Медаль «Залатая Зорка» (СССР): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
'''Медаль «Залатая Зорка»''' заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад [[1 жніўня]] [[1939]] года.
'''Медаль «Залатая Зорка»''' заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад [[1 жніўня]] [[1939]] года.


Даваўся асоб, удастоеным звання «[[Герой Савецкага Саюза]]», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Выкананая з золата 950-й пробы. Даваўся з [[Ордэн Леніна|ордэнам Леніна]].
Даваўся асобам, удастоеным звання «[[Герой Савецкага Саюза]]», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Выкананая з золата 950-й пробы. Даваўся з [[Ордэн Леніна|ордэнам Леніна]].


Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.
Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.

Версія ад 01:11, 27 снежня 2013

Медаль «Залатая Зорка»
Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза»
Дата заснавання 1 жніўня 1939
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 4 лістапада 1939
Апошняе 24 снежня 1991
Колькасць 12775
Характарыстыкі
Памеры матэрыял — золата, проба 950
Старэйшая Hero of Labour of the Russian Federation[d]
Малодшая медаль «Серп і Молат»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «Залатая Зорка» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 жніўня 1939 года.

Даваўся асобам, удастоеным звання «Герой Савецкага Саюза», з 1965 года — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Выкананая з золата 950-й пробы. Даваўся з ордэнам Леніна.

Эскіз медаля распрацаваў галоўны мастак Дзяржзнака Іван Дубасаў.

Апісанне медаля

Апісанне медаля зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1939 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года ў рэдакцыю Указа ад 16 кастрычніка 1939 года ўнесеныя змены. Ва Указе сказана:

  1. Медаль «Залатая Зорка» з'яўляецца знакам адрознення асоб, якія ўдастоены найвышэйшай ступені адзнакі СССР — звання «Героя Савецкага Саюза».
  2. Медаль «Залатая Зорка» вырабляецца з золата і ўяўляе з сабой пяціканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Даўжыня промня зоркі — 15 мм.
  3. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню і абмежаваны па контуры тонкім абадком, які выступае.
  4. На адваротным баку ў цэнтры медаля размешчаны надпіс выпуклымі літарамі: «Герой СССР». Памер літар 4×2 мм, в верхнім промні — нумар медаля, вышынёй у 1 мм.

Медаль выкананы з золата 950 пробы[1] ў выглядзе пяціканцовай зоркі. Адлегласць ад цэнтра зоркі да вяршыні промня — 15 мм. Адлегласць паміж процілеглымі канцамі зоркі — 30 мм. Калодачка медаля выкананая з срэбра. На 18 верасня 1975 года залатога утрымання ў медалі 20,521±0,903 г, срэбранага ўтрымання 12,186±0,927 г. Вага медаля без калодкі: 21,5 г. Агульная вага медаля — 34,264±1,5 г.

Файл:Golden Star medal 473.jpg
Медаль «Залатая Зорка»

Статыстыка ўзнагароджання

  • Да чэрвеня 1941 года, пачатку Вялікай Айчыннай вайны, медаля «Залатая Зорка» было ўдастоена 626 чалавек. За час вайны медалём узнагародзілі 11144 чалавек. За ўсю гісторыю ўзнагароджання медаль атрымалі 12776 чалавек, з іх 22 ўзнагароджаныя за подзвігі, здзейсненыя на Карэйскай вайне 19501953 г.г. і 86 — за Афганскую вайну 19791989 г.г.
  • Двойчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоілася 154 чалавекі, 115 з іх за подзвігі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час двойчы героямі Савецкага Саюза станавіліся ў асноўным касманаўты.
  • Тройчы медаля «Залатая Зорка» ўдастоіліся лётчыкі Іван Кажадуб і Аляксандр Пакрышкін, а таксама маршал Савецкага Саюза Сямён Будзённы.
  • Чатыры разы медалём «Залатая Зорка» ўзнагароджвалі маршала Савецкага Саюза Георгій Жукаў і Генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў.

Медаль «Залатая Зорка» і Беларусь

  • У выніку аперацыі «Баграціён» у час Вялікай Айчыннай вайны больш за 1500 салдат Чырвонай Арміі сталі Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка».
  • У час Вялікай Айчыннай Героямі Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» сталі 446 ураджэнцаў Беларусі. Чацвёра з іх Павел Галавачоў, Іосіф Гусакоўскі, Сцяпан Шутаў, Іван Якубоўскі Якубоўскі сталі імі двойчы.
  • За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі Брэсцкай крэпасці 8 мая 1965 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР крэпасці было прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Крэпасці ўручаны медаль «Залатая Зорка».
  • 26 чэрвеня 1974 г. Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-герой». Мінску ўручаны медаль «Залатая Зорка»[2].

Гл. таксама

Літаратура

  • «Залатая Зорка» // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі

Зноскі