Сафокл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27: Радок 27:
Верагодныя выявы — бюст гераізаванага Сафокла з павязкай жраца (захоўваецца у Ватыкане) і яго відавочныя копіі, таксама копія прыжыццёвай статуі (у музеі Латэранскага палацу.
Верагодныя выявы — бюст гераізаванага Сафокла з павязкай жраца (захоўваецца у Ватыкане) і яго відавочныя копіі, таксама копія прыжыццёвай статуі (у музеі Латэранскага палацу.


== Беларускія пераклады ==
== Літаратура ==
*Сафокль. Антыгона / Пер. Ю.Дрэйзіна. Менск, 1926.
*Сафокль. Антыгона / Пер. Ю.Дрэйзіна. Менск, 1926.
*Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн., 1993.
*Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн., 1993.
*Сафокл. Эдып-цар / Пер. Л.Баршчэўскага // Дзеяслоў. 2009. №6 (43).
*Сафокл. Эдып-цар / Пер. Л.Баршчэўскага // Дзеяслоў. 2009. №6 (43).

<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
== Літаратура ==
* Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / [[Таццяна Шамякіна]]. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.
* {{Крыніцы/Партрэты}}.

{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 15:36, 2 снежня 2013

Сафокл

Сафо́кл (Σοφοκλής, каля 496 да н.э., Калон (Атыка) — 406 да н.э.) — старажытнагрэчаскі драматург.

Біяграфічныя звесткі

Граў важную ролю пры ўвядзенні ў Афінах культу Асклепія (420419 да н.э.), і за гэта, відаць, атрымаў і рэлігійныя гонары — пасля смерці, як паўбог, атрымаў імя Дэксій.

Сын Софіла; ані разу не пакідаў Афінаў. Меў спакойны, ураўнаважаны характар, цешыўся агульнай любоўю; сябраваў з Перыклам.

18 разоў перамагаў са сваімі творамі на конкурсах, усе іншыя разы браў другое месца. Аўтар трагедый. Буйнейшую трагедыю «Цар Эдып» напісаў у семдзесят пяць гадоў. А ў дзевяноста зноў вярнуўся да любімага героя ў п'есе «Эдып у Калоне», каб усё ж высветліць для сябе, чаму багі караюць невінаватага.

Творчасць

Крытык Арыстафан Бізантыйскі прыпісваў Сафоклу 123 трагедыі. Да нашага часу дайшлі поўныя тэксты сямі трагедый: «Цар Эдып» («Эдып-цар»), «Антыгона», «Электра», «Філактэт», «Аякс», «Трахінянкі», «Эдып у Калоне».

Сюжэт трагедыі «Цар Эдып» наступны. Эдып забівае бацьку, не ведаючы, што гэта бацька, і бярэ шлюб з маці, зноў-такі не ўяўляючы ісціны. Багі караюць яго, хоць усё было прадвызначана імі ж яшчэ да з'яўлення Эдыпа на свет. У маладосці, даведаўшыся пра сваю небяспечную будучыню ў Дэльфійскага аракула, Эдып робіць усё, каб пазбегнуць такога лёсу, але кожны яго крок толькі садзейнічае запланаванаму на Небе развіццю падзей. Удары Року, здаецца, знішчаюць чалавека: маці-жонка Іакаста заканчвае жыццё самагубствам, сам Эдып асляпляе сябе і пакідае Фівы. I ўсё ж у кашмарнай сітуацыі застаецца нешта нявыяўленае, нявытлумачанае. Высакародны чалавек ідзе на злачынствы па волі багоў, і яны ж вінавацяць яго ў гэтым. Эдып адчувае, што багі адступіліся ад яго, і адзінае яго імкненне — зноў яму, злачынцу, наблізіцца да багоў.

У трагедыі «Эдып у Калоне» апісваецца дзіўная смерць Эдыпа: ён проста знікае ў ззянні святла, нібы багі, як бы кампенсуючы сваю несправядлівасць у адносінах да чалавека, прынімаюць яго да сябе. Нямецкі філосаф Ф. Ніцшэ (XIX ст.) палічыў, што сваёй незвычайнай смерцю Эдып заслужыў свет, дзе не дзейнічае Рок. Для іншага буйнейшага філосафа і псіхолага — аўстрыйца 3. Фрэйда — сюжэт пра Эдыпа стаў асновай яго тэорыі псіхааналізу.

Надзвычай глыбокая па змесце яшчэ адна трагедыя Сафокла — «Антыгона». Яна распавядае пра дзяцей Эдыпа, бо Рок звычайна карае ўвесь род. Сыны героя Этэокл і Палінік не маглі падзяліць уладу пасля смерці бацькі. Палінік вядзе ворагаў на горад Фівы. Абодва сыны Эдыпа гінуць. Функцыі ўладара бярэ на сябе брат Іакасты — Крэонт. Ён з пашанай хавае Этэокла, які ад-стойваў родны горад, а труп здрадніка Палініка кідае на спажыву сабакам і драпежным птушкам. Пад пагрозай смяротнага пакарання сястра абодвух загінуўшых Антыгона хавае Палініка. Крэонт жорстка карае сваю пляменніцу, замураваўшы яе жывою. У склепе Антыгона заканчвае жыццё самагубствам. Ад адчаю закалоў сябе яе жаніх Гемон — сын Крэонта. Маці Гемона, жонка Крэонта, таксама выбірае смерць. Крэонт застаецца адзін, разлічыўшыся адзінотай за сваю вер-насць літары закону.

Сафокл не асуджае ніводнага з сваіх герояў. Учынак Антыгоны, безумоўна, выклікае захапленне. Але і Крэонт мае рацыю на ўзроўні палітычнай неабходнасці, цяжкага ваеннага становішча горада. Ён лічыць, што ўшанаваць мёртвага здрадніка Палініка — значыць пакрыўдзіць памяць патрыёта Этэокла. Вобраз Крэонта ўвасабляе з сябе дзяржаўны парадак і грамадзянскае права, юрыдычны закон. Космас Антыгоны больш шырокі. Яна адстойвае пераважнае права няпісаных законаў, якімі заўсёды кіруецца народ, над законамі афіцыйнымі. Антыгона спакойна прынімае смерць, даючы ўрок перавагі свабоднай душы перад палітычным парадкам.

Усведамленне абмежаванасці чалавечых магчымасцей пад уладай вечных багоў (законаў Космасу) не пазбаўляе герояў Сафокла актыўнасці, свабоды волі, адказнасці за свае дзеянні. У той самы час тут усё ж сцвярджаецца ўсёмагутнасць волі багоў, прытым, што маральна-этычны сэнс іх імкненняў застаецца загадкай для людзей. Няпісаныя законы, якімі кіруецца Антыгона, устаноўлены, на думку аўтара, багамі, а Крэонт, які іх парушае, ва ўсім церпіць паразу. Імкненне змагацца з Рокам у Эдыпа непазбежна заканчваецца расплатай ад Рока — тых жа Законаў. Воля багоў усёмагутная, але ж людзі, якія супрацьстаяць ёй, — Эдып, Крэонт — таксама надзелены магутнай воляй. Таму гэтыя вобразы атрымаліся такія яркія, незвычайныя. Праўда, велічныя, моцныя духам і тыя, хто змагаецца за свае правы кіравацца няпісанымі законамі ў жорстка рэгламентаваным соцыуме — як Антыгона. Героі Сафокла, што самастойна выбіралі свой шлях, сведчылі пра ўсё болыпае значэнне індывідуальнага пачатку ў літаратуры Антычнасці.

На беларускую мову творы Сафокла перакладалі Ю. Дрэйзін, Л. Баршчэўскі.

Памяць

Верагодныя выявы — бюст гераізаванага Сафокла з павязкай жраца (захоўваецца у Ватыкане) і яго відавочныя копіі, таксама копія прыжыццёвай статуі (у музеі Латэранскага палацу.

Беларускія пераклады

  • Сафокль. Антыгона / Пер. Ю.Дрэйзіна. Менск, 1926.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. Мн., 1993.
  • Сафокл. Эдып-цар / Пер. Л.Баршчэўскага // Дзеяслоў. 2009. №6 (43).

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA