Таўцівіл Кейстутавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др імя -- лінгвістычная рэканструкцыя К.Бугі
Радок 1: Радок 1:
{{Картка:Асоба
{{Картка:Асоба
|імя = Таўцівіл Кейстутавіч
|імя = Таўцівіл Кейстутавіч
|арыгінал імя = {{lang-lt|Tautvilas}}
|арыгінал імя = {{lang-lt|*Tautvilas}}
|партрэт =
|партрэт =
|памер =
|памер =

Версія ад 16:55, 17 студзеня 2014

Таўцівіл Кейстутавіч
літ.: *Tautvilas
Дата нараджэння каля 1355
Дата смерці верасень 1390
Месца смерці
Бацька Кейстут
Маці Бірута

Таўцівіл Кейстутавіч, у хрышчэнні Конрад (каля 1355 — верасень 1390) — сын Кейстута. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў міжусобнай вайне з Ягайлам.[1]

Прыкладна падчас зняволення Кейстута ў Крэве, яго смерці і ўцёкаў Вітаўта ў Ордэн, Ягайла выгнаў Таўцівіла і яго брата Войдата з удзела — Наваградскага княства. Таўцівіл таксама ўцёк у Ордэн і далучыўся да барацьбы Вітаўта супраць Ягайлы. 21 кастрычніка 1383 года Таўцівіл быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду пад імем Конрад.[1]

У 1384 годзе бакі дамовіліся, Вітаўт і Таўцівіл вярнуліся ў Літву, аднак, з-за супрацьдзеяння Скіргайлы, дамоўленасці не былі цалкам выкананы. Пакрыўджаны Вітаўт у 1389 годзе зноў пачаў міжусобіцу, Таўцівіл падтрымліваў брата, яны спрабавалі ўзяць Вільню, але няўдала. Таўцівіл разам з Вітаўтам зноў з'ехаў ў Ордэн. У верасні 1390 года аб'яднанае войска Вітаўта і крыжаносцаў аблажыла Вільню, падчас аднаго са штурмаў Крывога замка Таўцівіл загінуў.[1]

Зноскі

  1. а б в Ivinskis Z. Tautvilas… P. 488—489.

Літаратура

  • Ivinskis Z. Tautvilas // Lietuvių enciklopedija. — Vol. XXXII. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1953–1966. — P. 488—489.