Іван Чыгрынаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 16: Радок 16:


Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).
Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).

Пераклаў з рускай мовы «{{нп3|Аптымістычная трагедыя, п'еса|Аптымістычную трагедыю|ru|Оптимистическая трагедия (пьеса)}}» {{нп3|Усевалад Вітальевіч Вішнеўскі|У. Вішнеўскага|ru|Вишневский, Всеволод Витальевич}}


== Прызнанне ==
== Прызнанне ==

Версія ад 13:49, 5 снежня 2013

Іван Чыгрынаў (21 снежня 1934, в. Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну, на якой страціў бацьку. Сем гадоў вучыўся ў Вялікаборскай школе. У 1952 годзе скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976-1986 гадах — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».

У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990).

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі.

Творчасць

У друку дэбютаваў вершам у 1952 годзе, як празаік — у 1958 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).

Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).

Аўтар п'ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 годзевыйшлі Выбраныя творы ў 3 тамах.

Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).

Пераклаў з рускай мовы «Аптымістычную трагедыю  (руск.)» У. Вішнеўскага?!

Прызнанне

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць…».

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Уклад.: А. Гардзіцкі. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Спасылкі

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі