Каталіцтва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Цяперашні Папа Рымскі
Радок 33: Радок 33:


=== Сакрамэнты ===
=== Сакрамэнты ===
[[Image:Fractio-panis1.JPG|thumb|right|210px|Прыгатаванне дароў падчас [[Эўхарыстыя]].<ref>[http://www.acbc.catholic.org.au/documents/200707031933.pdf General Instruction of the Roman Missal,] 321.</ref>]]
[[Image:Fractio-panis1.JPG|thumb|right|210px|Прыгатаванне дароў падчас [[Эўхарыстыя|Эўхарыстыі]].<ref>[http://www.acbc.catholic.org.au/documents/200707031933.pdf General Instruction of the Roman Missal,] 321.</ref>]]


Божую ласку можна атрымаць праз сакрамэнты (таямніцтвы). У каталіцтве, як і ў праваслаўі, прыняты сем сакрамэнтаў: хрост (хрышчэнне), канфірмацыя (алеепамазанне, бежмаванне), эўхарыстыя, пакаянне і паяднанне (споведзь), намашчэнне хворых, святарства, сужэнства. Пры гэтым хрост з'яўляецца першым сакрамэнтам, прыняцце якога дазваляе прымаць іншыя і робіць чалавека хрысціянінам. Асаблівае месца ў каталіцтве займае культ эўхарыстыі (святая Імша, святая Камунія, Прычасце, Найсвяцейшыя цела і кроў Хрыста, Божае цела, адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту). Эўхарыстыя з'яўляецца вяршыняй і крыніцай хрысціянскай рэлігіі.
Божую ласку можна атрымаць праз сакрамэнты (таямніцтвы). У каталіцтве, як і ў праваслаўі, прыняты сем сакрамэнтаў: хрост (хрышчэнне), канфірмацыя (алеепамазанне, бежмаванне), эўхарыстыя, пакаянне і паяднанне (споведзь), намашчэнне хворых, святарства, сужэнства. Пры гэтым хрост з'яўляецца першым сакрамэнтам, прыняцце якога дазваляе прымаць іншыя і робіць чалавека хрысціянінам. Асаблівае месца ў каталіцтве займае культ эўхарыстыі (святая Імша, святая Камунія, Прычасце, Найсвяцейшыя цела і кроў Хрыста, Божае цела, адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту). Эўхарыстыя з'яўляецца вяршыняй і крыніцай хрысціянскай рэлігіі.

Версія ад 23:28, 28 лістапада 2013

Файл:Francisco (20-03-2013).jpg
Цяперашні Папа Рымскі Францішак

Каталіцтва, Каталіцкі Касцёл, Каталіцкая царква, каталіцызм — накірунак хрысціянства, які ахоплівае так званае заходняе хрысціянства (рымска-каталіцкі Касцёл) і уніяцкія мясцовыя цэрквы, што прызнаюць першынство біскупа Рыма (Папы Рымскага), які з'яўляецца кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Каталіцтва з'яўляецца найбуйнейшай галіной хрысціянскай рэлігіі, да яго вызнаўцаў належыць прыблізна 1 мільярд 115 мільёнаў чалавек, што складае каля 17,2 % жыхароў Зямлі.

Гісторыя

Глядзіце артыкул Каталіцкая царква

Гісторыя каталіцтва з'яўляецца часткай гісторыі хрысціянства, якое да чацвёртага стагоддзя стварала пэўнае адзінства. У пачатку пятага стагоддзя тэрмін каталіцтва або заходняе хрысціянства пачалі выкарыстоўваць адносна хрысціян у заходняй частцы Рымскай іпмерыі. Павольна павялічвалася розніца паміж хрысціянствам на Усходзе і на Захадзе. У 1054 годзе адбыўся канчатковы падзел паміж усходнім (праваслаўным) хрысціянствам і заходнім (каталіцкім).

Навучанне

Дагматыка каталіцкай веры сфармавалася ў так званых вызнаннях веры (сімвалы веры, Credo), і рашэннях сабораў Касцёла, якія праходзілі да схізмы 1054 г., і пазней, якія склікаў Папа Рымскі. Сам Касцёл, надзяляе пільную ўвагу навучанню вернікаў, гэтай справе служаць пропаведзі, адукацыя і катэхізацыя вернікаў. Навучанне каталіцкай веры выкладаецца ў Катэхізісах. Сімвал веры з'яўляецца самай асновай дагматыцы. Саміх Сімвалаў веры ёсць некалькі, але два з іх — Апостальскі сімвал веры і Нікеа-канстанцінопальскі — займаюць найбольш значныя месцы. Ніжэй падаюцца іх тэксты.

Апостальскі сімвал веры. Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Ісуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

Нікеа-канстанцінопальскі сімвал веры. Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Ісуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.

Заўвага 1 — Гэтыя два сімвалы веры прымаюць таксама праваслаўныя і некаторыя пратэстанты, але праваслаўныя вераць, што Дух Святы паходзіць толькі ад Бога Айца, а не ад Бога Айца і Бога Сына (Filioque).

Крыніцы веры

Вышэйшым аўтарытэтам у справах веры з'яўляецца Святое Пісанне (Біблія) і Святая Традыцыя. Выражэннем веры ў каталіцтве з'яўляюцца выразы, што перадаюць яе змест і якія падаюцца Каталіцкім Касцёлам (дагматы, дагматычныя дэфініцыі). Такія выразы зместу веры абвяшчаюцца на паўсюдных саборах або Папам Рымскім. Папа Рымскі, калі навучае ўрачыста як пераемнік апостала Пятра (ex cathedra) не памыляецца ў пытаннях веры і маралі (беспамылковасць Папы, бязгрэшнасць Папы).

Вера і светапогляд

Каталіцкі Касцёл вучыць, што чалавек можа пазнаць Бога ўласным розумам, але гэта пазнанне датычыць больш самога факту існавання Бога. Розум жа, «асвечаны верай», з дапамогай асаблівага божага дару можа пазнаць натуру Бога. У пазнанні Бога і дагматаў веры дапамагае божае аб'яўленне. Чалавечы розум мае абмежаваныя магчымасці, таму ў поўні пазнаць Бога немагчыма. Як і іншыя хрысціяне, католікі вераць у аднаго Бога ў трох асобах (Найсвяцейшая Тройца): Бог Айцец, Сын Божы (Езус Хрыстус, Ісус Хрыстос) і Дух Святы. Бог з'яўляецца ўсемагутным стваральнікам Сусвету з нічога, усяго матэрыяльнага і нематэрыяльнага. Бог стварыў і чалавека — вяршыню ўсяго стварэння. Чалавек складаецца з цела і душы. Душа чалавека несмяротная і паклікана Богам існаваць на яго падабенства (на вобраз Бога). Разам з тым, Бог стварыў свет духаў — анёлаў. Некаторыя анёлы паўсталі супраць волі Бога і сталі дзейнічаць яму насуперак (д’ябал, сатана). Першыя людзі — Адам і Ева — пад уплывам д'ябла не паслухаліся Божых загадаў — учынілі першародны грэх. Вынікі гэтага ўчынку перайшлі на ўсіх людзей: пазбаўленне першаснай справядлівасці і святасці, аслабленасць чалавечай натуры («выгнанне з раю»). Пасля Адама і Евы, кожны чалавек носіць на сабе знак перашароднага граху, які можа быць змыты на хросце. Сын Божы (Езус Хрыстус) стаўся чалавекам (уцелавіўся) і памёр на крыжы, каб людзям вярнуць страчаны стан неба (раю). Хрыстос быў пачаты Духам Святым і нарадзіўся ў часе з Дзевы (Панны) Марыі. Разам з тым, ён існаваў адвечна. Праз свае дабравольныя пакуты і крыжовую смерць, а таксама праз уваскрасенне з мёртвых, Хрыстос зрабіў справу адкуплення. У выніку гэтай справы людзі вызваліліся ад грахоў і іх наступстваў. Хрыстос мае дзве натуры — боскую і чалавечую. Ён адзінасутны Богу-Айцу ў бостве і людзям у чалавецтве. Аднак, у адрозненні ад любога чалавека, Хрыстос не мае ніводнага граху. Маці Хрыста — Марыя пры сваім зачацці не мела першароднага граху. Дагмат аб беззаганным зачацці Марыі адсутнічае ў праваслаўі. Марыя захавала дзявоцтва да канца жыцця. Пасля яго заканчэння яна з целам і душой была ўзята на неба (да раю). Як маці Бога, Марыя займае выключнае месца сярод святых, таму яе называюць найсвяцейшая. Каталіцкі Касцёл вучыць, што на працягу гісторыі чалавецтва адбываецца змаганне з сіламі зла. Каб заставацца добрым, кожнаму чалавеку патрэбна дапамога — божая ласка. Гэтую ласку для людзей выслужыў Хрыстос. Існуе два кшталты ласкі — дзейсная ласка і асвячальная (пастаянная) ласка. Пастаянная ласка — гэта пастаянная накіраванасць жыць і дзейнічаць так, як гэтага жадае Бог. Дзейсная ласка дапамагае пры навяртанні або асвячэнні. Грэх — гэта свядомае і дабравольнае парушэнне божых загадаў. Чалавек, які робіць цяжкі грэх, страчвае асвячальную ласку. Калі ён памрэ ў такім стане, то трапіць у пекла, таму такія грахі яшчэ называюць смяротнымі. Вярнуць асвячальную ласку пасля цяжкага граху можна праз сакрамэнт споведзі. Ад няцяжкіх грахоў можна ачысціцца як на споведзі, так і праз святую камунію (прычашчэнне, гл. эўхарыстыя). Прабачэнне грахоў і вызваленне ад іх называецца апраўданнем чалавека. Каталіцкае вучэнне аб апраўданні моцна адрозніваецца ад пратэстанцкіх.

Сакрамэнты

Прыгатаванне дароў падчас Эўхарыстыі.[1]

Божую ласку можна атрымаць праз сакрамэнты (таямніцтвы). У каталіцтве, як і ў праваслаўі, прыняты сем сакрамэнтаў: хрост (хрышчэнне), канфірмацыя (алеепамазанне, бежмаванне), эўхарыстыя, пакаянне і паяднанне (споведзь), намашчэнне хворых, святарства, сужэнства. Пры гэтым хрост з'яўляецца першым сакрамэнтам, прыняцце якога дазваляе прымаць іншыя і робіць чалавека хрысціянінам. Асаблівае месца ў каталіцтве займае культ эўхарыстыі (святая Імша, святая Камунія, Прычасце, Найсвяцейшыя цела і кроў Хрыста, Божае цела, адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту). Эўхарыстыя з'яўляецца вяршыняй і крыніцай хрысціянскай рэлігіі.

Месца людзей ды іх абавязкі

Усе людзі пакліканы да святасці — поўні хрысціянскага жыцця і дасканалай любові дзякуючы нормаў паводзін, якія змешчаны ў божых запаведзях (дэкалог, дзесяць запаведзяў). Святасць — гэта прысвячэнне сябе целам і душой справе Божай славы і служэнню бліжняму, праз выконванне божай волі.

Душа чалавека пасля смерці трапляе ў неба (рай) або пекла, у залежнасці ад таго, як пражыў сваё жыццё кожны канкрэтны чалавек. Душы, якія памерлі ў стане асвячальнай ласкі, але не гатовы трапіць у рай, перш, чым там апынуцца, праходзяць ачышчэнне ў чысцы (чысцец). Дактрына аб чысцы адсутнічае ў праваслаўных хрысціян. Калі Хрыстос прыйдзе другі раз на зямлю (парузія), адбудзіцца апошні суд і людскія целы ўваскроснуць. Паводле гэтага суда Езус аддасць кожнаму чалавеку паводле яго спраў і па яго прыняццю або адкіданню ласкі (пар. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла параграф 682). Душы, што памёрлі ў стане смяротнага граху, будуць вечна пакутаваць у пекле. Душы ў небе (раі) будуць вечна шчаслівыя.

Арганізацыйная структура

Католікі вызнаюць, што ўсе Касцёлы суі юрыс звязаны адзінствам паміж сабою і з біскупам Рыма (Папам Рымскім), а кожны член Каталіцкага Касцёла праз хрост належыць да ўсяго Каталіцкага Касцёла, і да канкрэтнага Касцёла суі юрыс.

Каталіцкі Касцёл вучыць, што яго кіраўніком (галавой) з'яўляецца Хрыстос, якога бачным намеснікам і пераемнікам апостала Пятра з'яўлаецца біскуп Рыма (Папа Рымскі).

Папа Рымскі выбіраецца калегіяй кардыналаў на канклаве. Папа мае найвышэйшую ўладу, з'яўляецца кіраўніком горада-дзяржавы Ватыкан.

Іншыя біскупы, якія знаходзяцца ў лучнасці з біскупам Рыма, утвараюць калегію біскупаў — другі ўзровень кіравання ў Каталіцкім Касцёле. Калегія біскупаў лічыцца спадкаемніцай групы дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста. Сваю ўладу калегія біскупаў выконвае толькі ў лучнасці пад кіраўніцтвам папы рымскага. Выкананне гэтай улады адбываецца: у сусветных саборах, што склікаюцца папам; праз калегіяльныя дарадчыя органы біскупа Рыма; Рымскую курыю. Найвышэйшую ўладу каталіцтва называюць яшчэ Апостальскай сталіцай.

Каталіцкі Касцёл складаецца з мясцовых (партыкулярных) Касцёлаў (цэркваў). Прадстаўнікамі папы рымскага ў мясцовых Касцёлах у розных краінах, тэрыторыях і арганізацыях з'яўляюцца легаты (апостальскія нунцыі, пранунцыі, інтэрнунцыі, апостальскія дэлегаты).

Мясцовыя Касцёлы (цэрквы) складаюцца з дыяцэзій або архідыяцэзій (дыяцэзій вышэйшага ўзроўню); ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах прынята назва епархія і архіепархія адпаведна. Гэта сталыя і звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Каталіцкага Касцёла. З дыяцэзіямі (архідыяцэзіямі) маюць роўныя правы: тэрытэрыяльная пралатура, тэрытэрыяльнае абацтва, апостальскі вікарыят і апостальская прэфектура, апостальская адміністратура, ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — экзархаты. Функцыю дыяцэзіі выконвае, таксама, ваенны ардынарыят.

Кіраўніком мясцовага Касцёла (мясцовай Царквы) з'яўляецца дыяцэзіяльны (епархіяльны) біскуп або зраўнаны з ім іерарх (пралат, тэрытэрыяльны абат, апостальскі адміністратар, ваенны ардынарый; ва ўсходніх цэрквах — экзарх). Дыяцэзіяльны біскуп можа мець так званага біскупа-каад'ютара (г. зн. біскупа, які мае права спадкаемнасці) і дапаможнага біскупа (аднаго або некалькіх).

У кіраванні мясцовымі Касцёламі біскупам дапамагаюць: святарская рада, калегія дарадцаў (кансултараў), рада эканамічных спраў, душпастырская рада, дыяцэзіяльны сінод (ва ўсходніх каталіцкіх цэрквах — епархіяльны канвент), капітулы канонікаў, дыяцэзіяльная курыя.

Мясцовыя Касцёлы складаюцца з парафій (прыходаў, парохій) — пастаянных супольнасцей вернікаў акрэсленай тэрыторыі. Кіраўніком парафіі з'яўляецца пробашч (настаяцель), якому можа дапамагаць вікарый або некалькі вікарыяў. Пробашчаў і вікарыяў прызначае дыяцэзіяльны біскуп. Яны належаць да другой (пасля біскупаў) ступені святарства — прэзбітэраў (ксяндзоў). У выкананні сваіх функцый ім дапамагаюць дыяканы — прадстаўнікі трэцяй (ніжэйшай) ступені святарства.

Некалькі суседніх парафій могуць быць аб'яднаныя ў дапаможныя структуры — дэканаты (раённыя вікарыяты). Кіраўніком такой структуры з'яўляецца дэкан (раённы вікарый, протапрэзбітэр), звычайна ім з'яўляецца пробашч адной з парафій, што ўваходзяць у дадзены дэканат і які з'яўляецца заслужаным святаром.

Апрача парафій існуць асобныя цэнтры душпастырства (арганізацыі кіравання вернікаў) і рэктараты. Таксама асобна ад парафій служаць капеланы (апека над вязнямі, хворымі, эмігрантамі, ваеннымі, спартсменамі і інш.).

Некалькі мясцовых Касцёлаў утвараюць наддыяцэзіяльныя структуры: мітраполіі (Касцёльныя правінцыі), Касцёльныя рэгіёны і Канферэнцыі біскупаў. На тэрыторыі Касцёльных правінцый могуць склікацца правінцыяльныя сіноды. У вялікіх краінах некалькі мітраполій могуць утвараць Касцёльныя рэгіёны з уласнымі рэгіянальнымі канференцыямі біскупаў. Біскупы адной краіны звычайна складаюць Канференцыю біскупаў гэтай краіны.

Кананічныя законы для ўсходніх каталіцкіх цэркваў прадбачаць магчымасць існавання схода біскупаў розных абрадаў.

У Каталіцкім Касцёле можна выдзеліць шэсць галоўных лацінскіх абрадавых традыцый і пяць усходніх. Абрадам называюць асаблівы спосаб выражэння каталіцкай веры супольнасцю вернікаў, якіх яднае аднолькавая літургічная спадчына, а таксама тэалагічнае, духоўнае і дысцыплінарнае фарамаванне ў канкрэтных гістарычных і культурных умовах. У рамках абрадавых традыцый у каталіцтве існуюць супольнасці хрысціян, называныя суі юрыс (па-лацінску sui iuris — свайго закона), якія прызнаюць найвышэйшую ўладу Каталіцкага Касцёла. Такіх супольнасцей на дадзены момант існуе 22. Вось спіс Касцёлаў (Цэркваў) суі юрыс:

Александрыйская традыцыя:

  1. копцкі (патрыярхат)
  2. эфіопцкі (мітраполія)

Антыёхская традыцыя:

  1. маланкарскі (мітраполія)
  2. мараніцкі (патрыярхат)
  3. сірыйскі (патрыярхат)

Халдэйская традыцыя:

  1. сіра-малабарскі (большае архібіскупства)
  2. халдэйскі (патрыярхат)

Візантыйская (канстанцінопальская) традыцыя:

  1. албанскі
  2. балгарскі
  3. беларускі (уніяты або вуніяты, грэка-католікі)
  4. венгерскі
  5. грэчаскі
  6. італьяна-албанскі
  7. мельхіцкі
  8. расійскі
  9. румынскі (мітраполія)
  10. русінскі (мітраполія)
  11. славацкі
  12. украінскі (большае архібіскупства; уніяты або вуніяты, грэка-католікі)
  13. харвацкі

Армянская традыцыя:

  1. армянскі (патрыярхат)

Лацінская традыцыя:

  1. лацінскі (патрыярхат)

Гл. таксама

Зноскі