Боснія і Герцагавіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 74: Радок 74:
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў [[лістапад]]зе [[1991]] года. А ў [[люты]]м [[1992]] года быў праведзены [[рэферэндум]] па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і [[харваты]] выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная [[3 сакавіка]] [[1992]] года. Баснійскія [[сербы]] не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і [[7 красавіка]] [[1992]] года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі.
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў [[лістапад]]зе [[1991]] года. А ў [[люты]]м [[1992]] года быў праведзены [[рэферэндум]] па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і [[харваты]] выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная [[3 сакавіка]] [[1992]] года. Баснійскія [[сербы]] не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і [[7 красавіка]] [[1992]] года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі.
Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і [[этнічныя чысткі]], ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] ў [[Дэйтан]]е было заключана пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую [[Федэрацыя Босніі і Герцагавіны|Федэрацыю Босніі і Герцагавіны]] (51 % тэрыторыі) і [[Рэспубліка Сербская|Рэспубліку Сербскую]] (49 %). [[14 снежня]] [[1995]] года ў [[Парыж]]ы падпісаная мірная дамова.
Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і [[этнічныя чысткі]], ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] ў [[Дэйтан]]е было заключана [[Дэйтанскае пагадненне]], паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую [[Федэрацыя Босніі і Герцагавіны|Федэрацыю Босніі і Герцагавіны]] (51 % тэрыторыі) і [[Рэспубліка Сербская|Рэспубліку Сербскую]] (49 %). [[14 снежня]] [[1995]] года ў [[Парыж]]ы падпісаная мірная дамова.


== Геаграфія ==
== Геаграфія ==

Версія ад 13:49, 10 сакавіка 2014

Боснія і Герцагавіна
Bosna i Hercegovina
Босна и Херцеговина
Герб Босніі і Герцагавіны
Сцяг Босніі і Герцагавіны Герб Босніі і Герцагавіны
Гімн: «Intermezzo»
Дата незалежнасці 1 сакавіка 1992 (ад Югаславіі)
Афіцыйныя мовы Баснійская, сербская, харвацкая
Сталіца Сараева
Найбуйнейшыя гарады Сараева, Баня-Лука
Форма кіравання Федэратыўная рэспубліка
Прэзідыум


Высокі прадстаўнік
Старшыня Савета Міністраў
Бакір Ізятбегавіч (басніец)
Небайша Радманавіч (серб)
Жэлька Комшыч (харват)
Валянцін Інцко
Векаслаў Беванда
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Перапіс (1991)
Шчыльнасць

3.839.737 чал. (128-я)
4.587.678 чал.
79 чал./км²  (130-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$31,909 млрд
$8,215
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$17,326 млрд
$4.461
ІРЧП (2013) 0,755 (высокі) (81-ы)
Этнахаронім Баснійцы
Валюта Канвертоўная марка
Інтэрнэт-дамен .ba
Код ISO (Alpha-2) BA
Код ISO (Alpha-3) BIH
Код МАК BIH
Тэлефонны код +387
Часавыя паясы +1

Боснія і Герцагаві́на[1] (басн.: , сербахарв.: і харв.: Bosna i Hercegovina, BiH , сербск.: Босна и Херцеговина, БиХ) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, Рэспублікі Сербскай і акругі Брчко. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на паўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае выхад да Міжземнага мора.

Гісторыя

Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.

Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.

Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.

28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана Дэйтанскае пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51 % тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49 %). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

Геаграфія

Тэрыторыя — 51 тыс. кв. км. Сталіца — г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.

У г. Мостар (кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.

Дзяржаўны лад і палітыка

Эканоміка

Асноўная валюта ў краіне — канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.

Дэмаграфія

Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы — баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі — праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.

Архітэктура


Беларуска-баснійскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай усталяваны 22 лістапада 1993 г. Па выніках 2013 года двухбаковы гандлёвы абарот склаў 10 мільёнаў долараў ЗША (рост больш, чым у 2,3 разы ў параўнанні з 2012 годам), асноўная доля гандлю прыпадае на беларускі экспарт (9,6 млн. долараў ЗША).

7 сакавіка 2014 г. у г.Сараева Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Хайноўскі ўручыў даверчыя лісты Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Комшычу.

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.

Шаблон:Link FA

Шаблон:Link GA