Мячэць шэйха Зайда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:Горад Абу-Дабі]]
[[Катэгорыя:Горад Абу-Дабі]]
[[Катэгорыя:Мячэці]]
[[Катэгорыя:Мячэці ААЭ]]

Версія ад 17:01, 10 сакавіка 2014

Файл:Sheikh Zayed Grand Mosque.jpg
Мячэць шэйха Зайда

Мячэць шэйха Зайда (араб. مسجد الشيخ زايد‎‎) — трэцяя па велічыні мячэць у свеце.[1] Знаходзіцца ў Абу-Дабі, сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Названа ў гонар шэйха Зайда ібн Султана ан-Нахаяна — заснавальніка і першага прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Побач ён пахаваны. Мячэць была афіцыйна адкрыта ў месяц Рамадан у 2007 годзе.

Уваход у гэтую мячэць, як і мячэць Джумейра ў Дубаі, дазволены таксама для немусульман. Міністэрства турызму аб'явіла, што экскурсіі па мячэці праводзяцца для мусульман і немусульман з сярэдзіны сакавіка 2008 года. Уваход і экскурсіі па Мячэці — бясплатныя.

Мячэць разлічана на 40 тысяч вернікаў. Галоўная малітоўная зала разлічана на 7 тысяч людзей. Два пакоі побач з галоўнай малітоўнай залай здольныя змясціць па 1500 чалавек кожная.

Па чатырох вуглах мячэці стаяць чатыры мінарэты, якія ўзвышаюцца прыблізна на 107 метраў. Знешні шэраг галоўнага будынка пакрываюць 82 купалы. Купалы ўпрыгожаны белым мармурам, іх унутраная мастацкае афармленне таксама выканана з мармуру. Унутраны двор выкладзены каляровым мармурам і налічвае каля 17400 м².

У мячэці знаходзіцца самы вялікі дыван у свеце, плошча- 5627 м², над ім працавалі прыблізна 1200 ткачоў, 20 тэхнічных груп і 30 рабочых. Вага: 47 тон, з іх — 35 тон воўны і 12 тон бавоўны. У структуры дывана 2268000 вузлоў.

Зноскі