Сымон Васільевіч Пятлюра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67: Радок 67:
[[Катэгорыя:рэвалюцыянеры Украіны]]
[[Катэгорыя:рэвалюцыянеры Украіны]]
[[Катэгорыя:журналісты Украіны]]
[[Катэгорыя:журналісты Украіны]]
[[Катэгорыя:Украінскія ваенныя]]
[[Катэгорыя:Ваенныя Украіны]]


{{Link GA|fr}}
{{Link GA|fr}}

Версія ад 14:16, 30 кастрычніка 2013

Сымон Пятлюра
укр.: Симон Петлюра
Галоўны Атаман Войскі і Флоту УНР
Галоўны Атаман Войскі і Флоту УНР
Сцяг2-і Старшыня Дырэкторыі Украінскай Народнай Рэспублікі
13 лютага 1919 — 10 лістапада 1920
Папярэднік Уладзімір Кірылавіч Вінічанка
Пераемнік Андрэй Мікалаевіч Лівіцкі
Сцяг1-ы Генеральны сакратар па ваенных справах Украінскай Народнай Рэспублікі
15 чэрвеня 1917 — 18 снежня 1917
Кіраўнік урада Уладзімір Вінічанка
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Мікалай Порш

Нараджэнне 10 (22) мая 1879(1879-05-22)
Палтава, Расійская Імперыя
Смерць 25 мая 1926(1926-05-25) (47 гадоў)
Парыж, Трэцяя французская рэспубліка
Месца пахавання Могілкі Манпарнас, Парыж
Бацька Васіль Пятлюра
Жонка Вольга Апанасаўна Пятлюра
Дзеці Lesia Petliura[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя 1) Рэвалюцыйная ўкраінская партыя (19001905)
2) Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (19051920)
Дзейнасць палітык, тэатральны крытык, журналіст
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Атаман
Узнагароды
Order of Symon Petliura Military Cross Iron Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон Васілевіч Пятлюра (укр.: Симон Васильович Петлюра; 10 (22) мая 1879, м. Палтава, Расійская імперыя26 мая 1926, Парыж, Францыя) – украінскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Пасля заканчэння бурсы ў 18951901 гг. навучаўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у нацыянальным руху. Эмігрыраваў у Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Аўстра-Венгерская імперыя), у Львоў. З 1900 г. член Рэвалюцыйнай украінскай партыі, потым Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Пасля вяртання ў Расійскую імперыю з 1904 г. працаваў у Кіеве ў газетах «Громадзька думка» і «Рада», з 1906 г. рэдактар газеты «Слова». У 1907 г. з-за пераследавання паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкраінскіх гуртках «Кабзар» і «Грамада».

З 1914 г. ў расійскім войску, у Саюзе земства і гарадоў, які загадваў забеспячэннем арміі. Служыў на Заходнім фронце ў Нясвіжы (Слуцкі павет, Мінская губерня). З 1915 г. старшыня Галоўнай кантрольнай камісіі Усерасійскага земскага саюза па Заходнім фронце, служыў у Міры (Навагрудскі павет, Мінская губерня). Напаўваенная пасада дазваляла яму бываць у вайсковых часцях, весці працу сярод украінцаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. па дарозе ў Мінск наведаў Койданава (Мінскі павет) і ўжо з Мінска даслаў у Койданава тэлеграму: «Віншую з поўнай перамогай народу, прашу перадаць супрацоўнікам, няхай яны з патроенаю энергіяю паслужаць рэвалюцыі і абароне краіны». У красавіку 1917 г. ён арганізуе правядзенне ў Мінску ўкраінскага з'езду Заходняга фронту. З'езд стварыў Украінскую франтавую раду на чале з ім. І ўжо 2-га мая 1917 г. украінцы, якіх была пераважная частка ў II-м чыгуначным батальёне на станцыі Койданава, утварылі сваю маніфестацыю. «Хадзілі па мястэчку з украінскімі сцягамі і спевамі, патрабуючы аддзялення Украіны і накіравання іх да хаты».

Член, старшыня Усеўкраінскага ваеннага камітэта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Генеральнага сакратарыята Цэнтральнай рады па ваенных справах. Падчас гетманшчыны старшыня Кіеўскага губернскага земства і Усеўкраінскага саюза земстваў. З 14 лістапада 1918 г. член урада Украінскай Дырэкторыі і галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі, з 10 лістапада 1919 г. старшыня ўрада. Пасля разгрому войскаў Дырэкторыі войскамі Антона Дзянікіна і РСЧА увайшоў у саюз з Польшчай. Летам 1920 г. эмігрыраваў, з 1924 г. жыў у Парыжы, дзе быў забіты Самуілам-Шломам Шварцбардам, які нібыта помсціў яму за яўрэйскія пагромы ва Украіне.

Літаратура

  • Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1975. С. 656.
  • Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 164.
  • Варонскі А. Вока Урагану. Койданава. 2008. С. 16, 36-37, 50-51.

Спасылкі

Шаблон:Link GA