Glires: Розніца паміж версіямі
крыніца — ru:Грызунообразные |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 15:43, 25 лістапада 2013
Glires | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Навуковая класіфікацыя | ||||
Царства: | Жывёлы | |||
Тып: | Хордавыя | |||
Клас: | Млекакормячыя | |||
Інфраклас: | Плацэнтарныя | |||
Надпарадак: | Euarchontoglires | |||
Навуковая назва | ||||
Glires | ||||
Атрады | ||||
|
||||
|
Glires — таксон (grandorder), у які аб'ядноўваюць атрады грызуноў (Rodentia) і зайцападобных (Lagomorpha). Першапачаткова Glires быў атрадам, да якога адносілі абедзве групы. З часам, гэта канцэпцыя была цалкам адпрэчана, хоць блізкае сваяцтва паміж грызунамі і зайцападобнымі не аспрэчваецца. Па прыкметах, якія маюцца толькі ў зайцападобных, іх манафілія лічыцца добра даказанай, а незалежная на працягу больш за 70 мільёнаў гадоў эвалюцыйная гісторыя апраўдвае іх класіфікацыю як асобны атрад. Іншыя ж прыкметы, такія як разцы, з'яўляюцца следствам наяўнасці агульных продкаў з грызунамі, з-за чаго таксон Glires быў захаваны.
Glires утвараюць разам з групай Euarchonta, да якой адносяцца Scandentia, прыматы (Primates) і Dermoptera, надатрад Euarchontoglires. Эвалюцыйна-генетычныя адносіны ўнутры апошніх выглядаюць наступным чынам:
--Euarchontoglires +--Euarchonta ¦ +--Scandentia ¦ L--Прыматаморфы (Primatomorpha) ¦ +--Dermoptera ¦ L--Прыматы (Primates) ¦ L--Glires (') +--Зайцападобныя (Lagomorpha) L--Грызуны (Rodentia)
Літаратура
- W. Westheide und R. Rieger: Spezielle Zoologie. Teil 2: Wirbel- oder Schädeltiere. Spektrum Akademischer Verlag, München 2004. ISBN 3-8274-0307-3