Віктар Анатолевіч Фядосік: Розніца паміж версіямі
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: ''''Віктар Анатолевіч ФЯДОСІК''' (нар. {{ДН|9|2|1951}}, в. Сінкевічы Ленінскага р-на Пінскай вобл.,...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:11, 6 сакавіка 2014
Віктар Анатолевіч ФЯДОСІК (нар. 9 лютага 1951, в. Сінкевічы Ленінскага р-на Пінскай вобл., цяпер у Лунінецкім раёне) — беларускі гісторык.
Біяграфічныя звесткі
Сын А. С. Фядосіка. Скончыў БДУ (1973). 3 1976 працаваў у Мінскім інстытуце культуры, з 1983 на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ (з 1988 загадчык кафедры). Доктар гістарычных навук (1992), прафесар {1993).
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследуе праблемы гісторыі антычнага хрысціянства: узнікнення ранняй хрысціянскай царкоўнай арганізацыі ў Рымскай імперыі, станаўленне раннехрысціянскай царкоўнай ідэалогіі, імперскія ганенні на хрысціян, барацьбу ўнутры хрысціянскай абшчыны і царквы па пытанні адносін да свецкіх улад у канцы існавання адзінай імперыі; вывучае праблемы рэлігійнай ідэалогіі і рэлігійнага жыцця эпохі сярэдневякоўя. Аўтар больш як 100 навуковых прац. Адзін з аўтараў даведніка «Сярэдневяковы свет у тэрмінах, імёнах і назвах» (1999), падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў для ВНУ і школ.
Выбраная бібліяграфія
- Таинства без тайн. Мн., 1979.
- Церковь и государство. Мн., 1988.
- Киприан и античное христиантво. Мн., 1991.
Літаратура
- Прохараў А. Фядосік // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.