Цвёрды дыск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 95 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4439 (translate me)
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 21: Радок 21:
{{Link FA|af}}
{{Link FA|af}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=4198218-6
|WP=
}}

Версія ад 10:58, 2 студзеня 2014

Цвёрды дыск, схема

Назапа́швальнік на цвё́рдых магні́тных ды́сках, цвёрды дыск, жорсткі дыск, вінчэстар (англ.: Hard (Magnetic) Disk Drive, HDD, HMDD) — энерганезалежная, перазапісвальная камп'ютарная запамінальная прылада. З'яўляецца асноўным сродкам захоўвання дадзеных практычна ва ўсіх сучасных камп'ютарах.

Цвёрды дыск, пашкоджаны ў выніку таго, што счытвальная галоўка ў рабочым рэжыме дакраналася да паверхні пласціны.

У адрозненне ад "гнуткага" дыску (дыскеты), інфармацыя ў НЦМД запісваецца на цвёрдыя (алюмініевыя або шкляныя) пласціны, пакрытыя пластом ферамагнітнага матэрыялу, часцей за ўсё двухвокісу хрому. У некаторых цвёрдых дысках выкарыстоўваецца адна пласціна, у іншых — некалькі на адной восі. Счытвальныя галоўкі ў рабочым рэжыме не дакранаюцца да паверхні пласцін, дзякуючы праслойцы струменя паветра, утваранага пры хуткім вярчэнні. Адлегласць паміж галоўкай і дыскам складае некалькі нанаметраў (у сучасных мадэлях 5-10 нм), а адсутнасць механічнага кантакту забяспечвае доўгі тэрмін службы прылады. Пры адсутнасці кручэння дыскаў, галоўкі знаходзяцца ў бяспечнай зоне, дзе выключаны іх няштатны кантакт з паверхняй дыскаў.

Цвёрды дыск складаецца з наступных асноўных вузлоў: корпус з трывалага сплава, уласна цвёрдыя дыскі (пласціны) з магнітным пакрыццём, блок галовак з прыладай пазіцыявання, электрапрывад шпіндзеля і блок электронікі.

Спасылкі

Шаблон:Link FA