Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
untagged isolated; untagged non-categorized; untagged dead-end. |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Тупіковы артыкул}} |
|||
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-02.jpg|міні|Свята-Пакроўская царква ў Турцы]] |
[[Файл:Belarus-Turets-Church of Protection of Holy Virgin-02.jpg|міні|Свята-Пакроўская царква ў Турцы]] |
||
'''Турэцкая Пакроўская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны храм]] у в. [[Турэц]], помнік [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. |
'''Турэцкая Пакроўская царква''' — [[праваслаўе|праваслаўны храм]] у в. [[Турэц]], помнік [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. |
||
Радок 13: | Радок 12: | ||
* {{radzima|1602}} |
* {{radzima|1602}} |
||
* {{ГБ|http://globus.tut.by/turec/#church}} |
* {{ГБ|http://globus.tut.by/turec/#church}} |
||
{{Ізаляваны артыкул}} |
|||
{{Няма катэгорый}} |
|||
[[Катэгорыя:Карэліцкі раён]] |
[[Катэгорыя:Карэліцкі раён]] |
Версія ад 10:38, 30 снежня 2013
Турэцкая Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка. У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.
Літаратура
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Турэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)