Луі Арагон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 45 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4128 (translate me)
− 2 categories; + 3 categories using HotCat
Радок 1: Радок 1:
'''Луі Арагон''' (фр. Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; {{ДН|3|10|1897}}, [[Парыж]]-[[24 снежня]] [[1982]], Парыж) — французскі [[паэт]] і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1957).
'''Луі Арагон''' (фр. Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; {{ДН|3|10|1897}}, [[Парыж]] — {{ДС|24|12|1982}}, Парыж) — французскі [[паэт]] і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1957).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 31: Радок 31:


{{DEFAULTSORT:Арагон}}
{{DEFAULTSORT:Арагон}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1897 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1982 годзе]]
[[Катэгорыя:Паэты Францыі]]
[[Катэгорыя:Паэты Францыі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі]]
[[Катэгорыя:Франкамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі]]

Версія ад 23:22, 20 кастрычніка 2013

Луі Арагон (фр. Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; 3 кастрычніка 1897, Парыж — 24 снежня 1982, Парыж) — французскі паэт і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1957).

Біяграфія

Луі Арагон нарадзіўся 3 кастрычніка 1897 г. у Парыжы. Ён быў пазашлюбным сынам Маргарыты Тука, якая запісала яго як прыёмнага сына сваёй маці і ойчыма, палітычнага дзеяча Андрыё. Пасля Луі абраў сабе псеўданім Арагон па назве іспанскай гістарычнай вобласці.

З 1915 года ён вучыўся на медыцынскім факультэце ў Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне санітарам.

У маладосці быў блізкі да кола дадаістаў і сюррэалістаў.

У 1927 паэт уступіў у Французскую камуністычную партыю і пачаў актыўна займацца журналістыкай.

У жніўні 1932 Луі Арагон наведаў СССР у складзе інтэрнацыянальнай брыгады пісьменнікаў, якая вывучала новабудоўлі сацыялістычнага Урала, у тым ліку — гарады Магнітагорск, Чалябінск і Кабакоўск (цяпер Сяроў). Свае ўражанні ад паездкі Арагон адбіў ў напісаным па гарачых слядах цыкле вершаў «Ура, Урал!».

У 1929 годзе ажаніўся на пісьменніцы Эльзе Трыале (сястры Лілі Брык), якой прысвячаў многія свае вершы.

Падчас Другой сусветнай вайны Арагон удзельнічаў у руху Супраціву.

У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію.

Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы.