Самазарадны карабін Сіманава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
афармленне
Радок 51: Радок 51:


Як тое часта здаралася з узорамі савецкай зброі, у сяброўскіх краінах была пастаўленая вытворчасць ліцэнзійных копій карабіна: Тып 56 (КНР), Karabiner-S (ГДР), Тып 59 і Тып 59/66 (югаслаўскія варыянты з дульнай насадкай і адкідным прыцэлам для стральбы ружэйнымі гранатамі), «Рашыд» (егіпецкі варыянт са змененай канструкцыяй ствольнай накладкі, накрыўкі ствольнай каробкі і іншым размяшчэннем ручкі перанабівання) і інш. варыянты. Агулам на ўсіх прадпрыемствах было выраблена 15 млн. экземпляраў. У сучасным свеце СКС ёсць папулярным узорам грамадзянскай зброі (збольшага дзякуючы нізкаму кошту, непераборлівасці і надзейнасці), прыкладам, у ЗША было прадана да 2,5 млн. карабінаў, таксама ў продажу шырокі асартымент аксесуараў амерыканскай вытворчасці (складныя прыклады, аптычныя прыцэлы, ад'емныя магазіны і падоб.).<ref name="kalibr"/><ref name="orpeh">[http://www.shooting-ua.com/arm-books/arm_book_32.2.htm «Оружие пехоты 97»]</ref>
Як тое часта здаралася з узорамі савецкай зброі, у сяброўскіх краінах была пастаўленая вытворчасць ліцэнзійных копій карабіна: Тып 56 (КНР), Karabiner-S (ГДР), Тып 59 і Тып 59/66 (югаслаўскія варыянты з дульнай насадкай і адкідным прыцэлам для стральбы ружэйнымі гранатамі), «Рашыд» (егіпецкі варыянт са змененай канструкцыяй ствольнай накладкі, накрыўкі ствольнай каробкі і іншым размяшчэннем ручкі перанабівання) і інш. варыянты. Агулам на ўсіх прадпрыемствах было выраблена 15 млн. экземпляраў. У сучасным свеце СКС ёсць папулярным узорам грамадзянскай зброі (збольшага дзякуючы нізкаму кошту, непераборлівасці і надзейнасці), прыкладам, у ЗША было прадана да 2,5 млн. карабінаў, таксама ў продажу шырокі асартымент аксесуараў амерыканскай вытворчасці (складныя прыклады, аптычныя прыцэлы, ад'емныя магазіны і падоб.).<ref name="kalibr"/><ref name="orpeh">[http://www.shooting-ua.com/arm-books/arm_book_32.2.htm «Оружие пехоты 97»]</ref>

==Канструкцыя==


== Заўвагі ==
== Заўвагі ==

Версія ад 12:15, 2 лютага 2014

Самазарадны карабін Сіманава
{{{апісанне выявы}}}
СКС са штыхом у паходным становішчы
Апісанне
Тып: самазарадны карабін
Краіна: Сцяг СССР СССР
Гады эксплуатацыі: з 1949 года[1] (Гл. Гісторыя)
Мадыфікацыі: Гл. Мадыфікацыі
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Сяргей Гаўрылавіч Сіманаў
Серыйны выпуск: 1949 год — пачатак 1950-х
Усяго выраблена: больш за 15 млн.[2]
Характарыстыкі
Маса, кг: 3,75 (без набояў)
3,9 (узброены)[3]
Даўжыня, мм: 1260/1020 (з штыхом у баявым/паходным становішчы)
Даўжыня ствала, мм: 520
Калібр, мм: 7,62
Патроны: 7,62×39 мм (Гл. Патроны)
Прынцып дзеяння: адвод парахавых газаў, замыканне перакошваннем затвора ўніз, самазарадны
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 35—40 (баявая)[4]
Боезабеспячэнне: каробкавы двухрадны неад'емны магазін, што набіваецца абоймай на 10 патронаў
Прыцэл: сектарны
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 735

7,62-мм самазарадны карабін Сіманава (СКС, Індэкс ГРАУ — 56-А-231, за мяжой таксама вядомы як СКС-45) — савецкі самазарадны карабін канструкцыі Сяргея Сіманава, прыняты на ўзбраенне ў 1949 годзе.

Першыя экземпляры пачалі паступаць у дзеючыя часткі напачатку 1945 г. — то быў адзіны выпадак ужыцця патрону 7,62×39 мм у Другой сусветнай вайне.

Гісторыя

Змена варты, узброенай СКС 1990, ГДР

Пасля прыняцця ў 1943 годзе на ўзбраенне прамежкавага патрона 7,62×39 мм канструкцыі Елізарава і Сёміна, распачалася праца над стварэннем новай сістэмы стралковага ўзбраення пад гэты патрон. Першыя ўзоры СКС пад патрон 7,62×39 мм былі створаны Сіманавым да канца 1944 г. на падставе карабіна, што быў распрацаваны ім жа ў рамках конкурса на новы карабін яшчэ ў 1940—1941 гг., але які не пайшоў у вытворчасць з прычыны эвакуацыі заводаў. Апроч патрона новы карабін вылучаецца неад'емна-адкідным штыхом, адсутнасцю дульнага тормаза-кампенсатара, здымная газавая камора. Невялікая партыя новых карабінаў праходзіла выпрабаванні ў дзеючых частках 1-га Беларускага фронта напачатку 1945 г., а таксама пастаўлялася на курсы «Выстрел». Зброя дастала станоўчыя водгукі, аднак дасканаленне карабіна і ўласна новага патрона працягвалася ажно да 1949 года, калі СКС паступіў на ўзбраенне Савецкай Арміі.[2][5]

Напрацягу дзесяцігоддзя СКС стаяў на ўзбраенні савецкай арміі разам з аўтаматам Калашнікава і ручным кулямётам Дзегцярова. Усе тры мадэлі пад прамежкавы патрон істотна дапаўнялі адна адну, мелі пэўныя перавагі і недахопы. Прыкладам, АК праз магчымасць стральбы чэргамі ствараў вялікую шчыльнасць агню, што павелічала эфектыўнасць стральбы на невялікіх адлегласцях, а таксама пры вядзенні агню па групавых цэлях. У той жа час, прыцэльная лінія і ствол СКС на 10 і 10,5 см адпаведна даўжэйшыя, чым у АК, што станоўча адбівалася на дакладнасці. З улікам аўтаматызацыі набівання і магчымасці папаўняць магазін пры дапамозе абоймы, карабін адпавядаў усім патрабаванням вядзення агнявога бою на сярэдніх і далёкіх дыстанцыях.

В'етнамскі партызан з СКС

Да канца 50-х гг., з мэтай уніфікацыі стралковай зброі ў Савецкай Арміі, пастанавілі паўсюдна ў стралковых частках замяніць карабіны аўтаматамі. На думку камандавання, з улікам бясспрэчнай перавагі АК у высокай шчыльнасці агню стралковых аддзелаў, на перавагі СКС у вядзенні адзінкавага агню можна не зважаць, бо ў сучасным баі апошні чыннік ужо не граў вырашальнай ролі.

Тым не менш, СКС да канца 80-х гадоў знаходзіўся на ўзбраенні рада інжынерных, вайсковабудаўнічых частак, частак забеспячэння — там, дзе вядзенне агнявога бою не было асноўнай задачай. У цяперашні час СКС знаходзіцца на ўзбраенні ВОХР (ваенізаванай аховы), а таксама, дзякуючы сваім эстэтычным якасцям, ужываецца як парадна-цырыманіяльная зброя.[5][6]

Гэтаксама СКС пастаўляўся на ўзбраенне ў многія краіны Азіі і Афрыкі і шырока ўжываўся ў вайсковых канфліктах 50—70-х гг., у тым ліку ў Карэйскай і В'етнамскай вайне. Дадзеным карабінам савецкай альбо кітайскай вытворчасці забяспечваліся найбольш баездольныя часткі В'етконга, а ў ходзе баявых дзеянняў высветлілася адпаведнасць СКС патрабаванням вайны ў джунглях. Па сутнасці, карабін меў нават лішак агнявой магутнасці, бо сутыкненні з амерыканскімі жаўнерамі праходзілі на дыстанцыях, значна меншых за далячыню эфектыўнай стральбы з СКС. Таксама адзначылі вышэйшую хуткастрэльнасць зброі ў параўнанні са звычайнымі магазіннымі вінтоўкамі, што грала немалаважную ролю ў хуткацечных баях.[7]

Як тое часта здаралася з узорамі савецкай зброі, у сяброўскіх краінах была пастаўленая вытворчасць ліцэнзійных копій карабіна: Тып 56 (КНР), Karabiner-S (ГДР), Тып 59 і Тып 59/66 (югаслаўскія варыянты з дульнай насадкай і адкідным прыцэлам для стральбы ружэйнымі гранатамі), «Рашыд» (егіпецкі варыянт са змененай канструкцыяй ствольнай накладкі, накрыўкі ствольнай каробкі і іншым размяшчэннем ручкі перанабівання) і інш. варыянты. Агулам на ўсіх прадпрыемствах было выраблена 15 млн. экземпляраў. У сучасным свеце СКС ёсць папулярным узорам грамадзянскай зброі (збольшага дзякуючы нізкаму кошту, непераборлівасці і надзейнасці), прыкладам, у ЗША было прадана да 2,5 млн. карабінаў, таксама ў продажу шырокі асартымент аксесуараў амерыканскай вытворчасці (складныя прыклады, аптычныя прыцэлы, ад'емныя магазіны і падоб.).[2][8]

Канструкцыя

Заўвагі

  1. З 1959 года заменены ў асноўных аддзелах арміі на АКМ, але застаўся на ўзбраенні некаторых частак
  2. а б в Артыкул «Карабин ОП-СКС — жизнь после дембеля» на сайце kalibr.ru
  3. Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм самозарядный карабин Симонова. 1962 год
  4. Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм самозарядный карабин Симонова. 1962 год С. 129
  5. а б Апісанне СКС на сайце legendary-arms.ru
  6. Женщина с ружьем
  7. Артыкул Міхаіла Нікольскага «В джунглях Южного Вьетнама» («Техника и вооружение. Вчера, сегодня, завтра» 1997 год) на сайце otvaga2004.narod.ru
  8. «Оружие пехоты 97»