Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lien BA
ілюстрацыя
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Dziekuć-Malej.jpg|міні]]
'''Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей''' ({{ДН|1|10|1888}}, Слонімскі павет Гродзенскай губерні — {{ДС|20|1|1955}}) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, [[перакладчык]], выдавец.
'''Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей''' ({{ДН|1|10|1888}}, Слонімскі павет Гродзенскай губерні — {{ДС|20|1|1955}}) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, [[перакладчык]], выдавец.



Версія ад 23:39, 21 лістапада 2013

Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей (1 кастрычніка 1888, Слонімскі павет Гродзенскай губерні — 20 студзеня 1955) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.

Біяграфія

3 1910 член баптысцкай царквы. На працягу двух гадоў наведваў рэлігійныя курсы ў Пецярбургу.

У 1918 у якасці камісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы) арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэтай абароны ад польскіх легіянераў. Удзельнік Гродзенскага беларускага сялянскага з'езда (1918), на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Беларускага з'езда Гродзеншчыны. 13.2.1919 арыштаваны польскімі ўладамі за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы; выпушчаны. Удзельнічаў у стварэнні «Грамады беларускай моладзі ў Горадні», акцёр яе драматычнай секцыі. Летам 1919 ўзначаліў Гродзенскую цэнтральную беларускую вучыцельскую раду. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919). У пач. 1920 адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У ліпені—верасні 1920 камісар сацыяльнага забеспячэння Гродзенскага рэўкома, потым баптысцкі прапаведнік у Брэсце.

У 1920—24 пераклаў 17 рэлігійных брашур з польскай і рускай моў на беларускую. Разам з А. Луцкевічам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Перад ІІ сусветнай вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, асабліва сярод навучэнцаў гімназій Брэста, Вільні, Маладзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бедных навучэнцаў. Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі.

У час вайны прэсвітэр беларускіх баптыстаў на акупіраванай тэрыторыі. У 1942 ў Мінску выдаў малітоўнік на беларускай мове. У чэрвені 1944 удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе. У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы — на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску, дзе быў акруговым прэсвітэрам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Алена Глагоўская, «...Хоць бы і памёр, жыць будзе». Пра Лукаша Дзекуць-Малея (1888—1955) Пратэстанцкая Царква і Беларускі Нацыянальны Рух

Літаратура

  • Picarda J. The haevenly fire: A study of the origins of the Byelorussian New Testament and Psalms // Божым шляхам. 1975, № 1—2;
  • Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. 1991, № 4—5;
  • Гарбінскі БРД;
  • Аўсяная М., Ляхоўскі У. Дзекуць-Малей // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996;
  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003;
  • [РЛ1-3 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Шаблон:Link GA