Мікола Іванавіч Ермаловіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: фармаванн → фарміраванн, Пэрс → Перс, азыцы → азіцы, <ref → <ref using AWB
Радок 74: Радок 74:
* [http://knihi.com/jermalovic/ Творы на «Беларускай Палічцы»]
* [http://knihi.com/jermalovic/ Творы на «Беларускай Палічцы»]
* [http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=6610 Ермаловіч Мікола: Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы]
* [http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=6610 Ермаловіч Мікола: Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ermalovich/%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0_%D0%95%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87._%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%8B,_%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%8B,_%D1%84%D0%BE%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8B.html Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча]


{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

Версія ад 18:34, 20 кастрычніка 2013

Мікола Іванавіч Ермаловіч
Дата нараджэння 29 красавіка 1921(1921-04-29)
Месца нараджэння в. Малыя Навасёлкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 5 сакавіка 2000(2000-03-05) (78 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Маладзечанскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў (да 1957 г.)
Альма-матар Мінскі педагагічны інстытут
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992), Медаль Францыска Скарыны (1993)

Мікола Іванавіч ЕРМАЛОВІЧ (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне, цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 5 сакавіка 2000, Маладзечна; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў) — беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х г.

Брат Валянціна і Лявона Ермаловічаў.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута дзе да пачатку 2-й сусветнай вайны скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе ў 1943—1944 г. працаваў настаўнікам у Суражы Віцебскай вобл, у 1944—1946 г. — у Дзяржынску Мінскай вобл. З 1946 аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947, у 19471948 вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-1955 — выкладчык беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця, у 1955-1957 — загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы — гісторыя Беларусі 914 ст. Жыў у Маладзечна, у апоншія гады ў Мінску.

Творчасць

Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у 1948. Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі, гістарычнымі нарысамі. Друкаваўся ў маладзечанскай раённай газеце, альманаху «Нарач», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках.

Навуковая дзейнасць у савецкія часы

Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу

З'яўляўся заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. У прыватнасці, ён даказваў, што Літва ніколі не заваёваўла Беларусь, а ВКЛ з'яўлялася беларускай дзяржавай. Гэтыя погляды былі выкладзены ў кнізе «Па слядах аднаго міфа» (1968).

Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча супрацоўнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасці пашыраліся самвыдатам. Напрыклад, кніга «Па слядах аднаго міфа» была афіцыйна выдадзена толькі ў 1989.

Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970-1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа», а таксама працы, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы «Балцкія плямёны» (газета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул В. Мялешкі і З. Капыскага «Фактам вопреки» («Советская Белоруссия», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» № 3 за 1989 год.

Удзел у самвыдаце

У 1963 распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да 1964. У 1975 годзе ўзнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 выйшла каля 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.

Навуковая дзейнасць у незалежнай Беларусі

У савецкія часы была выдадзена толькі адна кніга Ермаловіча «Дарагое беларусам імя» (1970). Магчымасць друкавацца з'явілася толькі ў часы перабудовы і пасля абвяшчэння незалежнасці. У 1990 — даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994 — «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000 — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».

Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі.

Прызнанне

  • Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989),
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992),
  • Прэмію імя У. Караткевіча,
  • Узнагароджаны медалем Ф. Скарыны (1993).

Ушанаванне памяці

28 лістапада 2003 г. ў Маладзечна быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры ўдзеле грамадскасці[1].

У год 90-гадовага юбілею Міколы Ермаловіча, 19 мая 2011 года, знамянальную дату адзначалі ў Маладзечне.[2]

Выбраная бібліяграфія

  • Дарагое беларусам імя (1970)
  • Па слядах аднаго міфа (1989), 1-е выд.: ISBN 5-343-00016-9; 2-е выд.: ISBN 5-343-00876-3
  • Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2
  • Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд (1994), ISBN 985-6026-01-6
  • Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (2000), ISBN 985-6576-08-3
  • Выбранае. Укладанне, каментар К. Цвіркі; прадмова А. Грыцкевіча. — Мн.: Кнігазбор, 2010. — 640 с.: [8] с. іл. — ("Беларускі кнігазбор": Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-6976-36-3

Літаратура

  • Андросік Л. Ермаловіч Мікола // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1
  • Ермаловіч Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Мікола Ермаловіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с. [1]

У сеціве

Зноскі

  1. Памяць пра Ермаловіча //«Рэгіянальная газета», 5 снежня 2003 г., № 49 (450)
  2. Вечарына памяці Міколы Ермаловіча//«Рэгіянальная газета»

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі