2013-04-21.
- ↑ "Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну" [руская]. Хартия-97. 2013-04-25. Праверана 2013-04-28.
- ↑ "Kino Świat: Мы не адмовімся ад распаўсюду фільму «Жыве Беларусь»". Радио Свобода. 2013-04-19. Праверана 2013-04-21.
- ↑ «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнар» на Брусельскім кінафестывалі Радыё Свабода
- ↑ «Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафэстывалі Радыё Свабода, 14 верасьня 2013
- ↑ «Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафэстывалі ў Стамбуле Радыё Свабода, 19 верасьня 2013
- ↑ "«Жыве Беларусь!» получил золотую саблю на фестивале в Варшаве". 2013-09-22.
- ↑ "У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэклямуюць цытатамі Гётэ". 2013-10-6.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)