Калежскі асэсар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2365856 (translate me)
др Maksim L. перанёс старонку Калежскі асесар у Калежскі асэсар
(Няма розніцы)

Версія ад 11:23, 23 лістапада 2013

Калежскі асесар (от лац.: assessor — засядацель), грамадзянскі чын VIII класа ў Табелі аб рангах. Да 1845 года даваў нашчадкавае дваранства, затым — толькі асабістае. Па статусе быў ніжэй за надворнага саветніка і вышэй за тытулярнага саветніка, тытулаваўся «ваша высокаблагароддзе».

Назва чыну паходзіць ад пасады асесара (засядацеля) у пятроўскіх калегіях, акрамя калегій асесары былі ў Сенаце, Сінодзе, надворных і губернскіх судах, а таксама губернскіх упраўленнях, дзе гэтая пасада захоўвалася даўжэй усяго — да другой паловы XIX стагоддзя. З 1809 года чын аўтаматычна прысвойваўся асобам, якія скончылі універсітэты па разрадзе сапраўднага студэнта або кандыдата. Адначасова з гэтым да 1834 года іншыя асобы, якія прэтэндавалі на прысваенне гэтага чыну, павінны былі здаваць кваліфікацыйны экзамен.

Гл. таксама