Мікалай Вяршынін (консул БНР): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др кат. |
|||
Радок 17: | Радок 17: | ||
{{DEFAULTSORT:Вяршынін Мікалай}} |
{{DEFAULTSORT:Вяршынін Мікалай}} |
||
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]] |
Версія ад 12:50, 9 снежня 2013
Мікалай (Мікола) ВЯРШЫНІН, сапр. ВЕРАМЕЙ (1878, в. Налібокі Навагрудскага павета — 6 мая 1934, Прага) — консул БНР у Чэхаславакіі, упаўнаважаны БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславакіі (1918—1925). Прафесар[1].
У 1921 Мікалай Вяршынін, як консул БНР, дамогся ад чэхаславацкага ўраду больш за 100 стыпендыяў для студэнтаў-беларусаўКiпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).</ref>[2]. Удзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі — з 1925 старшыня Беларускай грамады ў Празе. У 1928 у Празе заснаваў і кіраваў Беларускім замежным архівам[3].
М. Вяршынін быў жанаты з чэшкай, якая разам з ім дапамагала новапрыбылым беларускім студэнтам. Меў дачку Вольгу, жонку інжынера А. Калошы. У 1948 А. Калоша арыштаваны і 20.1.1949 перададзены Чэхаславакіяй у СССР, дзе быў асуджаны. Пасля адбыцця лагераў А. Калоша вярнуўся ў Прагу, але да гэтага часу Вольга скончыла жыццё самагубствам, іхныя дзеці (дзве дачкі) выхоўваліся ў кагосьці з беларускіх эмігрантаў[4].
Зноскі
- ↑ Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993.
- ↑ У 1922—1926 у Празе вучылася каля 350 беларусаў, у асноўным з Польшчы і краін Прыбалтыкі, яны стварылі некалькі студэнцкіх арганізацый і арганізацыю моладзі «Беларускі Сокал» (Гл.: Кіпель В. …)
- ↑ Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.
- ↑ Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
Літаратура
- Календарыюм // «Czasopis» № 05/2004
- Генiюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
- Кiпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).
- Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993.
- Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.