Ватраслаў Ягіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: 'thumb|Бюст Ватраслава Ягіча ў Венскім універсітэце '''Ватраслаў Ягіч''' ({{lang...' |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Vratoslav Jagic.JPG|thumb|Бюст Ватраслава Ягіча ў Венскім універсітэце]] |
[[Файл:Vratoslav Jagic.JPG|thumb|Бюст Ватраслава Ягіча ў Венскім універсітэце]] |
||
'''Ватраслаў Ягіч''' ({{lang-hr|Vatroslav Jagić}}; {{ДН|6|7|1838}}, Вараждзін - {{ДС|5|8|1923}}, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880). |
'''Ватраслаў Ягіч''' ({{lang-hr|Vatroslav Jagić}}; {{ДН|6|7|1838}}, [[Вараждзін]] - {{ДС|5|8|1923}}, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880). |
||
Версія ад 09:31, 10 студзеня 2014
Ватраслаў Ягіч (харв.: Vatroslav Jagić; 6 ліпеня 1838, Вараждзін - 5 жніўня 1923, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).
Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886-1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выдання стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1- а міжнароднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар "Энцыклапедыі славянскай філалогіі". Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб'яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.