Перайсці да зместу

Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (дапаўненне)
дрНяма тлумачэння праўкі
|заўв =
}}
{{Гісторыя Беларусі}}
'''Генеральная акруга «Беларусь»''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі «[[генеральная акруга Літва»|Літва]], «[[генеральная акруга Латвія»|Латвія]] і «[[генеральная акруга Эстонія»|Эстонія]] ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «[[Рэйхскамісарыят Остланд|Остланд]]», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрствуРэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.
 
== Адміністрацыя ==
 
У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя [[БССР]] па лініі [[Полацк]] – [[Барысаў]] на ўсходзе, [[Старыя Дарогі]] – [[возера Чырвонае]] на поўдні, [[рака Зальвянка]] – усходняя ўскраіна [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).
 
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся [[генеральныГенеральны камісарыят БеларусьБеларусі]] на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Мінску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят.
 
У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
 
== Гаспадарка ==
Каб паставіць на службу рэйхаРэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя.
 
1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі Генеральнайгенеральнай акругі Беларусь працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100.
 
Вясной 1942 г. на тэрыторыі Генеральнайгенеральнай акругі Беларусь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы, іх праўленні, рэвізійныя камісіі былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "абшчынных гаспадарак". З чэрвеня 1943 года абвяшчалася раздача зямлі сялянам, але яна так і засталася дэкларацыяй. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.
 
Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі.