Міхаіл Канстанцінавіч Лазар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10: Радок 10:
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Даўгінаве]]

Версія ад 23:03, 27 кастрычніка 2013

Міхаіл Канстанцінавіч Лазар (2 студзеня 1924, вёска Даўгінава, Уздзенскі раён), беларускі краязнавец.

Вучыўся ў Даўгінаўскай пачатковай школе, Лашанскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1941 г. закончыў Уздзенскую школу. У 1943 г. вывезены ў Германію, працаваў у трох лагерах. Пасля заканчэння вайны служыў у Чырвонай арміі, працаваў настаўнікам у Даўгінаўскай сямігадовай, Боркаўскай пачатковай школах, настаўнікам. завучам, дырэктарам Цялякаўскай, потым Слабада-Пырашаўскай сямігадовай школ. У 1954 г. закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага.

1 верасня 1953 г. прызначаны завучам Хатлянскай сярэдняй школы, на гэтай пасадзе працаваў 17 гадоў. затым да выхаду на пенсію і яшчэ 5 гадоў працаваў настаўнікам у гэтай школе. Выдатнік народнай асветы. Вывучае гісторыю Хатлян і ўсёй Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Ініцыятар і стваральнік краязнаўчага музея ў Хатлянскай сярэдняй школе, якому прысвоена званне народнага. Арганізаваў рэстаўрацыю Свята-Пакроўскай царквы ў вёске Хатляны — помніка архітэктуры XIX ст.