Уладзімір Ільіч Вітко: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q14917111 на Wikidata
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава]]

[[be-x-old:Уладзімер Вітко]]

Версія ад 12:37, 6 лістапада 2013

Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (10 мая 1933, Грэск Мінскай вобласці) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1963 года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.

Творчасць

Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з'яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.