Люцыян Жалігоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 15 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q458532 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 19: Радок 19:
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=119541327
|LCCN=
|VIAF=37728999
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 08:45, 1 лістапада 2013

Люцыян ЖАЛІГОЎСКІ (польск.: Lucjan Żeligowski; 17 кастрычніка 18659 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе Ашмяны.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-05, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Доўбар-Мусіцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 па папярэдняй дамоўленасці з Ю. Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага Краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў аб стварэнні Сярэдняй Літвы.

У 1925-26 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-27 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з'яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-44 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.