Кузьма Венедыктавіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
− 5 categories using HotCat |
др added Category:Народныя камісары БССР using HotCat |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
[[Катэгорыя:Міністры аховы здароўя БССР]] |
[[Катэгорыя:Міністры аховы здароўя БССР]] |
||
[[Катэгорыя:Міністры замежных спраў БССР]] |
[[Катэгорыя:Міністры замежных спраў БССР]] |
||
[[Катэгорыя:Народныя камісары БССР]] |
|||
{{politic-stub}} |
{{politic-stub}} |
Версія ад 14:56, 10 кастрычніка 2013
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{ДД}}. |
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Магілёўская вобласць — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.
З 1937 па 1938 гады — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.
З 1944 па 1958 гады — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
Спасылкі
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- www.peoples.ru
- Асобы
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1977 годзе
- Постаці беларускай дыпламатыі
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Главы ўрада БССР
- Міністры аховы здароўя БССР
- Міністры замежных спраў БССР
- Народныя камісары БССР