Размовы з удзельнікам:Maksim L./Архіў/2015-2020: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6: Радок 6:
Дзень добры, спадару Максіме! Мяне ўззлавала паведамленне, што мая праўка непісьменнасці https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Шаблон:Картка:Стралковая_зброя&oldid=prev&diff=1749105 была адкочана нейкім кібаргам. Прашу патлумачыць, што гэта за чалавек, і чаму ён, добра не валодаючы мовай, можа адкочваць правільныя змены? "Боязабяспячэнне" гэта паводле якіх правілаў? Дзякуй. [[Удзельнік:Nesterow|Несцераў]] ([[Размовы з удзельнікам:Nesterow|размовы]]) 23:06, 3 лютага 2014 (FET)
Дзень добры, спадару Максіме! Мяне ўззлавала паведамленне, што мая праўка непісьменнасці https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Шаблон:Картка:Стралковая_зброя&oldid=prev&diff=1749105 была адкочана нейкім кібаргам. Прашу патлумачыць, што гэта за чалавек, і чаму ён, добра не валодаючы мовай, можа адкочваць правільныя змены? "Боязабяспячэнне" гэта паводле якіх правілаў? Дзякуй. [[Удзельнік:Nesterow|Несцераў]] ([[Размовы з удзельнікам:Nesterow|размовы]]) 23:06, 3 лютага 2014 (FET)
: Вітаю. Звычайная ў Віксе справа :) Адкаціў і напісаў удзельніку ў размовы тлумачэнні, думаю, правільныя. Вы можаце і самі пры нагодзе так рабіць, ад гэтага толькі карысць. Дзякуй. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 00:13, 4 лютага 2014 (FET)
: Вітаю. Звычайная ў Віксе справа :) Адкаціў і напісаў удзельніку ў размовы тлумачэнні, думаю, правільныя. Вы можаце і самі пры нагодзе так рабіць, ад гэтага толькі карысць. Дзякуй. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 00:13, 4 лютага 2014 (FET)
:: Дзякую Вам! [[Удзельнік:Nesterow|Несцераў]] ([[Размовы з удзельнікам:Nesterow|размовы]]) 00:36, 4 лютага 2014 (FET)


== Статыстыка ==
== Статыстыка ==

Версія ад 00:36, 4 лютага 2014

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Архівы размоў: сакавік–ліпень 2007 | жнівень–снежань 2007 | студзень–чэрвень 2008 | ліпень–снежань 2008 | 2009 | студзень–жнівень 2010 | верасень–снежань 2010 | студзень–чэрвень 2011 | ліпень 2011–чэрвень 2012 | ліпень 2012–чэрвень 2013 | ліпень 2013–снежань 2013


Праўка шаблонаў

Дзень добры, спадару Максіме! Мяне ўззлавала паведамленне, што мая праўка непісьменнасці https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Шаблон:Картка:Стралковая_зброя&oldid=prev&diff=1749105 была адкочана нейкім кібаргам. Прашу патлумачыць, што гэта за чалавек, і чаму ён, добра не валодаючы мовай, можа адкочваць правільныя змены? "Боязабяспячэнне" гэта паводле якіх правілаў? Дзякуй. Несцераў (размовы) 23:06, 3 лютага 2014 (FET)

Вітаю. Звычайная ў Віксе справа :) Адкаціў і напісаў удзельніку ў размовы тлумачэнні, думаю, правільныя. Вы можаце і самі пры нагодзе так рабіць, ад гэтага толькі карысць. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 00:13, 4 лютага 2014 (FET)
Дзякую Вам! Несцераў (размовы) 00:36, 4 лютага 2014 (FET)

Статыстыка

Вітаю, спадар Максім! Быў бы дужа ўдзячны Вам, калі б Вы змаглі даць доступ да канкрэтнай статыстыкі нашага раздзела Вікіпедыі, бо пасля прачытання артыкула Беларуская Вікіпедыя я быў уражаны лічбаю ў 1,7% праглядаў з Беларусі і прыйшоў да высновы, што мы чытаем самі сябе выключна (зарэгістраваныя ўдзельнікі) і больш ніхто (максімум якіх 100 чалавек не ўдзельнікаў). Прынамсі такое ўражанне склалася. Шчыра кажучы, я шакаваны гэтымі вынікамі, бо гэта цалкам дэмаралізуе і ўвогуле выклікае жаданне спыніць працу на Вікіпедыі. Спадзяюся, што памыляюся, таму было б добра ўбачыць абсалютныя лічбы і ўвогуле больш шырокую статыстыку, калі Вам не цяжка. З падзякаю, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:52, 11 студзеня 2014 (FET)

Вітаю. Губляюся ў здагадках, дзе Вы ўзялі гэтую лічбу (1,7%), бо там стаіць 53,1% праглядаў з Беларусі для нашай Вікіпедыі. Апошнія разлікі даюць лічбу 52,9% праглядаў з Беларусі. Агульная колькасць праглядаў нашай Вікіпедыі за снежань 2013 года склала 4,5 млн, гэта даволі сціплы паказчык для нас, летам было і па 8 млн праглядаў штомесяц. Больш за тое, наша Вікіпедыя ўваходзіць у дзясятак самых цытаваных беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі сайтаў, наперадзе нас толькі монстры (як ТУТ, Анлайнер, Руская Вікіпедыя і пад.) гэта пры тым, што мы выключна беларускамоўны рэсурс. Злезьце з даху, не псуйце гонту. --Максім Л. (размовы) 04:40, 11 студзеня 2014 (FET)
1,7% Руская Вікіпедыя давала як лічбу праглядаў нашае Вікіпедыі (не ведаю, ці то з тарашкевіцай, ці то не) з тэрыторыі Беларусі, то бок толькі 1 карыстальнік сеціва з 50 шукае інфармацыю ў Беларускай Вікіпедыі з тэрыторыі Беларусі. Вялікі дзякуй за аптымістычную інфармацыю! :-) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Дык а Вы ж пішаце, што прачыталі ў артыкуле "Беларуская Вікіпедыя", як гэта разумець? Але халера з ім. Калі пытанне стаіць так: "Колькі зваротаў да Вікіпедыі наогул з Беларусі прыпадае на асобна Беларускую", -- то і адказ будзе іншы. Так, на асобна Беларускую Вікіпедыю прыпадае 1,6% ад усіх зваротаў да Вікіпедыі з Беларусі -- 1% на нашу і 0,6% на тарашкевіцкую. Гэта лічбы лета 2012 года, калі трэба, магу паспрабаваць актуалізаваць іх. Вядома, лічбы несуцяшальныя, але яны прыблізна супадаюць з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва, калі беларускую мову назвала роднай фактычна меней 3% насельніцтва. Суцяшае, што чытаюць нас не толькі з Беларусі, але і з іншых краін -- дыяспара.
Звычайна чытаю дубль у рускай вікіпедыі пасля беларускай у тых артыкулах, дзе справа датычыцца статыстыкі: яны маюць сапраўды варты статыстычны раздзел. Прабачце, трэба было ўдакладніць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Наконт таго, каб шакавацца і кінуць працу. Вядома, можна і кінуць, але ці павялічыцца ад гэтага колькасць наведванняў нашай Вікіпедыі з Беларусі -- думаю, не, а дакладна наадварот. Пачыналі мы з нашмат горшых паказчыкаў, наогул без наведвання, наогул у інкубатары і без надзеі, што нам дадуць стварыць асобную Вікіпедыю. Быў час, мабыць +/- цягам году, калі ў нашай Вікіпедыі быў толькі 1 (адзін) актыўны ўдзельнік. Нягледзячы ні на якія лічбы, мы робім годную і вартую справу -- пашыраем беларускую інфапрастору, кожным артыкулам, словам і нават аднабайтавай праўкай. Без гэтага мова не выжыве ў перспектыве даволі блізкай. А эмоцыі... калі дужа цяжка, ціха сыходзь, а скуголенне гэта маладушна, не годна, не варта. --Максім Л. (размовы) 11:14, 11 студзеня 2014 (FET)
Інфармацыя аб тым, што згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва беларускую мову назвала роднай фактычна меней 3% насельніцтва несапраўдная --JerzyKundrat (размовы) 11:31, 11 студзеня 2014 (FET)
І праўда, зараз спраўдзіў з Бюлетэнем, там "язык, на котором обычно разговаривают дома" беларуская = 23,4%, для мяне гэта нечаканая радасная навіна. Нікому нельга верыць, нажаль, ці 3% гэта толькі тыя, хто дома звычайна размаўляе выключна на беларускай, а не на трох (бел., руск., трасянка) адразу? Але гэтай лічбы ў Бюлетэні няма. --Максім Л. (размовы) 11:59, 11 студзеня 2014 (FET)
23,4% — гэта вынік феномену "абуджэння нацсвядомасці пры апытаннях". Самі ведаеце тую з'яву. Што ж датычыцца рэальных лічбаў, то магу сказаць, што ў ГКБ №6 г. Мінска за мінулы год у адзяленне пульманалогіі трапіла каля 30 беларускамоўных старых (дыялекты ў адпаведнасці з мясцовасцю, не літаратурная мова) і 10 маладых (якія з медперсаналам размаўлялі па-руску, але па тэлефоне па-беларуску). Але тут цяжка рабіць статыстыку, бо тое бальніца. Я б сказаў, што тыя 3%, пра якія казаў спадар Максім — "ідэйныя" беларускамоўныя з нацыянальна-патрыятычнымі поглядамі. Колькасць натуральных носьбітаў значна большая і, мяркую, можа дасягаць 10-15%. Аднак "натуральныя" (то бок не "ідэйныя") беларускамоўныя) дужа хутка змяняюць сваю мову на рускую праз той жа інстытут вышэйшай адукацыі — галоўны русіфікатар 21 стагоддзя. Так ці іначай, калі нават дыяспара чытае, то трэба працягваць працу, каб не казалі потым розныя брыдкія людцы, што "на убогой мове не может существовать наука как таковая". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Феномен гэты паспрабаваў абысці, бо беларускую назвала проста роднай 53,2%, але звычайнай дамашняй мовай яе назвалі ўжо толькі 23,4%. У мяне мама з сястрою перапісчыку сказалі, што звычайна гавораць дома па-руску і па-беларуску, адказ быў не шчыры. Той жа Л. на перапісе сказаў, што дома гаворыць па-беларуску, па-руску і трасянкай, вось куды запісвалі такіх не шчырых, халера ведае. Названыя 3% не мною прыдуманыя, была такая інфармацыя пасля перапісу ў шырокім інтэрв'ю па выніках, але як спасылкі няма, то будзем пакуль лічыць гэта дэзынфармацыяй. Хоць вікіпедыйная статыстыка гэтую лічбу хутчэй пацвярджае, чым абвяргае. Калі прыняць, што інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі каля 40-45% насельніцтва і ад 40-45 узяць 23,4%, то атрымаем недзе 10% -- гэта паказчык, які Беларускія Вікіпедыі мусілі б мець замест 1,6%. Вядома, трэба рабіць зніжку на непаўнату Беларускай Вікіпедыі, але пры 23,4%, пагатоў 53,2%, наведвальнасць у 1,6% -- лічба неверагодная. Мы ж ведаем, што менавіта 1,6% лічба праўдзівая, т.б. не выпадае верыць ні ў 53,2%, ні ў 23,4%. Гэта сумна, але 3% выглядаюць верагодна. --Максім Л. (размовы) 15:09, 11 студзеня 2014 (FET)
Вось хоць якая спасылка ды знайшлася https://www.belaruspartisan.org/politic/248711/ Праўда не тая, якую шукаю, але ўсё ж. --Максім Л. (размовы) 01:56, 14 студзеня 2014 (FET)
А вось тут пішуць пра "меней за 3%" паводле перапісу http://bdg.by/news/society/27260.html --Максім Л. (размовы) 02:00, 14 студзеня 2014 (FET)
Пакуль што 10%, а праз гадоў 20 будзе 3% з таго артыкула. Карацей, мы ўбачым яе смерць ці адраджэнне пры ўмове, што будзем жыць сярэдні час жыцця. Нягледзячы на тое, што мова карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі (курсы розныя, вось сёння 300 чалавек сабралося), яна застаецца глыбока замежнай. Даруйце, але тое і ў нашых артыкулах часта бачна: блытаюцца кантэкстуальныя сінонімы, назіраецца лексічны кансерватызм (у нас у савецкі бок, у тарашкевічаў у дыялектычны заходні)... Трэба давесці колькасць артыкулаў да 100 000 (псіхалагічная мяжа) і вылізаць кожны так, каб нас расейцы чыталі, бо якасць нашая была б у разы лепей (хаця б па культуры Беларусі м па фундаментальных і прыкладных навуках). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:28, 14 студзеня 2014 (FET)
Думаю, што высокія ідэі "пашырэння беларускай інфрапрасторы" грэюць душу амаль кожнаму з нашых удзельнікаў, але большасць тут выключна з таго, што нам цікава займацца Вікіпедыяй ;).--Хомелка (размовы) 12:24, 11 студзеня 2014 (FET)
Матывы ў кожнага свае, гэта праўда, і мэты таксама, але беларуская інфапрастора пашыраецца ў кожным выпадку :) А для мовы гэта зараз вельмі важна. --Максім Л. (размовы) 13:03, 11 студзеня 2014 (FET)

(Не буду шукаць, куды ўклініцца, напішу тут.) Вы не паверыце: кожную сесію студэнты-першакурснікі карыстаюцца Беларускай Вікіпедыяй, каб зрабіць заданні па беларускай мове/прафесійнай лексіцы/іншай трасцы. :) — Wizardist г 00:59, 14 студзеня 2014 (FET)

Паверу, студэнты актыўна карыстаюцца, і ёсць праблема -- усе гэтыя мабільныя штукі збольшага без беларускай раскладкі, гэта значна псуе настрой карыстальніку. Вядома, калі ён ведае пра наяўнасць беларускай раскладкі наогул :) Ускладняе пошук. Сам спрабаваў з плашэта :( --Максім Л. (размовы) 01:06, 14 студзеня 2014 (FET)
Тэхнічная дапамога

Спадар Максім, праверце, калі ласка, шаблон "музычны калектыў". Ён зусім не працуе карэктна, у прыватнасці, у артыкулах Песняры і Neuro Dubel. Частка інфармацыі не адлюстроўваецца, нават калі ўведзеная ў адпаведныя радкі, а частка адлюстроўваецца з сур'ёзнымі памылкамі.

Я бы сам хацеў навучыцца працаваць з катэгорыямі і шаблонамі, але не разумею, як гэта рабіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:13, 15 студзеня 2014 (FET)

Тое сёе падправіў, але ёсць асаблівасці карыстання 1) выкарыстоўваецца "Жанр" або "Жанры", але не абодва разам, 2) назва краіны пішацца па-беларуску без вікіфікацыі, т.б. у т.л. не кодам і не шаблонам (раней можна было выкарыстоўваць {{BLR}}, цяпер -- не). --Максім Л. (размовы) 10:18, 15 студзеня 2014 (FET)
Запрашаю Вас да галасавання на старонку Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы. Там няма ніводнага Вашага голасу. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:01, 17 студзеня 2014 (FET)
Прапагандысцкія артыкулы
  • Правы ЛГБТ у Беларусі — артыкул не нейтральны. З самага пачатку ён поўніца сцверджаннямі, якія не замацаваныя крыніцамі. Асабіста для мяне выглядае абсурдным сам факт яго наяўнасці, дакладней прававы бок. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь сям'ёю можа звацца толькі саюз мужчыны і жанчыны, таму прэтэнзіі на тое, што правы мужаложцаў і лесбіянак нейкім чынам абмяжоўваюцца (а менавіта гэта праходзіць праз увесь артыкул), банальна супярэчаць Канстытуцыі, то бок нічым, акрамя асабістага жадання супольнасці, пра якую распавядае артыкул, не абгрунтоўваюцца. Да таго ж супольнасць, пра якую распавядае артыкул, складае са звычайных грамадзян Беларусі, таму чыста юрыдычна яны ў сваіх правах не адрозніваюцца ад іншых людзей. Што робяць на Вікіпедыі ў такіх выпадках і з такімі артыкуламі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:51, 15 студзеня 2014 (FET)
  • Артыкулаў гэтых не чытаў. Правіць і даць іншы пункт погляду (з крыніцамі) можа кожны. Калі ёсць грубая ненейтральнасць, то можна і выдаляць такія месцы. --Максім Л. (размовы) 10:18, 15 студзеня 2014 (FET)
Спадар Максім, прашу Вас прачытаць хаця б першы артыкул. Гэта ж прапаганда найчысцейшай вады! Тут трэба вашае меркаванне як бюракрата, адміністратара. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:47, 15 студзеня 2014 (FET)
Фізічна не магу чытаць усё. У Вікіпедыі меркаванні адм. і бюр. нічым не адрознівацца ад меркаванняў іншых удзельнікаў. Праўце смела, стаўце шаблоны, запыты і г.д. --Максім Л. (размовы) 14:26, 15 студзеня 2014 (FET)
А пры чым тут Канстытуцыя РБ? У Кастытуцыі некаторых краін прапісаны выключная роля адной партыі, забарона вызнаваць іншую рэлігію акрамя дзяржаўнай і іншыя дыскамінацыйныя палажэнні, які парушаюць тыя або іншыя правы і свабоды чалавека. Акрамя таго не трэба зводзіць парушэнні правоў ЛГБТ да немагчымаць шлюбу паміж асобамі аднаго полу пры суч. прававой сістэме РБ, бо іх нашмат больш. Чыста юрыдычна адкрытыя геі не могуць адбываць службу ў беларускім войску, не маюць права здаваць кроў, усынаўляць дзяцей і г.д. - гэта ёсць у артыкуле. Мне паецца найбольш ненейтральным Ваша стаўленне да гэтай тэмы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:50, 15 студзеня 2014 (FET)
А яшчэ ў войску не могуць служыць псіхічна хворыя людзі; людзі, хворыя на гермафрадытызм; непаўналетнія (у тым ліку немаўляты — трэба тэрмінова надрукаваць артыкул пра дыскрымінацыю непаўналетніх); людзі з брыдкімі шнарамі ці іншымі пашкоджаннямі, якія робяць агульны выгляд чалавек брыдкім (вызначаецца судом, а не медыкам) і многія іншыя — яны ўсе пазбаўлены гэтага права дзеля абароны іх іншых праваў: права на адсутнасць дыскрымінацыі і недатыкальнасць жыцця, бо вядома і відавочна, што ў такім закрытым калектыве, як асабовы склад вайсковай часткі, гэтыя людзі б былі ахвярамі дыскрымінацыі. Таму такім чынам яны не дыскрымінуюцца, а ратуюцца. Цяпер наконт крыві. Вы здавалі, спадар Чаховіч? Мне даводзілася неаднаразова як здаваць, гэтак і быць з медыцынскага боку гэтай працэдуры (то бок прысутнічаць пры акце здачы). НІДЗЕ НІХТО не пытаецца пра сексуальную арыентацыю падчас акту здачы, падобныя пытанні адсутнічаюць і ў анкетах, якія запаўняюцца пры здачы. Гэта смешна і ўявіць нават... Калі ў Вас іншая інфармацыя, пацвердзіце яе аўтарытэтнымі крыніцамі: нарматыўнымі дакументамі і актамі Міністэрства Аховы Здароўя Рэспублікі Беларусь, а не домысламі. Маё стаўленне не можа быць нейтральным у дадзеным выпадку: як удзельнік Вікіпедыі, які згадзіўся з правіламі Вікіпедыі, я рашуча выступаю супраць прапагандысцкіх артыкулаў (у дадзеным артыкуле нічым не абгрунтаваная прапаганда гомасексуалізму і перакручванне фактаў без узгадвання крыніц), бо гэта забаронена правіламі Вікіпедыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:47, 15 студзеня 2014 (FET)
Гомасексуалізм не з'яўляецца хваробай, а адной з трох тыповых арыентацый, таму дыскрымінацыя па гэтай прыкмеце ёсць парушэнне правоў чалавека. Паводле нашага заканадаўства гомасексуаліты ўваходзяць у групу рызыкі ВІЧ-інфекцыі і ім забаронена здаваць кроў, а чаму Вас не правяралі належным чынам - спытайце, калі будзеце зноў донарам. Тое, што ва УС РБ не бяруць гееў і лесбіянак - шырока вядомы факт, які, аднак, нідзе афіцыйна афішыравацца не будзе, але калі Вы валодаеце навыкам пошуку ў Гугле, то знойдзеце пацвержанне існавання падобнай практыкі самімі гомасексуалістамі, якім далі адтэрміноўку ў сувязі, напрыклад, з «нетрадыцыйным ладам жыцця» або накіравалі на псіхіятрычнае лячэнне (гл. Сяргей Падсасонны пакуль не выдалілі). Нават калі гэта зроблена з добрых меркаванняў, гэты ўсё роўна дыскрымінацыя, т.з. пазітыўная дыскрымінацыя. Што да прапаганды — мне не зразумела, што ўвогуле там можна прапагандаваць і дзе Вы знайшлі яе ў артыкуле (прыклады, калі ласка)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:29, 15 студзеня 2014 (FET)
Бачыце, як добра: знайшлася першая крыніца, якую варта было б дадаць. Наконт наркаманаў і прастытутак нам даюць інфармацыю з адпаведных органаў унутраных спраў. Гомасексуалісты фіксуюцца жа толькі пры трапленні ў інфекцыйныя і хірургічныя стацыянары, што значна ўскладняе працу па іх выяўленні. На практыцы ніхто не пытаецца ў чалавека, ці з'яўляецца ён гомасексуалістам, бо гэта вельмі часта выклікае абурэнне ў донараў (можна і ў твар атрымаць), а колькасць донараў-геяў мізэрная. Аднак гэта не з'яўляецца дыскрымінацыяй, гэта медыцынскае супрацьпаказанне. З такім жа поспехам можна называць дыскрымінацыяй забарону правядзення лапараскапічных аперацый на адным з паверхаў брушной поласці пры наяўнасці ў анамнезе паласных аперацый на тым жа паверсе. З табліцы ўвогуле мусіць быць выкраслены гэты пункт. Што датычыцца службы ва УС РБ, Вікіпедыя не мае права падаваць, так званыя, шырока вядомыя факты без адпаведных аўтарытэтных крыніц. Напрыклад, шырока вядомыя некаторыя факты пра Прэзідэнта Беларусі, аднак мы ж не будзем іх тут друкаваць без крыніц (ды іх лепей увогуле не друкаваць, для гэтага ёсць тарашкевічны раздзел). Увогуле крыніца — краевугольны камень наяўнасці інфармацыі ў Вікіпедыі. Шырока вядомымі фактамі могуць з'яўляцца хіба што відавочныя рэчы: Зямля круглая, паветра — газ і г.д. Ды і на іх тэарэтычна можна патрабаваць крыніцы. Абодва артыкулы выдзяляюць ЛГБТ-супольнасць як нейкую прывеліяваную частку. У тым і заключана прапагандысцкая афарбоўка іх. ОК, дапусцім, што гэта робіцца для абароны праваў. Аднак там адсутнічае інфармацыя пра правапарушэнні з боку актывістаў гэтага руху, рух выстаўляецца "няшчаснай авечкаю". Сам стыль напісання артыкула не дужа нейтральны. Згадзіцеся, што адную і тую ж інфармацыю можна аформіць па-рознаму. У артыкуле ёсць прэтэнзія і заклік да неканстытуцыйных дзеянняў. Калі Канстытуцыя РБ не з'яўляецца крытэрыям ацэнкі ў сферы праваў чалавека, то што тады браць за аўтарытэт? Дэкларацыю праваў чалавека? ЛГБТ — чыста юрыдычна такія ж людзі, як і іншыя. Таму ў падобных артыкулах трэба даваць канкрэтныя выпадкі дыскрымінацыі, калі гэткая ёсць, прычым у межах беларускага заканадаўства, бо размова вядзецца пра дыскрымінацыю ў Беларусі, дзе дзейнічае беларускае заканадаўства. Глупа скардзіцца на дыскрымінацыю на тэрыторыі краіны, спасылаючыся на законы, якія не дзейнічаюць у гэтай краіне. Дыскрымінацыя - паняцце юрыдычнае. Дарэчы, ёсць і артыкул, які абараняе гэтых людзей, у нашых кодэксах (зрэшты, яны там фігуруюць пад катэгорыяй "дыскрымінацыя ... або па іншых прыкметах". Тэма вельма вострая, Вы разумееце гэта. Таму трэба ўвогуле перайсці на чыста факталагічнае апісанне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:47, 15 студзеня 2014 (FET)
Вам жа ніхто не перашкаджае правіць гэтыя артыкулы, калі ласка.--Хомелка (размовы) 13:55, 15 студзеня 2014 (FET)
Дзякую за блаславенен! =) Аднак хацелася б прапанаваць першапачатковым аўтарам дадаць крыніцы (можа, гэта я адстаў ад жыцця). Я пазначаю такія месцы шаблонам [крыніца?]. Відавочна ненейтральную інфармацыю (напрыклад сцверджанне, што "няма падстаў лічыць гомасексуалізм вынікам паталагічных працэсаў") я выдаляю ці карэктую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:05, 15 студзеня 2014 (FET)
Ігар Барысавіч Цярэшчанка, будзьце ўжо самастойным. Вы ж не выпадковы чытач, а удзельнік. Вось вы сваімі запытамі крыніц сапсавалі ўвесь артыкул, а хто павінен гэта выпраўляць? Я? Максім Л? Чаховіч? ці хто? Ну што за мода, хадзіць і паказваць людзям, ШТО іменна ім трэба рабіць. Калі б я на кожную памылку ці недарэчнасць ставіла запыты і адзнакі, то памер Вікіпедыі ўжо ўдвая павялічыцца б змог. Ніхто не бегае і не скардзіцца, а проста выпраўляе, выпраўляе, выпраўляе. У тым ліку і за вамі, дарэчы.--Хомелка (размовы) 14:10, 15 студзеня 2014 (FET)
Спадарыня Вольга, дзякуй Вам, што выпраўляеце, у тым ліку за мною. Я ж не магу проста так узяць і вынішчыць гэту інфармацыю, якую нехта рупліва друкаваў (тое было б вандалізмам). Я пакінуў там шаблоны. Калі да канца месяца не з'явяцца крыніцы ад чалавека, які гэту інфармацыю друкаваў, я ўсё выпраўлю, не хвалюйцеся, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:13, 15 студзеня 2014 (FET)
Выправіце ў адпаведнасці з аўтарытэнымі крыніцамі або проста зачысціце? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:29, 15 студзеня 2014 (FET)
Дам час аўтарам артыкулу дадаць крыніцы. Нейкія крыніцы сам пашукаю. Калі за месяц іх не будзе, дык буду выпраўляць з мэтай дадавання большай нейтральнасці. Вандалізмам займацца не буду. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:47, 15 студзеня 2014 (FET)

Прапаную перанесці дыскусію на старонку размоў артыкула. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:30, 15 студзеня 2014 (FET)


Удзельнік:Zmicier P.

Вечар добры!

Разумею, што маё пытанне не зусім адпавядае мэтам выкарыстання Вікіпедыі, але ўсё ж дужа цікава, супраць чаго іменна ў палітыцы адміністратараў выступае ўзгаданы вышэй удзельнік? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:44, 3 лютага 2014 (FET)

Добры. У чалавека было шмат ідэй, у асноўным наконт злучэння і аб'яднання з Вікіпедыяй тарашкевіцай, але ідэя самі сабою не здзяйсняюцца. Вось ён і пакрыўдзіўся, што ідэі самі не здзяйсняюцца, што ніхто не хоча запрагацца ў гэтыя ідэі, і пайшоў сваёй дарогай. Абяцаў вярнуцца, калі нейкая з беларускіх Вікіпедый будзе яўна пераважаць над другой. --Максім Л. (размовы) 00:24, 4 лютага 2014 (FET)

Катэгорыя для выяў

Дзе паглядзець, як рабіць катэгорыю для выяў (ілюстрацый), каб яны былі згрупаваны? І ці існуе шаблон "мадэльер" (ці мастак/ дызайнер)? Зрабіце, калі ласка, катэгорыю для выяў "Аляксандр Леанідавіч Варламаў". Вось тры фатаграфіі [1], [2], [3], якія неабходна туды аб'яднаць. і дайце, мне, калі ласка, пасля спасылку сюды, каб я пазалучаў іншыя выявы на гэтую катэгорыю.--Pracar (размовы) 14:10, 18 студзеня 2014 (FET)

Катэгорыя на Команз робяцца таксама як у Вікіпедыі, толькі англійскай мовай. Вось зрабіў:
У нас ёсць {{Мадэльер}} і {{Мастак}}, карыстайцеся звычайным пошукам, каб знайсці шаблоны -- вядома, трэба набіраць у радку "Шаблон:М" ці "Шаблон:Д" і ўбачыце падказку аўтапошуку. --Максім Л. (размовы) 15:22, 18 студзеня 2014 (FET)

Дзякуй. // Чаму толькі не робяць радочак для выявы аўтографа мадэльера і мастака?.--Pracar (размовы) 16:47, 18 студзеня 2014 (FET)

Дадаў у {{Мадэльер}} магчымасць размяшчаць аўтограф. Паспрабуйце, мусіць працаваць. --Максім Л. (размовы) 17:08, 18 студзеня 2014 (FET)

Не, не працуе функцыя "аўтограф" у шаблоне ((Мадэльер)).--Pracar (размовы) 20:00, 18 студзеня 2014 (FET)

Беларускія фільмы

Сп.Максім, я зараз пішу артыкулы пра беларускія фільмы. Калі ласка, заблакуйце маю старонку размоў для Томаша Блядынца, бо гэта замінае маёй працы. --Rymchonak (размовы) 21:51, 27 студзеня 2014 (FET)

Працэдура па ліцэнзіі фатаграфій

Прывітанне. Пытаюся па парадку загрузкі файлаў-выяў, на якія далучаю дазвол выкарыстання ад уласніка фатаграфій. /// Спачатку трэба далучыць фатаграфіі ў команз, а пасля адправіць ліст ад асобы, што асоба згодна размесціць тыя выявы ў Вікіпедыі? Ці спачатку трэба адправіць ліст з дазволам і пералікам файлаў, а пасля тыя файлы грузіць? Калі спачатку трэба грузіць файлы, а пасля ліст дазволу, то колькі дзён дае команз на адпраўку ліста? Бо я збіраюся партыямі грузіць шмат файлаў на працягу некалькі дзён, а пасля на ўсе тыя файлы ўласнік правоў адправіць ліст.--Pracar (размовы) 23:56, 28 студзеня 2014 (FET)

Лепей спачатку адправіць ліст і атрымаць дазвол OTRS, з ім ужо загружаць. Менавіта таму, што тэрмін чакання невядомы, гэта можа быць тыдзень-два, можа і месяц, ёсць выпадкі і болей (праца ж і там добраахвотная), а пакуль усё гэта, то файлы могуць выдаліць і будзе шкада працы. --Максім Л. (размовы) 00:05, 29 студзеня 2014 (FET)

А ў лісце зрабіць пералік файлаў па іх назвах (іх імёнах), з якімі яны будуць далучацца ў команз? Ці трэба візуальнае далучэнне яшчэ? Не ведаю, таму і пытаюся. Калі Чаховіч Уладзіслаў ведае, то хай бы тут патлумачыў. // З павагай.--Pracar (размовы) 00:14, 29 студзеня 2014 (FET)

Вітаю, забыўся спачатку. Там напісана так: «Если вы хотите предоставить разрешение на использование своего материала, опубликованного вне Википедии, вам нужно отправить письмо на адрес permissions-ru(Соб@ка)wikimedia.org с текстом такого разрешения (см. ниже Шаблонные разрешения). Вы можете это сделать только в том случае, если являетесь автором. Например, если вы являетесь администратором или редактором сайта, на котором материал был опубликован, вы, вообще говоря, не можете давать подобных разрешений самостоятельно. При отправке такого письма нужно как-то подтвердить своё авторство (например, если в исходной публикации указан e-mail для связи с автором, желательно писать с этого адреса или указать его в письме — на этот адрес вам может прийти запрос на подтверждение вашего разрешения)», — вылучэнне ў тэксце НЕ маё. Вось неяк так, гэтыя файлы трэба змясціць у інтэрнет, але з такім пазначэннем аўтарства, якое потым можна даказаць. Яшчэ, як варыянт, аўтар можа змясціць файлы на сваім Флікры пад свадобнай ліцэнзіяй, адтуль можна будзе ўзяць без лістоў наогул. Але з апошнім варыянтам тонкасцяў не ведаю. --Максім Л. (размовы) 00:27, 29 студзеня 2014 (FET)
І вось яшчэ яны там пішуць, калі матэрыялы нідзе не публікаваліся раней, то можна іх проста прыкласці да ліста. --Максім Л. (размовы) 00:33, 29 студзеня 2014 (FET)

Усе фатаграфіі не з сайта, а з прыватнага архіва асобы. Гл.: [4] ці [5] і інш. Нідзе не друкаваліся. Гэтыя фатаграфіі далучаны, а іншыя яшчэ будуць мной далучацца. Аўтар сам далучаць фатаграфіі ў команз не ўмее і не можа, бо ж няма стажу ў Вікіпедыі. І яму тая функцыя не адкроецца.--Pracar (размовы) 00:40, 29 студзеня 2014 (FET)

Разумею і ў апошнім сказе напісаў, калі фота раней не публікаваліся, то аўтар можна паслаць стандартны ліст з далучэннем да яго самых гэтых фота. Так напісана на ru:ВП:ДОБРО. --Максім Л. (размовы) 00:46, 29 студзеня 2014 (FET)

Не зразумеў, што ўласнік праў павінен паслаць: ліст з пералікам імён фатаграфій. Ці ліст і яшчэ далучыць тыя фатаграфіі. А хто тыя фатаграфіі пасля далучыць у команз і ў катэгорыю выяў "Аляксандр Варламаў" вось тут [6]. І хто дасць ім апісанне на некалькіх мовах? Хіба там спецы ведаюць беларускую і рускую мовы? Можа звярнуцца да Яўгена Зелянко?--Pracar (размовы) 00:53, 29 студзеня 2014 (FET)

Так, далучыць самі фота. Загружаць потым і дадаваць апісанні будзеце Вы, як і планавалі. Можаце і да Зелянко звярнуцца. --Максім Л. (размовы) 01:06, 29 студзеня 2014 (FET)

Pl-wiki

Выбачайце, на pl-wiki недозволена пісаць " bo sam dużo chory ". Такия правілы. Можаце напісаць "user uprawia POV", "uprawia OR", "narusza nasze zasady", але ніколі "sam dużo chory". Прашу Вас удалиць словы "sam dużo chory". Выкарыстоўвайце іншыя словы (np. "z naszego punktu widzenia jest to POV"). Leszek Jańczuk (размовы) 19:41, 30 студзеня 2014 (FET)

Дзякую. Аднак, нешта не бачна, каб Б. быў гэтым правілам навучаны. Ці для слова "паталогія" у pl-wiki зроблена выключэнне? --Максім Л. (размовы) 20:32, 30 студзеня 2014 (FET)
Гэта таксама забараняецца. Leszek Jańczuk (размовы) 20:43, 30 студзеня 2014 (FET)

Добры вечар. Бачу, што справа ідзе не ў кірунку пагаджэння бакоў, а паглыблення канфлікту і незразумення. Са свыйго боку паспрабавала раз'ясніць некалькі спраў Т. Блядыньцу і маю шчырую надзею, што ён зразумеў, у чым – паводле правілаў be.wiki – ён паступіў не зусім карэктна, і чаму розніца паміж культурамі і звычаямі палякаў і беларусаў вас падзяліла. Пра палякаў і беларусаў можна шмат напісаць, пачынаючы ад стэрэатыпаў і заканьчваючы псіхалагічна-рэлігійнымі нюансамі. Калі ласка, выкажыце трохі зразумення для чужога погляду і культуры, і ўсё з часам наладзіцца, прыцярэцца–злюбіцца:) Farary (размовы) 21:57, 30 студзеня 2014 (FET)

Добрага і Вам :) Пані, канфлікт у аднабаковым парадку паглыбляе пан Бладынец, тут яго заблакавалі і забыліся, але ён які дзень працягвае размазваць гэтую тэму, распавядаючы пра нашы тутэйшыя "паталогіі" -- ажно хвалі дайшлі да мяне праз трэція рукі, то вырашыў прыпомніць польскія літары ды даць караценькі каментар. Як бы Вы наогул ацанілі такое высакародства і талерантнасць? --Максім Л. (размовы) 22:28, 30 студзеня 2014 (FET)
Вы, калега Farary, некалі звярталіся да мяне з пытаннямі, то ці склалася ў Вас уражанне пасля гэтага, што я паланафоб і маю нейкую паталогію ў адміністраванні? Мусіць, Вы ведаеце анекдот, як толькі прапаршчык крочыць у нагу, а ўся рота -- не, дык вось, думаю, мы маем гэты самы выпадак. --Максім Л. (размовы) 23:01, 30 студзеня 2014 (FET)
І гэта таксама было парушана ў маёй размове з Блядыньцам, і Лешак ускосна аднёсся да непаразумення, калі супольнасць ня ведала, як зарэагаваць на хамства. Можна спрачацца, але тады, калі спрэчка вядзе да праўды, а не да нянавісці, а тым больш нельга пераносіць варожасць на форум, ніяк не звязаны са справай і на ні ў чым не павінных людзей, якія, не ведаючы справы, прыйшлі павіншаваць са святамі. Гэта простыя людзкія прынцыпы. Абодвы бакі ў гэтым канфлікце нясуць аднолькавую адказнасць за горкія словы і за непатрэбную метусню – я гэта пішу з трэццяга пункту гледжання. Жадаю вам ў будучыні дайсці да спакойнага паразумення і не вяртацца да гэтай прыкрай справы. Farary (размовы) 23:54, 30 студзеня 2014 (FET)
Згодны пра хамства, трэба было не толькі нагадаць удзельніку пра этычныя паводзіны (што было зроблена), але выдаліць абразлівую рэпліку і выдаць адпаведны блок аўтару. Гэтага не зрабілі, так. Праўду кажучы, за гісторыю раздзела наогул не памятаю выпадкаў, каб хоць якія рэплікі ці версіі хаваліся -- што напісана, то і ёсць. --Максім Л. (размовы) 00:23, 31 студзеня 2014 (FET)
PS. Я не помню, з чым я да Вас звярталася, і не помню ўражання, якое Вы на мне зрабілі. Farary (размовы) 23:54, 30 студзеня 2014 (FET)
Даўно было, калі Вы пісалі артыкул пра Рагвалода ў Польскай Вікіпедыі і пытанні былі па крыніцах. А быў бы паланафобам, то запомнілі б напэўна. --Максім Л. (размовы) 00:23, 31 студзеня 2014 (FET)
Ой, тэма Рагвалода не вельмі шмат мае стычнасці з палякамі, каб адразу кінуцца адзін на аднаго і абазваць ...фобамі. Добра, пагаварылі, пара на бакавую, дабранач:) Farary (размовы) 00:35, 31 студзеня 2014 (FET)