Віктар Пятровіч Данілаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі|Данілаў}}
{{DEFAULTSORT:Данілаў Віктар}}'''Віктар Пятровіч Данілаў''' ({{ДН|20|7|1927}}, {{МН|Яраслаўль||}}, [[Расія]]) — рэлігійны дысідэнт, публіцыст, з [[1976]] — святар грэка-каталіцкай царквы ў падполлі; вязень [[ГУЛАГ]]у ў [[1948]]—[[1955]], ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў [[Гродна]].
'''Віктар Пятровіч Данілаў''' ({{ДН|20|7|1927}}, {{МН|Яраслаўль||}}, [[Расія]]) — рэлігійны дысідэнт, публіцыст, з [[1976]] — святар грэка-каталіцкай царквы ў падполлі; вязень [[ГУЛАГ]]у ў [[1948]]—[[1955]], ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў [[Гродна]].

== Біяграфія ==
У [[1947]] паступіў у [[Яраслаўскі педагагічны інстытут]], у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказванні пра [[Сталін]]а i абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у лагеры для асабліва небяспечных паліт. злачынцаў у Iнце, [[Комі АССР]]. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзімасць тэрмінам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свай пазіцыі, адмовіўся ад таталітарнага калектывізму, марксізму і атэізму. У лагеры прыняў [[каталіцызм|каталіцкае веравызнанне]]. У [[1955]] вызвалены па амністыі i пасля ў падполлі займаўся місіянерскай дзейнасцю. Са снеж. [[1955]] узнавіў вучобу на гістарычным ф-це Яраслаўскага педагагічнага інстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католікам, пра што адміністрацыі інстытута стала вядома з даносу. Толькі настойлівасць Данілава, яго афіцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамі пра рэлігійную дыскрымінацыю дазволілі ва ўмовах паліт. лібералізацыі — «адлігі» часоў [[М. Хрушчоў|М. Хрушчова]], адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасці ён не змог, з [[1959]] працаваў электрамантажнікам. У 1960 пераязджае ў больш ліберальныя рэгіёны [[СССР]] — спачатку ў [[Вільнюс]], а ў [[1967]] у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталіцкага абраду. У [[1976]] у [[Горад Львоў|Львове]] тайна пасвечаны ў святары мітрапалітам Уладзімірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пісаў рэлігійныя працы для самвыдату. З [[1992]] легальна ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў Гродне.

Версія ад 15:58, 17 лютага 2014

Віктар Пятровіч Данілаў (20 ліпеня 1927, Яраслаўль, Расія) — рэлігійны дысідэнт, публіцыст, з 1976 — святар грэка-каталіцкай царквы ў падполлі; вязень ГУЛАГу ў 19481955, ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў Гродна.

Біяграфія

У 1947 паступіў у Яраслаўскі педагагічны інстытут, у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказванні пра Сталіна i абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у лагеры для асабліва небяспечных паліт. злачынцаў у Iнце, Комі АССР. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзімасць тэрмінам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свай пазіцыі, адмовіўся ад таталітарнага калектывізму, марксізму і атэізму. У лагеры прыняў каталіцкае веравызнанне. У 1955 вызвалены па амністыі i пасля ў падполлі займаўся місіянерскай дзейнасцю. Са снеж. 1955 узнавіў вучобу на гістарычным ф-це Яраслаўскага педагагічнага інстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католікам, пра што адміністрацыі інстытута стала вядома з даносу. Толькі настойлівасць Данілава, яго афіцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамі пра рэлігійную дыскрымінацыю дазволілі ва ўмовах паліт. лібералізацыі — «адлігі» часоў М. Хрушчова, адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасці ён не змог, з 1959 працаваў электрамантажнікам. У 1960 пераязджае ў больш ліберальныя рэгіёны СССР — спачатку ў Вільнюс, а ў 1967 у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталіцкага абраду. У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары мітрапалітам Уладзімірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пісаў рэлігійныя працы для самвыдату. З 1992 легальна ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў Гродне.

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.