Паўстанне 1794 года: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Берасцейск → Брэсцк (2), і у → і ў, рлянд → рланд, Вялікага княства Літоўскага → Вялікага Княства Літоўскага, Ку using AWB
др вікіфікацыя, афармленне
Радок 3: Радок 3:
[[Выява:Rzez Pragi.jpg|250px|thumb|right|]]
[[Выява:Rzez Pragi.jpg|250px|thumb|right|]]


'''Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве''' або '''Польскае паўстанне''' [[1794]] года, узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў [[Сейм Рэчы Паспалітай, 1788-1792|Чатырохгадовага сейму]].
'''Паўстанне 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве''' або '''Польскае паўстанне 1794 года''' — узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў [[Сейм Рэчы Паспалітай, 1788-1792|Чатырохгадовага сейму]].


== Перад падзеямі ==
== Перад падзеямі ==
Радок 9: Радок 9:


== Паўстанне ==
== Паўстанне ==
Пачалося паўстанне [[24 сакавіка]] 1794 г. У гэты дзень на Рыначнай плошчы Кракава быў агалошаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — [[Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай|Вышэйшую народную раду]] (утворана [[21 мая]]). Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім касавалася прыгоннае права, але без надзялення сялян зямлёй.
Пачалося паўстанне [[24 сакавіка]] 1794 г. У гэты дзень на Рыначнай плошчы Кракава быў агалошаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — [[Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай|Вышэйшую народную раду]] (утворана [[21 мая]]). Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага. 7 мая Касцюшка выдаў [[Паланецкі ўніверсал]], якім касавалася прыгоннае права, але без надзялення сялян зямлёй.


Народная рада выдала пастанову ([[14 чэрвеня]] 1794) аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.
Народная рада выдала пастанову ([[14 чэрвеня]] 1794) аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.


Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «''Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка — Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім [[Паланецкі ўніверсал|Універсалам з-пад Паланца]] ад [[7 мая]] 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі''».<ref>Niemcewicz J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.</ref>
Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «''Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка — Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім [[Паланецкі ўніверсал|Універсалам з-пад Паланца]] ад [[7 мая]] 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі''».<ref>Niemcewicz, J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.</ref>


Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.
Радок 25: Радок 25:
== Пасля падзей ==
== Пасля падзей ==
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, [[Літва]], Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, [[Літва]], Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.
Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацый-ныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вілыіі, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковен-скай Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні зас-ноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўлепне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.


Пасля далучэння да Расійскай імперыі тэрыторыя [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Троцкі, гарадзенскай Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковенскай Вількамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне [[Літоўскае генерал-губернатарства|літоўскага генерал-губернатара]] для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўленне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.
У тым жа 1795 г. былі ўнесены змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і замест трох частак былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерні, якія пасля ўступлення на прастол Паўла I былі аб'яднаны ў адну губерню. Аляксандр I у 1801 г. распарадзіўся аб утварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы дзвюх губерняў: Гродзенскай і Віленскай. У 1807 г. Расія заключыла з Францыяй Тыльзіцкі мірны дагавор, па якому перадавалася Расіі Беластоцкая акруга.

У тым жа 1795 г. былі ўнесены змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і замест трох частак былі ўтвораны [[Віленская губерня|Віленская]] і [[Слонімская губерня|Слонімская губерні]].


== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==

Версія ад 11:23, 29 кастрычніка 2013

Паўстанне 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве або Польскае паўстанне 1794 года — узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сейму.

Перад падзеямі

Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітыка замежных дзяржаў выклікалі вострае незадавальненне значнай часткі гарадскіх жыхароў і прагрэсіўна настроенай шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі ўказваў на адзіна магчымы шлях вызвалення краіны ад замежнага дыктату і здраднікаў-таргавічан.

Паўстанне

Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. У гэты дзень на Рыначнай плошчы Кракава быў агалошаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — Вышэйшую народную раду (утворана 21 мая). Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім касавалася прыгоннае права, але без надзялення сялян зямлёй.

Народная рада выдала пастанову (14 чэрвеня 1794) аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.

Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка — Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі».[1]

Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.

Пачатковы ваенны поспех паўстання (гл.далей: бітва пад Рацлавіцамі) быў дастаткова хутка стрыманы расійскімі войскамі, паўстанне было падаўлена на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай (ВКЛ), а пасля ваеннага выступлення Прусіі стратэгічнае становішча паўстання стала безнадзейным.

У кастрычніку — лістападзе 1794 г. войскі паўстаўшых пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.

Начальнікам узброеных сіл 12 кастрычніка 1794 г. Вышэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі яго земляка ўраджэнца Беларусі Томаша Ваўжэцкага, аднак ні па аўтарытэту, ні па ваенным здольнасцям ён не мог нават блізка параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын), а ўсяго на Беларусі і ў Літве было раздадзена рускім памешчыкам з 1772 па 1796 г. каля мільёна прыгонных сялян.

Пасля падзей

Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

Пасля далучэння да Расійскай імперыі тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Троцкі, гарадзенскай — Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковенскай — Вількамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне літоўскага генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўленне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.

У тым жа 1795 г. былі ўнесены змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і замест трох частак былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерні.

Ацэнкі

Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада, падрывалі сілы паўстання.

Пачынаючы паўстанне, Касцюшка і іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з-за ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак кіраўнікі Прусіі і Аўстрыі аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут нацыянальна-вызваленчаму руху перарасці ў аграрную рэвалюцыю, здольную змесці феадальны лад. Хоць паўстанне і пацярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага антыфеадальнага дэмакратычнага руху пачалі распаўсюджвацца ў Аўстрыі, Прусіі і Расіі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Niemcewicz, J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.

Крыніцы