Гайнаўка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: it:Hajnówka
др робат Дадаем: pt:Hajnówka
Радок 53: Радок 53:
[[nl:Hajnówka]]
[[nl:Hajnówka]]
[[pl:Hajnówka]]
[[pl:Hajnówka]]
[[pt:Hajnówka]]
[[ro:Hajnówka]]
[[ro:Hajnówka]]
[[ru:Хайнувка]]
[[ru:Хайнувка]]

Версія ад 10:09, 28 чэрвеня 2008

Шаблон:СімволікаВ

Г · ЙНАЎКА (польск. Hajnówka), горад у Польшчы, цэнтр павета ў Падляскім ваяводстве, знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гайнаўка размяшчаецца каля заходняй ускраiны Белавежскай пушчы, над ракой Лясная.

Колькасць насельніцтва - 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Паселiшча вядома з XVIII ст. Будаўніцтва чыгункі спрыяла ператварэнню Гайнаўкі ў значны асяродак лясной гаспадаркі, у міжваенны час гэта быў буйнейшы цэнтр дрэваапрацоўкі ў Польшчы. Статус горада Гайнаўка атрымала ў 1951.

Гаспадарка

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Сённяшняя Гайнаўка – значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак i аўтамабiльных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі – дрэваапрацоўчы камбінат "Furnel", мэблевая фабрыка "Nikom" і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі "Lewkowo" з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі

Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (канец ХХ ст.) – адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Беларусы ў Гайнаўцы

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову. Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.

Гайнаўка – адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы – месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

Вонкавыя спасылкі